Блок-ліст | Бяспека і абарона | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Блок-ліст

З дапамогай паслугі вы зможаце абараніць сябе і сваіх блізкіх ад ненаўмыснага доступу да web-сайтаў, якія змяшчаюць:

  • інфармацыю аб экстрэмісцкай дзейнасці;
  • інфармацыю аб незаконным абароце зброі, боепрыпасаў, выбуховых, радыеактыўных, таксічных рэчываў, наркатычных сродкаў, і іх прэкурсараў;
  • інфармацыю аб садзейнічанні незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі;
  • інфармацыю аб распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў;
  • прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.

Абмежаванне доступу карыстальнікаў паслугі да web-сайтаў ажыццяўляецца аўтаматычна.
Спіс такіх інтэрнэт-рэсурсаў даступны на сайце РУП «БелДІЭ» www.belgie.by (інфармацыя пра сайты абмежаванага доступу абнаўляецца штодня).

Паслуга надаецца без аплаты

Усе абаненты кампаніі, якія выкарыстоўваюць паслугу «Мабільны інтэрнэт velcom» / «Мабільны інтэрнэт ПРЫВІТАННЕ» .

  • Я хачу трапіць на сайт, пры гэтым бачу паведамленне аб тым, што «доступ да дадзенага сайта абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь». Што гэта значыць?
     Верагодна, вы спрабавалі атрымаць доступ да інтэрнэт-рэсурсу, змест якога адносіцца да інфармацыі, забароненай дла распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  • Дзе можна азнаёміцца ??са спісам сайтаў, доступ да якіх забаронены?
    Спіс сайтаў абмежаванага доступу апублікаваны на www.belgie.by.
  • Я не магу выйсці на сайт www.bla-bla-bla-XXX.net, але я не знайшоў яго ў спісе на сайце БелДІЭ. Як атрымаць поўную інфармацыю аб усіх сайтах, доступ да якіх абмежаваны?
    Для агульнага карыстання на сайце публікуецца інфармацыя аб рэсурсах, размешчаных у даменнай зоне .by. Поўны спіс сайтаў надаецца толькі пастаўшчыкам інтэрнэт-паслуг і з'яўляецца закрытай інфармацыяй.
  •  Я ведаю некалькі сайтаў, якія дакладна варта было б забараніць у нашай краіне, але зараз на іх можна выходзіць свабодна. Ці можаце вы дадаць іх у спіс сайтаў абмежаванага доступу?
    Паслуга «Блок-ліст» абмяжоўвае доступ толькі да тых рэсурсаў, даныя аб якіх апублікаваныя на сайце БелДІЭ. Спіс абмежаванага доступу фарміруецца на падставе рашэнняў, якія прымаюцца Міністэрствам інфармацыі, у выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўчымі актамі ў парадку, вызначаным Палажэннем аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх састаўных частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, зацверджаным Пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2015 г. № 6/8.
    Разам з тым, вы можаце самастойна кіраваць абмежаваннямі доступу ў інтэрнэт пры дапамозе спецыяльнага праграмнага забеспячэння або ў настройках вашага браўзера.