Правілы рэкламнай акцыі «Мадэм у добрыя рукі»

04 снежня 2009

Спецыяльная прапанова:
Кліенты ЗП «Вэлком» - фізічныя асобы (акрамя абанентаў ПРИВЕТ) (далей - кліенты), што заключылі дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей - дагавор) па негаласавым тарыфным плане (далей ТП) WEB 500 у перыяд падпіскі, маюць права бязвыплатна атрымаць ва ўласнасць USB-мадэм HUAWEI E 156G пры ўмове заключэння дадатковага пагаднення да дагавора з абавязацельствам карыстацца паслугамі электрасувязі ў рамках негаласавых ТП кампаніі на працягу не менш за 12 месяцаў з даты заключэння (далей - дадатковае пагадненне).

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога можна стаць удзельнікам акцыі, называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі - 7 снежня 2009 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі - дата бязвыплатнай перадачы ва ўласнасць кліенту апошняга USB-мадэма HUAWEI E 156G, выдзеленага для правядзення рэкламнай акцыі.

Удзельнікі:
Фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што заключылі з кампаніяй дагаворы па негаласавым ТП WEB 500 у перыяд з 7 снежня 2009 года.

Правілы:

  1. У рамках рэкламнай акцыі «Мадэм у добрыя рукі» кліенты, што прынялі на сябе абавязацельствы карыстацца паслугамі сувязі кампаніі ў рамках негаласавога ТП WEB 500 не менш за 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, маюць права пры звароце ў ЦПіА бязвыплатна атрымаць ва ўласнасць USB-мадэм HUAWEI E 156G.
  2. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, або скасавання дагавора/пераафармлення абанента па ініцыятыве кліента, або з парушэннем кліентам умоў дагавора, на працягу 6 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент выплачвае па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 150 000 (сто пяцьдзесят тысяч) беларускіх рублёў. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і болей па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, або скасавання дагавора/пераафармлення абанента па ініцыятыве кліента, або з парушэннем кліентам умоў дагавора, у перыяд ад 6 да 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент выплачвае па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 1 (адной) базавай вялічыні.
  3. Пры гэтым сума няўстойкі можа быць спісаная кампаніяй з балансу асабовага рахунку кліента.
  4. Пры заключэнні дадатковага пагаднення кліент уносіць на свой баланс папярэднюю аплату ў памеры сумы абаненцкай платы згодна з выбраным тарыфным планам.
  5. На працягу першых шасці месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення для кліента ўсталёўваецца ліміт запазычанасці ў памеры 50 000 (пяцьдзесят тысяч) беларускіх рублёў. У выпадку дасягнення суммы налічэнняў ліміту запазычанасці кампанія мае права прыпыніць аказанне паслуг кліенту да аплаты запазычанасці. У выпадку недасягнення ліміту запазычанасці кліент мае права аплаціць паслугі, якія аказвае кампанія, па факце выстаўлення рахунку і акта аказаных паслуг. Па заканчэнні шасці месяцаў кліенту аўтаматычна даецца магчымасць аплачваць паслугі, якія прапануе кампанія, па факце іх аказвання без надавання ліміту запазычанасці, на падставе рахункаў і актаў аказаных паслуг, што выстаўляе кампанія.
  6. Кліент у рамках правядзення дадзенай рэкламнай акцыі і/або рэкламнай акцыі «Тэлефон па спецыяльнай цане» мае права атрымаць не больш за дзве адзінкі абсталявання: USB-мадэм HUAWEI E 156G і/або тэлефонны апарат ZTE A316G па спецыяльнай цане.
  7. У выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па заключаных дагаворах кампанія мае права адмовіць кліенту ў выдачы USB-мадэма HUAWEI E 156G.
  8. Кліент нясе адказнасць за выплату належных падаткаў і збораў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  9. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, публікуючы змены на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  10. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, што заключаны паміж кліентам і кампаніяй, і дадатковага пагаднення да дагавора.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1