Дагавор

У дадзеным раздзеле размешчаны публічны дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі – ён з’яўляецца пагадненнем паміж абанентам і кампаніяй velcom.

Правілы
Дагавор
Іншыя дакументы

Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі 


1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзены дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі рэгулюе адносіны паміж кліентам і кампаніяй па аказанні паслуг сувязі ў сетцы кампаніі, а таксама ў сетках роўмінгавых партнёраў.
1.2. У дадзеным дагаворы выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх азначэнні:
Кампанія – унiтарнае прадпрыемства па аказаннi паслуг «Вэлком», якое ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслуг электрасувязі на падставе ліцэнзіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Кліент – фізічная ці юрыдычная асоба, з якой заключаны дагавор.
Абанент – карыстальнік паслугамі электрасувязі на ўмовах дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, якому прызначаны абаненцкі нумар.
Паслугі сувязі – паслугі сотавай рухомай электрасувязі, а таксама спадарожныя ім дадатковыя паслугі.
Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) – публічны дагавор, які складаецца з дадзенага дагавора і рэгістрацыйнай формы і павінен быць прыняты кліентам шляхам далучэння да яго ў цэлым.
Рэгістрацыйная форма – зацверджанная кампаніяй форма, якая змяшчае звесткі пра кліента, а таксама тарыфны план і паслугі сувязі абанента, прызначаныя на момант падпісання рэгістрацыйнай формы. Падпісанне кліентам рэгістрацыйнай формы выражае безумоўную згоду кліента з умовамі дагавора і далучэнне да яго ў цэлым.
Парадкі аказання паслуг, правілы правядзення рэкламных акцый, даведачна-інфармацыйныя матэрыялы (далей – Парадкі) – дакументы, якія рэгламентуюць умовы абслугоўвання абанента, прадастаўлення паслуг сувязі па тарыфных планах, прадастаўлення дадатковых паслуг, рэкламных акцый, апублікаваныя на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
Заява – заяўка на змяненне набору паслуг, зафіксаваная абанентам самастойна пры дапамозе службаў сервісу кампаніі (Аўтаматычнай службы сэрвісу абанента (АССА), Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента (ІССА), USSD і іншых сістэм самаабслугоўвання абанента), з выкарыстаннем кода доступу, у выглядзе пісьмовай заявы, аформленай кліентам у цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) альбо ў пунктах продажу і абслугоўвання (далей – ППА) павераных кампаніi, пры прад’яўленні сведчання асобы (для прадстаўнікоў юрыдычных асоб – пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы і асобу таго, хто звярнуўся).
Асабовы рахунак – уліковы нумар кліента ў білінгавай сістэме кампаніі, прысвойваецца кліенту падчас заключэння дагавора. Асабовы рахунак служыць для ўліку аказваемых кліенту паслуг, паступлення і выдаткоўвання грашовых сродкаў за паслугі сувязі і плацяжы за абсталяванне, набытае кліентам у кампаніі.
1.3. Дагавор заключаецца шляхам падпісання кліентам рэгістрацыйнай формы, якая з’яўляецца неад’емнай часткай дагавора. Дагавор набывае моц з моманту падпісання рэгістрацыйнай формы.
1.4. Паслугі прадастаўляюцца абаненту пры наяўнасці ў яго ўласнасці, уладанні альбо карыстанні канцавога абаненцкага прыстасавання (мабільнага тэлефоннага апарата, мадэма і г.д., далей – КАП), сертыфікаванага ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
1.5. Дадзены тарыфны план абанента на момант аказання паслуг сувязі з’яўляецца неад’емнай часткай дагавора.
2. Правы і абавязкі бакоў
2.1. Кампанія абавязваецца:
2.1.1. пасля падпісання рэгістрацыйнай формы і аплаты выстаўленага рахунка (у выпадку аплаты кліентам паслуг сувязі на аснове папярэдняй аплаты) на працягу 24-х гадзін падключыць абанента да сеткі сувязі кампаніі, прадаставіўшы пры неабходнасцi абаненцкі нумар і SIM-карту
2.1.2. кансультаваць абанента па яго просьбе аб парадку аказання паслуг сувязі кампаніі
2.1.3. адключыць абанента ад сеткі сувязі кампаніі пры паступленні заявы аб гэтым ад кліента
2.1.4. інфармаваць кліента праз афіцыйны сайт кампаніі www.velcom.by і/ці СМІ аб павелічэнні кошту паслуг сувязі не пазней, чым за 10 дзён да набыцця змяненнямі моцы
2.1.5. інфармаваць кліента праз афіцыйны сайт кампаніі www.velcom.by аб змяненнях дагавору, парадку аказання паслуг, а таксама іншых змяненнях, звязаных з абслугоўваннем кліента ў кампаніі
2.1.6. прадастаўляць паслугі сувязі на ўмовах, прадугледжаных дагаворам, парадкам аказання паслуг, тарыфнымі планамі кампаніі
2.2. Кампанія мае права:
2.2.1. патрабаваць ад кліента выканання абавязкаў у адпаведнасці з дагаворам
2.2.2. прыпыніць аказанне паслуг па асабовым рахунку, адключыўшы абанента ад сеткі сувязі кампаніі, а таксама скасаваць дагавор у аднабаковым парадку ў выпадках, прадугледжаных дагаворам
2.2.3. замяніць абаненцкі нумар і/ці SIM-карту абанента, у тым ліку, калі гэта прадыктавана тэхнічнымі патрабаваннямі. Пра будучую замену кліент паведамляецца загадзя
2.2.4. у выпадку наяўнасці ў аднаго кліента некалькіх асабовых рахункаў і ўзнікнення запазычанасці хаця б па адным з іх, кампанія мае права без паведамлення кліента прыпыніць аказанне паслуг сувязі па іншых асабовых рахунках да пагашэння ўказанай запазычанасці. У выпадку непагашэння запазычанасці кампанія мае права ў бясспрэчным парадку спісаць грашовыя сродкі з асабовых рахункаў кліента ў лік аплаты ўзніклай запазычанасці з улікам штрафных санкцый
2.2.5. размяшчаць любую iнфармацыю, звязаную з абслугоўваннем клiента ў кампанii, а таксама iнфармацыю рэкламнага характару на iнфармацыйных каналах, якiя належаць кампанii, перадаваць гэтую iнфармацыю па абаненцкiм нумерам i кантактным дадзеным, прадстаўленным клiентам, як у перыяд дзеяння дагавора, так i пасля яго спыненння
2.2.6. аўтаматычна адкрываць свой доступ да паслуг сувязі, не ўключаных у дзеючы набор паслуг абанента, папярэдне размясціўшы паведамленне пра гэта на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by
2.2.7. змяніць у аднабаковым парадку ўмовы дагавора, апублікаваўшы змены на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by
2.2.8. прыпыніць часткова ці ў поўным аб’ёме аказанне паслуг сувязі абаненту ў наступных выпадках:

  • пры тэхнічных пашкоджаннях абсталявання кампаніі
  • пры прафілактычных працах, якія праводзяцца кампаніяй
  • у выпадку ўзнікнення ў кампаніі падстаў меркаваць, што кліент/абанент здзяйсняе правапарушэнне, якое прыносiць шкоду кампаніі, трэцім асобам ці дзяржаве з выкарыстаннем каналаў сувязі і абсталявання кампаніі. Рашэнне аб прыпыненні паслуг сувязі ў дадзеным выпадку прымаецца камісіяй, спецыяльна створанай для гэтых мэт у кампаніі
  • пры выкарыстанні абанентам КАП з незаконна змененым ідэнтыфікацыйным нумарам (IMEI)
  • пры выкарыстанні кліентам SIM-карты са змененым праграмным забеспячэннем
2.2.9. ажыццяўляць аўдыязапіс злучэнняў абанента з даведачна-інфармацыйнай службай кампаніі, абмяжоўваць у аднабаковым парадку доступ абанента да даведачна-інфармацыйнай службы ў выпадках неаднаразовага звароту з яго абаненцкага нумара да спецыялістаў службы па пытаннях, якія не адносяцца да дзейнасці кампаніі і/ці пры парушэнні абанентам этычных норм і правілаў адносін
2.3. Кліент абавязаны:
2.3.1. своечасова падчас звароту ў ЦПіА кампаніі ці ППА паверанага пісьмова інфармаваць кампанію пра змены прозвішча, імя, імя па бацьку/назвы арганізацыі, юрыдычнага адрасу, банкаўскіх рэквізітаў, адрасу рэгістрацыі і/ці дастаўкі рахункаў, пашпартных дадзеных, кантактных нумароў і іншых неабходных для выканання дагавора дадзеных
2.3.2. аператыўна па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы паведамляць аб страце ці крадзяжу SIM-карты і на працягу 24-х гадзін пацвярджаць гэта пісьмовай заявай, звярнуўшыся ў ЦПіА кампаніі альбо ў ППА паверанага са сведчаннем асобы (для прадстаўнікоў юрыдычных асоб – з дакументамі, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы і асобу таго, хто звярнуўся). Пры гэтым кліент нясе ўсе магчымыя выдаткі за паслугі сувязі да фактычнага прыпынення кампаніяй аказання паслуг сувязі па сваім звароце
2.3.3. самастойна адсочваць стан балансу свайго асабовага рахунка (асабовых рахункаў) і своечасова аплочваць паслугі сувязі кампаніі ў адпаведнасці з дзеючым дагаворам, тарыфамі і спосабам аплаты
2.3.4. не перадаваць свае правы і абавязкі па дагаворы трэцім асобам без пісьмовай згоды кампаніі. У тым ліку гэта азначае, што аплата рахункаў кліента трэцяй асобай можа быць здзейснена толькі пасля заключэння трохбаковага дагавора пераводу запазыкі ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку
2.3.5. не перадаваць SIM-карту трэцім асобам, а таксама не змяняць, не капіраваць ці не замяняць праграмнае забеспячэнне SIM-карты
2.4. Кліент мае права:
2.4.1. па сваім меркаванні змяняць набор паслуг сувязі, якія кампанія аказвае ў рамках тарыфнага плану абанента, змяняць тарыфны план абанента, з улікам абмежаванняў, устаноўленых дагаворам і парадкам аказання паслуг. Змяненне тарыфнага плану ці спісу абраных паслуг сувязі набывае моц з моманту іх рэгістрацыі у білінгавай сістэме кампаніі, аднак не пазней за 24 гадзіны з моманту атрымання заявы ад кліента, калі іншае не агаворана дзеючым тарыфным планам абанента і парадкам аказання паслугі, якую кліент падключае/змяняе/адключае, а таксама правіламі рэкламных акцый
2.4.2. карыстацца ўсімі паслугамі сувязі ў адпаведнасці з зонай пакрыцця і тэхнічнымі магчымасцімя кампаніі
2.4.3. прыпыніць карыстанне паслугамі сувязі па дагаворы, падключыўшы паслугу «Паўза» (пры наяўнасці паслугі ў тарыфным плане абанента)
2.4.4. звяртацца ў кампанію для атрымання інфармацыі, якая датычыць выканання дагавора
3. Агульныя ўмовы прадастаўлення паслуг сувязі
3.1. Кліентам-фізічным асобам паслугі сувязі прадастаўляюцца на падставе папярэдняй аплаты ці з аплатай па факце аказання паслуг. Парадак разлікаў за паслугі сувязі ўказваецца ў рэгістрацыйнай форме падчас заключэння дагавора і можа быць зменены ў працэсе выканання дагавора на падставе заявы кліента.
3.2. Кліенты-юрыдычныя асобы аплочваюць паслугі сувязі па факце іх аказання.
3.3. Інфармацыя аб балансе асабовага рахунку кліента-фізічнай асобы (разлічаным з улікам налічэнняў і плацяжоў, якія паступілі ў білінгавую сістэму на момант запыту) можа быць атрымана ім пры дапамозе сістэм самаабслугоўвання абанента і іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй.
3.4. Інфармацыя аб суме налічэнняў за паслугі сувязі ў бягучым месяцы абанента-юрыдычнай асобы, якія паступілі ў сістэму разлікаў на момант запыту, можа быць атрымана абанентам юрыдычнай асобы пры дапамозе сістэм самаабслугоўвання абанента і іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй. З асаблівасцямі прадастаўлення дадзенай інфармацыі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
3.5. Кліент-фізічная асоба, які аплачвае паслугі сувязі па факце іх аказання, можа атрымаць інфармацыю аб суме рахунка, які падлягае аплаце ў бягучым каляндарным месяцы, пры дапамозе сістэм самаабслугоўвання і іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй. Асаблівасці прадастаўлення паслуг сувязі з магчымасцю аплаты па факце іх аказання для фізічных асоб выкладзеныя ў «Парадку прадастаўлення паслуг электрасувязі кліентам – фізічным асобам з магчымасцю аплаты па факце іх аказання».
3.6. У выпадку, калі сродкі на балансе асабовага рахунка (папярэдняя аплата) выкарыстаны цалкам і/ці не аплочаны своечасова і цалкам рахунак (рахункі), кампанія мае права праз службу SMS ці іншымі прадугледжанымі спосабамі паведаміць кліента аб неабходнасці ўнесці папярэднюю аплату/аплаціць рахунак.
3.7. Незалежна ад факту атрымання паведамлення ў выпадку неўнясення кліентам папярэдняй аплаты і/ці пры неаплаце рахунка (рахункаў) кампанія пакідае за сабой права ў аднабаковым парадку прыпыніць аказанне паслуг па асабовым рахунку часткова (шляхам адключэння асобных сэрвісаў ці выходнай сувязі) ці цалкам (поўнае блакаванне выходнай і ўваходнай сувязі). Кампанія мае права ажыццявіць адключэнне паслуг сувязі кліенту, які аплачвае паслугі сувязі па папярэдняй аплаце, пасля ўтварэння адмоўнага балансу альбо дасягнення прадастаўленага крэдытнага ліміту. У перыяд з моманту адключэння асобных сэрвісаў да моманту поўнага блакавання абаненцкая плата спісваецца з балансу асабовага рахунка кліента.
3.8. Аўтаматычнае аднаўленне абанента ў перыяд да 150 дзён з моманту поўнага блакавання магчыма пасля паступлення грашовых сродкаў на баланс асабовага рахунка кліента (аплаты выстаўленага рахунка (рахункаў) ці аплаты запазычанасці з унясеннем папярэдняй аплаты. Папярэдняй аплатай з’яўляецца наяўнасць любой сумы на балансе асабовага рахунку кліента).
3.9. Калі на працягу 150 дзён з моманту поўнага блакавання кліент не папоўніць баланс свайго асабовага рахунка/не аплаціць рахунак (у адпаведнасці з п. 3.8.) і не адновіць абслугоўванне, кампанія мае права ў аднабаковым парадку:
  • забраць абаненцкі нумар
  • скасаваць дагавор на аказанне паслуг электрасувязі па асабовым рахунку кліента. Пры гэтым кліент абавязаны аплаціць запазычанасць па скасаваным дагаворы з улікам штрафных санкцый, прадугледжаных дадзеным дагаворам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Наступнае падлучэнне кліента да сеткі сувязі кампаніі адбываецца на агульных падставах з заключэннем новага дагавора
3.10. Пры міжнародным роўмінгу аплаце падлягае як выходная, так і ўваходная сувязь, у тым ліку і ў выпадках пераадрасацыі, што ўказваецца ў тарыфах кампаніі. Пры гэтым разлік кошту аказаных паслуг сувязі ў міжнародным роўмінгу ажыццяўляецца па меры паступлення інфармацыі ад роўмінгавых партнёраў.
3.11. Кліент паведамлены аб зоне дзеяння паслуг сувязі кампаніі. Якасць сувязі, якая прадстаўляецца, у тым ліку хуткасць прыёму/перадачы дадзеных, можа змяняцца ў залежнасці ад тэхнічных характарыстак тэрмінала, рэльефу мясцовасці, пагодных умоў, загружанасці сеткі і загрузкі соты, у якой зарэгістраваны абанент, у тунэлях, падвалах, пад уплывам вышыннай інтэрферэнцыі і т.п.
3.12. Дзеянні абанента, здзейсненыя з выкарыстаннем кода доступу і іншых персанальных пароляў для падлучэння/адключэння паслуг сувязі пры дапамозе USSD, АССА, ІССА і іншых сістэм самаабслугоўвання абанента, прыраўноўваюцца да дзеянняў, здейсненых кліентам асабіста.
3.13. Умовы прадастаўлення паслуг сувязі і тарыфных планаў выкладзеныя ў даведачна-інфармацыйных матэрыялах/парадках/правілах, якія выдаюцца кампаніяй. Даведачна-інфармацыйныя матэрыялы/парадкі/правілы даступныя для азнаямлення на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by, а таксама ў пунктах заключэння дагавора.
3.14. Шляхам далучэння да дадзенага дагавора кліент-фізічная асоба выказвае сваю згоду на збор, апрацоўку і захоўванне персанальных і пашпартных дадзеных, а таксама іх выкарыстанне ў выпадках, не супярэчных заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
4. Кошт паслуг сувязі і парадак іх аплаты
4.1. Кошт аказваемых паслуг сувязі вызначаецца згодна з тарыфам кампаніі, які дзейнічае на дзень прадастаўлення паслуг.
4.2. Кліент абавязаны рабіць плацяжы ў памерах, неабходных для спісання грашовых сродкаў за выкарыстаныя паслугі сувязі, за набытае ў кампаніі абсталяванне, а таксама іншых спісанняў, звязаных з абслугоўваннем кліента ў кампаніі. Працэнты на зробленыя плацяжы не налічваюцца.
4.3. Штомесяц да 10 дня месяца, наступнага за справаздачным, кампанія фарміруе рахункі, якія змяшчаюць усе віды налічэнняў за прадастаўленыя ў справаздачным месяцы паслугі сувязі, якія пацвярджаюцца факсімільнымі пячаткай кампаніі і подпісам упаўнаважанай асобы.
4.4. Кліент можа замовіць дастаўку рахункаў адным з прапанаваных кампаніяй спосабаў з улікам абмежаванняў, устаноўленых парадкам аказання паслуг па тарыфным плане абанента, які дзенічае на дату фарміравання рахунка: на адрас электроннай пошты і/ці на паштовы адрас. Рассылка рэгулярных рахункаў кліентам-фізічным асобам на паштовы адрас ажыццяўляецца за плату, у адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі. Кліент таксама можа атрымаць рахунак самастойна, звярнуўшыся ў кампанію са сведчаннем асобы (для прадстаўнікоў юрыдычных асоб – з дакументамі, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы і асобу таго, хто звярнуўся).
4.5. Кампанія мае права прыпыніць адпраўку рахункаў кліенту ў выпадках:
  • вяртання ў адрас кампаніі рахункаў, якія выстаўляюцца кліенту
  • калі кліент не адновіць абслугоўванне абаненцкага нумара па заканчэнні 60 дзён з даты адключэння ад сеткі сувязі кампаніі за неаплату
  • непацвярджэння кліентам адрасных дадзеных для атрымання рахункаў у адказ на запыт кампаніі У выпадку прыпынення кампаніяй адпраўкі рахункаў кліенту, кліент нясе поўную адказнасць за аплату паслуг сувязі, якія яму аказваюцца.
4.6. Кліент-фізічная асоба, які аплачвае паслугі сувязі кампаніі на падставе папярэдняй аплаты, абавязаны самастойна адсочваць змену балансу асабовага рахунка і без атрымання рахунка папаўняць баланс грашовымі сумамі, дастатковымі для аплаты паслуг сувязі, штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за набытае ў кампаніі абсталяванне, а таксама для іншых спісанняў, звязаных з абслугоўваннем кліента ў кампаніі, каб пазбегнуць поўнага выдаткавання папярэдняй аплаты на балансе і адключэння ад сеткі сувязі кампаніі.
4.7. Кліент-фізічная асоба, які аплачвае паслугі сувязі кампаніі па факце іх аказання, абавязаны аплаціць рахунак у тэрміны, устаноўленыя «Парадкам прадастаўлення паслуг электрасувязі кліентам-фізічным асобам з магчымасцю аплаты па факце іх аказання». Кліент абавязаны самастойна ўдакладніць суму, якая падлягае аплаце, пры дапамозе сістэм самаабслугоўвання абанента ці іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй, і зрабіць плацёж.
4.8. Кліент-юрыдычная асоба абавязаны аплаціць рахунак да 25 дня месяца, наступнага за месяцам аказання паслуг сувязі, каб пазбегнуць адключэння ад сеткі сувязі кампаніі. Пры неатрыманні рахунка кліент абавязаны самастойна ўдакладніць суму, якая падлягае аплаце, у даведачна-інфармацыйнай службе кампаніі, ІССА ці ЦПіА і зрабіць плацёж. Рахунак сапраўдны на працягу месяца з даты яго выстаўлення. Пасля заканчэння гэтага тэрміну кліент-юрыдычная асоба павінен звярнуцца ў кампанію па выстаўленне новага рахунка.
4.8.1. Пры аплаце рахункаў па ПТПА (плацежным патрабаванні з папярэднім акцэптам), кліент-юрыдычная асоба самастойна кантралюе дастатковасць грашовых сродкаў на сваім рахунку для спісання па выстаўленым плацежным патрабаванні. У выпадку адмовы ці недастатковасці сродкаў кліент самастойна ажыццяўляе аплату.
4.9. Кліент-фізічная асоба можа аплаціць паслугі сувязі ў аддзяленнях банкаў, пры дапамозе сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання: інтэрнэт-банкінг і мабільны банк; праз сістэму «Разлік» (АРІП), на сайце кампаніі velcom.by, у інфакіёсках, прыстасаваннях самаабслугоўвання з функцыяй прыёму наяўных грошай, банкаматах (АТМ), пры дапамозе аўтаматычнай аплаты, карт экспрэс-аплаты, а таксама іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй. Кліент-юрыдычная асоба аплачвае паслугі сувязі шляхам безнаяўнага банкаўскага пераводу грашовых сродкаў з разліковых рахункаў арганізацыі на разліковы рахунак кампаніі згодна з выстаўленым кампаніяй рахункам.
4.10. Аплата лічыцца здзейсненай пасля залічэння грашовых сродкаў на асабовы рахунак кліента. Кампанія не нясе адказнасць за затрымкі ў перадачы інфармацыі аб плацяжах па тэхнічных прычынах арганізацый, якія ажыццяўляюць прыём/перадачу/залічэнне плацяжоў.
4.11. Кліент-фізічная асоба ажыццяўляе аплату за паслугі сувязі з указаннем абаненцкага нумара ці нумара асабовага рахунка, прозвішча, імя, імя па бацьку і нясе адказнасць за верагоднасць, поўнасць і карэктнасць інфармацыі, пададзенай у плацежным дакуменце. Плацельшчык абавязаны захоўваць дакумент, які пацвярджае факт аплаты, да залічэння грашовых сродкаў на асабовы рахунак. У выпадку адсутнасці ў плацежным дакуменце верагоднай, поўнай і карэктнай інфармацыі кампанія не нясе адказнасць за неадпаведнае і/ці няўчаснае залічэнне грашовых сродкаў, якое можа прывесці да прыпынення аказання паслуг сувязі, а таксама мае права адмовіць выплатніку плацельшчыку ў звароце грашовых сродкаў.
4.12. Кліент/абанент не мае права выкарыстоўваць грашовыя сродкі, якія паступілі на яго асабовы рахунак памылкова.
4.13. Зварот памылковых плацяжоў ажыццяўляецца выплатніку на падставе прадстаўленага плацежнага дакумента. Выдаткі па звароце кампенсуюцца выплатнікам на падставе дзеючых тарыфаў.
5. Адказнасць бакоў
5.1. За невыкананне альбо неналежнае выкананне дагавора бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым кампанія не нясе адказнасць за страчаную выгаду, зробленую кліенту неналежным выкананнем дагавора.
5.2. За пратэрміноўку аплаты паслуг сувязі, у выніку чаго ў кліента ўзнікае запазычанасць перад кампаніяй, кліент аплочвае кампаніі пеню ў памеры 0,5% ад сумы запазычанасці за кожны дзень пратэрміноўкі, а таксама працэнты, якія вызначаюцца стаўкай рэфінансавання Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь.
5.3. У выпадку ўзнікнення запазычанасці ў кліента-юрыдычнай асобы ці індывідуальнага прадпрымальніка кампанія мае права выставіць плацежнае патрабаванне ці прэтэнзію на суму запазычанасці з улікам штрафных санкцый. Калі дадзенае плацежнае патрабаванне/прэтэнзія не будзе акцэптавана/аплочана на працягу дваццаці дзён з дня атрымання кліентам, на кліента накладаецца штраф у памеры 5 базавых велічынь.
5.4. Бакі не нясуць адказнасць за невыкананне альбо неналежнае выкананне сваіх абавязкаў па дагаворы, калі іх невыкананне выклікана дзеяннямі неадольнай сілы (выданне заканадаўчых актаў і іншыя дзеянні дзяржаўных органаў кіравання, вынікам якіх з’яўляецца абмежаванне здольнасці кампаніі прадастаўляць паслугі сувязі, а таксама стыхійныя бедствы, катастрофы, ваенныя дзеянні і іншае).
5.5. Кампанія не нясе адказнасць за часовыя збоі ў працы сеткі сувязі (да 48 гадзін), у тым ліку ўзніклыя ў выніку правядзення выпрабаванняў, мантажу, абнаўлення і тэхнічнага абслугоўвання абсталявання.
5.6. Кампанія не нясе адказнасць за любыя наступствы карыстання сеткай сувязі кампаніі.
5.7. Кліент нясе поўную адказнасць у выпадку выкарыстання SIM-карты і паслуг сувязі паводле дагавора трэцімі асобамі, у тым ліку ў выпадку страты ці крадзяжу SIM-карты і несвоечасовага звароту кліента ў кампанію з просьбай аб прыпыненні аказання паслуг сувязі.
5.8. Кліент нясе адказнасць за захаванасць кода доступу і іншых персанальных пароляў, а ў выпадку выдавання дадзенай інфармацыі, абавязаны паведаміць пра гэта кампаніі, звярнуўшыся ў кампанію са сведчаннем асобы (для прадстаўнікоў юрыдычных асоб – з дакументамі, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы і асобу таго, хто звярнуўся).
5.9. Ва ўсім іншым, што не ўрэгулявана дадзеным дагаворам, бакі кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5.10. Спрэчкі па дагаворы вырашаюцца падчас узаемных перамоў. У выпадку недасягнення бакамі узаемнай згоды спрэчкі паміж імі разглядаюцца ў судах Рэспублікі Беларусь па выбары істца: па месцы знаходжання адказчыка – фізічнай асобы ці ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска. Спрэчкі з юрыдычнымі асобамі разглядаюцца Эканамічным судом г. Мінска.
6. Тэрмін дзеяння дагавора і парадак яго змянення і скасавання
6.1. Дагавор набывае моц з дня яго падпісання бакамі і заключаецца на адзін год. Калі ні адзін з бакоў не пазней за 30 дзён да заканчэння тэрміну дзеяння дагавора пісьмова не заявіць пра яго скасаванне, ён лічыцца пралангіраваным на кожны наступны каляндарны год да заканчэння тэрміну дзеяння ліцэнзіі за выключэннем выпадкаў, указаных у п. 6.2. дадзенага дагавора.
6.2. Калі кліентам па дагаворы з’яўляецца замежны грамадзянін, дагавор набывае моц з дня яго падпісання бакамі і лічыцца заключаным на тэрмін законнага знаходжання кліента (замежнага грамадзяніна) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У выпадку працягвання тэрміну законнага знаходжання кліента на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дагавор можа быць працягнуты па пагадненні бакоў.
6.3. Кліент мае права ў любы час адмовіцца ад паслуг сувязі і скасаваць дагавор у аднабаковым парадку, аформіўшы адпаведную заяву, пры ўмове адсутнасці/пагашэння запазычанасці перад кампаніяй з улікам штрафных санкцый, калі яны прадугледжаны дагаворам. Рахунак з інфармацыяй аб стане балансу асабовага рахунка/налічэннях выстаўляецца кампаніяй на працягу 7 банкаўскіх дзён (у выпадку карыстання паслугай «Міжнародны роўмінг» – пасля паступлення інфармацыі аб аказанных паслугах сувязі ад роўмінгавых партнёраў, але не пазней за 30 дзён з даты афармлення заявы аб скасаванні дагавора). Вяртанне астатку грашовых сродкаў адбываецца кампаніяй на працягу 30 банкаўскіх дзён з даты рэгістрацыі заявы ў білінгавай сістэме кампаніі.
6.4. У выпадку адмовы кліента ад абслугоўвання абаненцкага нумара на працягу 90 дзён з моманту заключэння дагавора кліент выплочвае кампаніі плату за тэрмінацыю такога абаненцкага нумара адпаведна з тарыфным планам, які дзейнічае на момант заявы кліента аб спыненні абслугоўвання абаненцкага нумара.
6.5. Пры скасаванні дагавора аднаразовыя ўзносы за паслугі сувязі: падлучэнне, выбар нумара, змена тарыфнага плану і г.д., не вяртаюцца. Бонусы і скідкі, прапанаваныя кампаніяй кліенту ў рамках рэкламных акцый, у грашовым эквіваленце не выплачваюцца
6.6. Кампанія мае права скасаваць дагавор ў аднабаковым парадку ў выпадках:
    калі кліент сістэматычна (два і больш разы) парушае ўмовы аплаты паслуг сувязі
  • калі кліент не аплаціў паслугі сувязі на працягу 150 дзён з дня яго адключэння ад сеткі сувязі кампаніі (блакавання)
  • пры выкарыстанні кліентам SIM-карты са змененым праграмным забеспячэннем
6.7. Змяненне дагавора адбываецца шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі аб змяненні ўмоў дагавора, парадку аказання паслуг, а таксама іншых зменах, звязаных з абслугоўваннем кліента ў кампаніі, на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.

 

Договор 01.03.2011
Договор 15.05.2009
Договор 02.03.2009
Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1