Правілы рэкламнай акцыі для карыстальнікаў паслугі «Мелафон», якая праводзіцца ЗП «Вэлком» з 1 сакавіка па 30 красавіка 2010 года.

02 сакавіка 2010

Удзельнікі рэкламнай акцыі:
Абаненты ЗП «Вэлком» - новыя карыстальнікі паслугі «Мелафон» (далей - паслуга) і абаненты, у якіх з дня адключэння паслугі прайшло больш за 30 дзён, якія паўторна падключылі паслугу.

Спецыяльная прапанова:
Удзельнікам акцыі, якія падключылі паслугу ў перыяд падпіскі, у персанальны спіс аўтаматычна дадаюцца 4 (чатыры) «мелодыі velcom». Таксама абанентам даецца магчымасць:
-карыстацца паслугай без спагнання абаненцкай платы на працягу 30 дзён, уключаючы дзень падключэння паслугі;
-заказаць у перыяд падпіскі адну мелодыю з каталога паслугі без спагнання аплаты.

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога можна стаць удзельнікам акцыі, называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі – 1 сакавіка 2010 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі - 30 красавіка 2010 года ўключна.

Правілы акцыі:

1. Пасля падключэння паслугі ў персанальны спіс абанента аўтаматычна дадаюцца 4 «мелодыі velcom».

2. Абаненцкая плата за карыстанне паслугай налічваецца з 31-га каляндарнага дня, уключаючы дзень падключэння паслугі.

3. У абанента ёсць магчымасць да канца перыяду падпіскі заказаць з каталога паслугі адну мелодыю для сябе без спагнання аплаты за заказ мелодыі.

4. Падключыць паслугу/заказаць мелодыю без спагнання аплаты ў рамках акцыі абонент можа з дапамогай:
- галасавога партала, патэлефанаваўшы па нумары 424 (у сетцы velcom);
- USSD-меню *424# і клавіша вызаву;
- SMS-запыту на нумар 424;
- web-партала http://melofon.by.

5. Мелодыя, заказаная па нумарах 423, 425, 426, 429, прадастаўляецца за плату згодна з дзеючым тарыфам кампаніі.

6. Абаненты, якія падключылі паслугу пры заказе мелодыі па нумарах 423, 425, 426, 429, у акцыі не ўдзельнічаюць.

7. Грашовы эквівалент мелодыі, якая прадастаўляецца без спагнання аплаты, не выплачваецца, у тым ліку і ў выпадку, калі абанент не выкарыстаў спецыяльную прапанову .

8. Мелодыі, якія прадастаўляюцца ў рамках акцыі, не маюць тэрміна дзеяння.

9. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы без дадатковага паведамлення, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by

10. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, «Парадкам прадастаўлення паслугі «Мелафон» ЗП «Велком» (таварныя знакі (знакі абслугоўвання) velcom і ПРИВЕТ)».

Інфармацыю аб умовах і тарыфах паслугі, аб рэкламнай акцыі можна атрымаць па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411 і 410 (кругласутачна), у цэнтрах прадажу і абслугоўвання velcom і на сайце www.velcom.by.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1