«Мабільны памочнік» — гэта інфармацыйна-забаўляльны Java-дадатак, прызначаны для атрымання інфармацыі пра паслугі кампаніі, а таксама зручнага заказу разнастайнага медыя-кантэнта.
«Мабільны памочнік» у вашым тэлефоне – хутка і зручна!
Для таго, каб:
• падабраць аптымальны для вас тарыфны план,
• даведацца, як падключаць і карыстацца паслугамі, а таксама даведацца пра кошт,
• даведацца тарыфы
проста адкрыйце дадатак «Мабільны памочнік» у вашым тэлефоне
Дадатак карысны ў першую чаргу для кліентаў – фізічных асоб.
Таксама ў дадатку вы можаце заказаць модны рынгтон, цікавую Java-гульню, а таксама перайсці па спасылках на карысныя інтэрнэт-рэсурсы: сайт «Мабільны Мінск», паслугі «Мелафон» і інш.
Знатакам актыўнага кантактавання і прыхільнікам сацыяльных сетак прыйдзецца даспадобы раздзел «Кантактаванне».
Мабільны памочнік дазволіць вам атрымаць самую разнастайную інфармацыю – ад курсаў валют да магчымасці атрымаць у выглядзе ммс самыя яркія моманты гульні вашай любімай футбольнай каманды.
Больш за тое, выкарыстоўваючы «Мабільны памочнік», вы можаце нават выклікаць таксі.
Як устанавіць «Мабільны памочнік»
Вы можаце загрузіць дадатак у свой мабільны тэлефон, калі
1) Ваш тэлефон падтрымлівае работу з Java-дадаткамі;
2) падключана паслуга «Мабільны Інтэрнэт» і ваш тэлефон настроены для работы з гэтай паслугай.
Увага! Тэлефонныя апараты з аперацыйнай сістэмай Android, а таксама iPhone не падтрымліваюць работу дадатку.
Атрымаць доступ да «Мабільнага памочніка» вы можаце адным са спосабаў:
• загрузіць дадатак самастойна па спасылцы http://helper.velcom.by ці выкарыстаць актыўную спасылку, размешчаную на сайце m.velcom.by. Звярніце ўвагу: загрузка дадатку і яго ўстаноўка здзяйсняецца напрамую ў тэлефонны апарат абанента.
• атрымаць спасылку для загрузкі «Мабільнага памочніка», адправіўшы пустое SMS ці SMS з адвольным тэкстам на нумар 4110.
Дадатковыя магчымасці каталога дазволяць вам абнавіць яго націсканнем “адной клавішы” ці прапанаваць сябру – адправіць sms са спасылкай, не выходзячы з Мабільнага памочніка.
Аплата за выходнае SMS на нумар 4110 не збіраецца.
Усе паслугі, заказаныя пры дапамозе каталога, аплачваюцца згодна з тарыфам кампаніі.