Парадак прадастаўлення паслуг электрасувязі кліентам – фізічным асобам з магчымасцю аплаты па факце іх аказання

17 сакавіка 2010

  1. Кліенты – фізічныя асобы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і маюць пастаянную рэгістрацыю на тэрыторыі краіны, падключаныя да сеткі velcom на падставе дагавораў аб аказанні паслуг электрасувязі, за выключэннем абанентаў ПРИВЕТ (далей – кліенты), маюць магчымасць аплачваць паслугі, што прадастаўляюцца кампаніяй, па факце іх аказання, на падставе рахункаў, што выстаўляюцца кампаніяй (далей – аплата па факце).
  2. ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) пакідае за сабой права самастойна ўсталёўваць крытэрыі, па якіх будуць вызначацца кліенты, якія маюць магчымасць выкарыстання аплаты па факце. Кампанія мае права не прадастаўляць кліентам інфармацыю пра поўны пералік крытэрыяў і іх змест.
  3. У выпадку згоды з палажэннямі гэтага «Парадку прадастаўлення паслуг электрасувязі кліентам – фізічным асобам з магчымасцю аплаты па факце іх аказання» (далей – парадак), кліент можа пакінуць заяўку на прадастаўленне магчымасці аплаты па факце самастойна са свайго тэлефона шляхам USSD-запыту (*145# і клавіша вызаву).
  4. У выпадку станоўчага рашэння кампаніі, кліент будзе аўтаматычна пераведзены на аплату па факце і паведамлены адпаведным SMS.
  5. Пераход на аплату па факце магчымы толькі пры адсутнасці на момант пераходу блакіроўкі (забарона ўваходнай і выходнай сувязі), а таксама пры адсутнасці запазычанасці па іншых дагаворах.
  6. Кампанія дадаткова шляхам SMS можа паведамляць кліентаў, якія адпавядаюць крытэрыям для выкарыстання аплаты па факце, пра магчымасці самастойна змяніць спосаб аплаты паслуг сувязі.
  7. Пры атрыманні SMS пра магчымасці самастойна змяніць спосаб аплаты паслуг сувязі і згодзе з гэтым парадкам кліент можа пацвердзіць свой намер перайсці на аплату па факце шляхам USSD-запыту (*145# і клавіша вызаву).
  8. Штомесяц, да 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным, кампанія фарміруе рахункі, якія ўтрымліваюць усе віды налічэнняў за прадстаўленыя ў справаздачным месяцы паслугі сувязі.
  9. Пасля 6-га чысла месяца, наступнага за месяцам аказання паслуг, кліент можа самастойна ўдакладняць суму рахунку, які падлягае аплаце ў бягучым каляндарным месяцы, шляхам USSD-запыту (*100*5# і клавіша вызаву) і/або іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй, і абавязаны выконваць на падставе атрыманай інфармацыі плацяжы.
  10. Да 11-га чысла месяца, наступнага за месяцам аказання паслуг, кампанія мае права паведаміць кліента шляхам SMS альбо іншымі спосабамі пра неабходнасць унясення плацяжу за паслугі сувязі.
  11. Кліент абавязваецца аплаціць у поўным аб'ёме выстаўлены кампаніяй рахунак да 15-га чысла месяца, наступнага за месяцам аказання паслуг сувязі.
  12. У выпадку калі выстаўлены кліенту рахунак не аплачаны своечасова і цалкам, кампанія пакідае за сабой права прыпыніць у аднабаковым парадку аказанне паслуг сувязі кліенту шляхам яго адключэння ад сеткі сувязі кампаніі (выходная і ўваходная сувязь) з 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.
  13. Паўторнае падключэнне да сеткі сувязі кампаніі адбываецца пасля паступлення аплаты на баланс кліента паводле выстаўленага рахунку.
  14. У выпадку змены ўзроўню спажывання аказаных паслуг больш як у 3 разы ў параўнанні з сярэднім узроўнем спажывання за папярэднія шэсць месяцаў працы і адмоўным балансе, кампанія мае права прыпыніць аказанне паслуг сувязі да аплаты кліентам не менш як 50% ад сумы запазычанасці.
    14.1. Кампанія мае права вызначыць кліентам ліміт запазычанасці. У выпадку калі сума налічэнняў за паслугі сувязі дасягае ліміту запазычанасці, кампанія мае права прыпыніць аказанне паслуг кліенту да аплаты запазычанасці. Калі сума налічэнняў кліента не дасягае ліміту запазычанасці, кліент аплачвае рахунак у адпаведнасці з п. 11 гэтага парадку.
  15. Кампанія пакідае за сабой права ануляваць у адносінах да кліента магчымасць аплаты па факце і перавесці на працу па папярэдняй аплаце ў выпадках:
    1. сістэматычнага (2 і больш разоў) парушэння кліентам правіл аплаты выстаўленых рахункаў;
    2. прыпынення аказання паслуг сувязі па прычыне запазычанасці тэрмінам больш за 30 дзён;
    3. змены ўзроўню спажывання аказаных паслуг больш як у 3 разы ў параўнанні з сярэднім узроўнем спажывання за папярэднія шэсць месяцаў працы;
    4. выяўлення факта перадачы SIM-карты іншай асобе;
    5. узнікнення ў кампаніі падстаў лічыць, што кліентам здзяйсняецца правапарушэнне, якое прыносіць шкоду кампаніі, трэцім асобам або дзяржаве, з выкарыстаннем каналаў сувязі і абсталяванні кампаніі. У дадзеным выпадку рашэнне прымаецца камісіяй, спецыяльна створанай для гэтых мэт у кампаніі.
  16. Пры скасаванні дагавора з перадачай права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom трэцяй асобе з пісьмовай згоды Кампаніі, магчымасць аплаты па факце анулюецца. Новы кліент можа пакінуць заяўку на аплату па факце на агульных умовах (гл. п. 3).
  17. У выпадку калі Кліент мае два і больш дагаворы, па адным з якіх атрымана прапанова кампаніі пра магчымасць аплаты па факце, альбо ўжо ўжываецца аплата па факце, права на змену існуючага спосабу аплаты паслуг можа таксама распаўсюджвацца на ўсе дагаворы, аформленыя на такога кліента. Дадзенае пытанне разглядаецца кампаніяй індывідуальна, па адпаведным пісьмовым звароце, аформленым кліентам у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі, альбо па заяўцы пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі.
  18. Адмова ад аплаты па факце і вяртанне да папярэдняга спосабу аплаты паслуг выконваецца кліентам самастойна, шляхам пацвярджэння свайго намеру шляхам USSD-запыту (*145*9# і клавіша вызаву) альбо па адпаведным пісьмовым звароце кліента ў цэнтры продажу і абслугоўвання кампаніі.
  19. Дзеянні кліента па фарміраванні USSD-запыту (*145# і клавіша вызаву і/або *145*9# і клавіша вызаву), накіраваныя на змену існуючага спосабу аплаты паслуг сувязі, якія пацвярджаюць факт азнаямлення і згоды з дадзеным парадкам, прыраўноўваюцца да дзеянняў, здзейсненых кліентам асабіста.
  20. Калі па ініцыятыве кампаніі была ануляваная магчымасць аплаты па факце, у выпадках, прадугледжаных п. 15 дадзенага парадку, пакінуць заяўку на паўторнае атрыманне магчымасці аплаты па факце кліент можа, звярнуўшыся да спецыялістаў цэнтраў продажу і абслугоўвання альбо даведачна-інфармацыйнай службы кампаніі.
  21. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  22. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1