Правілы рэкламнай акцыі, якую праводзіць ЗП «Вэлкам» (гандлёвыя знакі velcom і ПРИВЕТ) з 16 чэрвеня да 31 жніўня 2008 года

16 чэрвеня 2008

Адмысловая прапанова:
Усе кліенты – фізічныя і юрыдычныя асобы (апроч абанентаў ПРИВЕТ), якія падлучацца да сеткі ЗП «Вэлкам» (далей – velcom) на падставе дамоваў пра аказанне паслугаў электрасувязі стандарту GSM (далей – дамовы) з 16 чэрвеня да 31 жніўня 2008 года па тарыфных планах «Адкрыты» і «Адкрыты 100», атрымаюць 100% зніжку на абаненцкую аплату (далей – зніжка) з моманту падлучэння да 31 жніўня 2008 года.

Тэрміны рэкламнай акцыі:
Рэкламная акцыя праводзіцца ў перыяд з 16 чэрвеня да 31 жніўня 2008 года.

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога можна падпісаць дамову аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM на абслугоўванне новага абанента па адным з вышэйпералічаных тарыфных планаў(далей – ТП) і карыстацца гэтай адмысловай прапановай ЗП «Вэлкам», называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі – 16 чэрвеня 2008 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі – 31 жніўня 2008 года.

Удзельнікі:
Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца кліенты – фізічныя і юрыдычныя асобы, якія падпісалі ў перыяд падпіскі дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM на абслугоўванне новых абанентаў па адным з вышэйпералічаных ТП у цэнтрах продажаў і абслугоўвання ЗП «Вэлкам» альбо ў афіцыйных павераных кампаніі.

Правіла аказання паслугаў электрасувязі стандарту GSM у рамах рэкламнай акцыі:

  1. Кліенты, якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, не могуць карыстацца гэтай адмысловай прапановай за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных у п. 5 сапраўдных Правілаў.
  2. Пры змене ТП абанентамі, падключанымі ў перыяд падпіскі па ТП «Адкрыты» і/ці «Адкрыты 100», на іншыя ТП кампаніі зніжка не падаецца.
  3. Пры змене ТП абанентамі, падключанымі ў перыяд падпіскі па ТП «Адкрыты» на ТП «Адкрыты 100» і наадварот адпаведна, зніжка падаецца.
  4. Пры змене ТП на ТП «Адкрыты» і/ці ТП «Адкрыты 100» ў перыяд падпіскі абанентамі, падключанымі на любыя іншыя ТП кампаніі, зніжка не падаецца.
  5. Пры пераафармленні ўдзельнікам рэкламнай акцыі абаненцкага нумара, падлучанага ў перыяд падпіскі па ТП «Адкрыты» і/ці ТП «Адкрыты 100» без змены ТП, зніжка працягвае падавацца новаму кліенту.
  6. Пры пераафармленні ўдзельнікам рэкламнай акцыі абаненцкага нумара, падлучанага ў перыяд падпіскі па ТП «Адкрыты» і/ці ТП «Адкрыты 100» са зменай ТП (апроч ТП, якія ўдзельнічаюць у рэкламнай акцыі), падаванне зніжкі спыняецца.
  7. Кліент можа пры падпісанні дамовы ці ў працэсе абслугоўвання па ТП «Адкрыты» і/ці «Адкрыты 100» замовіць паслугу «Выбар нумара». Пры гэтым для выбару прапануюцца толькі вольныя для прызначэння з існых у базе дадзеных ЗП «Вэлкам» нумара.
  8. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку мяняць гэтыя правілы, надрукаваўшы змены на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  9. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным гэтымі правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, падпісанай паміж кліентам і кампаніяй.
Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1