Парадак прадастаўлення абсталявання стандарта CDMA 2000 у часовае карыстанне

07 мая 2010

Кліент – юрыдычная ці фізічная асоба (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства, якая мае від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), якая заключыла з ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) і падключыла паслугу «Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт» (далей – паслугу) па тарыфным плане «Інтэрнэт 1», «Інтэрнэт 2», «Інтэрнэт 4», «Інтэрнэт 10» і «Начны сёрфінг».
Абанент – карыстальнік паслуг сувязі на ўмовах дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, якому прызначаны абаненцкі нумар.

1. Кліенты кампаніі маюць магчымасць атрымаць у часовае карыстанне мадэм стандарта CDMA 2000 (далей – абсталяванне стандарта CDMA 2000) пры ўмове заключэння дадатковага пагаднення з абавязацельствам карыстацца паслугамі кампаніі ў рамках тарыфных планаў «Інтэрнэт 1», «Інтэрнэт 2», «Інтэрнэт 4», «Інтэрнэт 10» і «Начны сёрфінг» не менш як 12 месяцаў з дня заключэння (далей – дадатковае пагадненне) з улікам палажэнняў дадзенага парадку.
2. Кліенты – фізічныя асобы – могуць аформіць на свой пашпарт дзве адзінкі абсталявання стандарта CDMA 2000 у часовае карыстанне.
3. Кліенты – юрыдычныя асобы – могуць атрымаць у часовае карыстанне колькасць адзінак абсталявання стандарта CDMA 2000, якая вызначаецца колькасцю абанентаў кліента з падключанай паслугай «Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт».
4. Кліенты, чые абаненты ўжо маюць абсталяванне стандарта CDMA 2000 у часовым карыстанні ці карыстанні за плату, змогуць заключыць новае дадатковае пагадненне для такіх абанентаў пасля заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняга дадатковага пагаднення.
5. Для карыстання паслугай па ТП «Інтэрнэт 1», «Інтэрнэт 2» прадастаўляецца 3G EV-DO Rev.A мадэм AnyDATA мадэль ADU-520A ці USB-мадэм стандарта IMT-MC-450 Cmotech CNU-680. Для карыстання паслугай па ТП «Інтэрнэт 4», «Інтэрнэт 10», «Начны сёрфінг» прадастаўляецца 3G EV-DO Rev.A мадэм AnyDATA мадэль ADU-520A ці USB-мадэм стандарта IMT-MC-450 Cmotech CNU-680 ці Axesstel MV 410 EV-DO мадэм.
6. Кліент мае права перааформіць абанента на трэцюю асобу пры ўмове прыняцця новым кліентам абавязацельстваў карыстацца паслугай «Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт» на працягу астатку тэрміну дзеяння дадатковага пагаднення.
7. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, альбо скасаваннем дагавора, альбо парушэннем кліентам умоў дагавора, на працягу 6 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент аплачвае па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 150.000 (сто пяцьдзесят тысяч) беларускіх рублёў. Сума няўстойкі можа быць спісана кампаніяй з балансу кліента.
8. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, альбо скасаваннем дагавора, альбо парушэннем кліентам умоў дагавора, у перыяд ад 6 да 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент аплачвае па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 1 (адной) базавай велічыні. Сума няўстойкі можа быць спісана кампаніяй з балансу Кліента.
9. Кліент нясе адказнасць за захаванасць абсталявання стандарта CDMA 2000. У выпадку страты ці пашкоджання абсталявання, кліент абавязаны кампенсаваць кампаніі яго кошт, указаны ў дадатковым пагадненні.
10. Кліент абавязаны вярнуць абсталяванне стандарта CDMA 2000 кампаніі ў наступны тэрмін:
– у выпадку скасавання дагавора ці дадатковага пагаднення па ініцыятыве кліента – непасрэдна пры скасаванні;
– у выпадку скасавання дагавора ці дадатковага пагаднення па ініцыятыве кампаніі – на працягу 7 (сямі) дзён пасля скасавання. У выпадку не звароту абсталявання CDMA 2000 ва ўказаны тэрмін, кампанія пакідае за сабой права спагнаць з кліента поўны кошт абсталявання.
11. Кліент мае права выкупіць абсталяванне CDMA 2000. Пры выкупе абсталявання да заканчэння 12 месяцаў з дня падпісання дадатковага пагаднення, кліент вызваляецца ад абавязацельства карыстацца паслугамі на працягу 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення.
12. Кампанія пакідае за сабой права адмовіць кліенту ў прадастаўленні абсталявання стандарта CDMA 2000 у карыстанне. Пры гэтым кампанія пакідае за сабой права не паведамляць кліенту пра прычыны адмовы ў прадастаўленні абсталявання.
13. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
14. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1