Парадак аказання паслуг электрасувязі стандарта GSM па тарыфным плане «Усе на velcom»

13 лістапада 2008

Агульныя палажэнні
1.1. Дадзены Парадак аказання паслуг электрасувязі стандарта GSM па тарыфным плане «Усе на velcom» (далей – Парадак) рэгулюе адносіны паміж Кліентам і ЗП «Вэлком» (далей – Кампанія) па аказанні паслуг электрасувязі па тарыфным плане «Усе на velcom» у сетцы ЗП «Вэлком».
1.2. У дадзеным Парадку ўжываюцца наступныя тэрміны і іх вызначэнні: Кліент – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне/асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства альбо рэгістрацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 27 гадоў уключна і карыстаюцца паслугамі сотавай рухомай электрасувязі, з якім заключаны Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM па тарыфным плане «Усе на velcom» у адпаведнасці з дадзеным Парадкам; Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM па тарыфным плане «Усе на velcom» – публічны дагавор, умовы якога вызначаны кампаніяй у дадзеным Парадку і павінны быць прыняты Кліентам шляхам далучэння да іх у цэлым; Рэгістрацыйная форма – устаноўленая Кампаніяй стандартная форма, якая змяшчае звесткі пра Кліента. Падпісанне Кліентам Рэгістрацыйнай формы выражае безумоўную згоду Кліента з дадзеным Парадкам і далучэнне да яго ў цэлым.
1.3. Дадзены Парадак змяшчае палажэнні, абавязковыя для Кліента пры заключэнні, выкананні і скасаваніі Дагавору.
1.4. Дагавор заключаецца шляхам падпісання Кліентам Рэгістрацыйнай формы, якая з’яўляецца неад’емнай часткай Дагавору. Дагавор набывае моц з моманту падпісання Рэгістрацыйнай формы.
1.5. Паслугі па тарыфным плане «Усе на velcom» прадастаўляюцца Кліенту пры наяўнасці ў яго ўласнасці, валоданні альбо карыстанні мабільнага тэлефоннага апарата стандарта GSM, сертыфікаванага ў Нацыяльнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
1.6. Дзеючы тарыфны план Кампаніі на момант аказання паслуг па тарыфным плане «Усе на velcom» з’яўляецца неад’емнай часткай дадзенага Парадку.
1.7. Кампанія прадастаўляе Кліенту паслугі электрасувязі стандарта GSM на падставе Ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне сувязі рэг. №925, выдадзенай на падставе рашэння ад 24 жніўня 2007 года №53, тэрмінам на 10 гадоў.

  • Правы і абавязкі бакоў
    2.1. Кампанія абавязваецца:
    2.1.1. пасля падпісання Рэгістрацыйнай формы здзейсніць падключэнне Кліента да сеткі Кампаніі, надаўшы яму асабісты тэлефонны нумар і SIM-карту;
    2.1.2. кансультаваць Кліента па яго просьбе адносна парадка і іншых правілаў/парадкаў прадастаўлення паслуг электрасувязі.
    2.1.3. адключыць Кліента ад сеткі Кампаніі пры паступленні пісьмовай заявы пра гэта ад Кліента;
    2.1.4. інфармаваць Кліента праз рэспубліканскія СМІ, афіцыйны сайт Кампаніі www.velcom.by у Інтэрнеце пра змяненне (павелічэнне) кошту паслуг не менш чым за 30 дзён да таго, як яно ўвойдзе ў сілу;
    2.1.5. прадастаўляць паслугі ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных дадзеным Парадкам.
    2.2. Кампанія мае права:
    2.2.1. патрабаваць ад Кліента выканання абавязкаў у адпаведнасці з дадзеным Парадкам;
    2.2.2. прыпыніць дзеянне дагавору, адключыўшы Кліента ад сеткі Кампаніі, а таксама скасаваць дагавор у аднабаковым парадку ў выпадках, прадугледжаных дадзеным Парадкам;
    2.2.3. замяніць нумар тэлефона Кліента ў выпадках, прадугледжаных дадзеным Парадкам;
    2.2.4. у выпадку наяўнасці ў аднаго Кліента некалькіх абаненцкіх дагавароў з Кампаніяй і ўзнікнення запазычанасці хаця б па адным з іх, Кампанія мае права без паведамлення Кліента прыпыніць дзеянне астатніх абаненцкіх дагавароў да ліквідацыі ўказанай запазычанасці. А ў выпадку не ліквідацыі, у бясспрэчным парадку спісаць грашовыя сродкі з балансаў Кліента па іншых дагаварах у лік платы паўсталай запазычанасці з улікам пені.
    2.2.5. размяшчаць любую інфармацыю, спадарожную паслугам сувязі (курсы валют, прагноз надвор’я і г.д.), у тым ліку і рэкламную інфармацыю, на інфармацыйных каналах, што належаць Кампаніі.
    2.2.6. у аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак аказання паслуг электрасувязі стандарта GSM па тарыфным плане «Усе на velcom», публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
    2.3. Кліент абавязаны:
    2.3.1. своечасова аплачваць паслугі Кампаніі;
    2.3.2. аператыўна заўляць пра страту ці крадзеж мабільнага тэлефона з SIM-картай ці толькі SIM-карты і на працягу 24-х гадзін пасля гэтага пісьмова пацвярджаць гэту заяву. Пры гэтым Кліент нясе ўсе магчымыя выдаткі за паслугі сувязі да адключэння мабільнага тэлефона;
    2.3.3. своечасова пісьмова інфармаваць Кампанію пра змяненне звестак, указаных у Рэгістрацыйнай форме;
    2.3.4. самастойна адсочваць стан свайго балансу (наяўнасць папярэдняй аплаты).
    2.4. Кліент мае права:
    2.4.1. патрабаваць ад Кампаніі выканання сваіх абавязкаў па Дагаворы;
    2.4.2. самастойна выбіраць набор паслуг, якія аказвае Кампанія, а таксама змяняць па сваім меркаваніі пералік паслуг, якімі ён карыстаецца, за дадатковую плату згодна з тарыфамі, зацверджанымі Кампанія, з улікам абмежаванняў, устаноўленых дадзеным Парадкам, іншымі правіламі/парадкамі аказання паслуг. Пры гэтым змяненні ў пераліку выбраных Кліентам паслуг набываюць моц з моманту іх рэгістрацыі Кампаніяй у білінгавай сістэме разлікаў, але не пазней за 24 гадзіны з моманту атрымання заявы ад Кліента;
    2.4.3. карыстацца ўсімі выбранымі ім паслугамі сувязі ў адпаведнасці з зонай пакрыцця і іншымі магчымасцямі Кампаніі;
    2.4.4. прыпыніць дзеянне Дагавору (паставіць «на паўзу») на падставе сваёй пісьмовай заявы, альбо іншымі прапанаванымі Кампаніяй спосабамі;
    2.4.5. актываваць паслугі «міжнародныя званкі» і/ці «міжнародны роўмінг» толькі ў цэнтрах продажу і абслугоўвання Кампаніі ці яе Павераных на працягу 90 дзён з моманту заключэння Дагавору пасля прад’яўлення асабістага пашпарта, запоўніўшы пры гэтым заяву ўстаноўленага ўзору.
  • Агульныя ўмовы прадастаўлення паслуг сувязі
    3.1. Паслугі сувязі прадастаўляюцца Кліенту на падставе папярэдняй аплаты. Пры гэтым за першыя тры месяцы аказання паслуг папярэдняя аплата разлічваецца ў адпаведнасці з устаноўленым тарыфным планам Кампаніі. Пасля заканчэння трох месяцаў памер папярэдняй аплаты змяняецца і разлічваецца як сярэдняя сума налічэнняў за званкі на працягу апошніх трох месяцаў карыстання паслугамі сувязі плюс 50% гэтай сумы з улікам абаненцкай платы згодна з тарыфным планам.
    3.2. У працэсе карыстання паслугамі сувязі з балансу Кліента спісваюцца выдаткі Кліента за спажытыя паслугі сувязі згодна з тарыфным планам. Інфармацыя пра стан балансу Кліента можа быць атрымана ім са свайго мабільнага тэлефоннага апарата пры дапамозе сэрвісу USSD (бясплатна, у т.л. і ў роўмінгу), па нумары 412 (бясплатна ў сетцы Кампаніі), праз АССА па нумары 411-1-1 (бясплатна ў сетцы Кампаніі), а таксама іншымі прапанаванымі Кампаніяй спосабамі. Для атрымання любой іншай інфармацыі, што датычыць выканання дадзенага Парадку, Кліент можа звярнуцца ў даведачна-інфармацыйную службу Кампаніі па нумары 411 са свайго мабільнага тэлефоннага апарата альбо непасрэдна ў Цэнтр продажу і абслугоўвання Кампаніі.
    3.3. Кампанія ўстанаўлівае для Кліента «парог абмежавання» – мінімальна дапушчальны ўзровень астатка сумы папярэдняй аплаты, які вызначаецца ў эканамічных інтарэсах Кампаніі. На дату заключэння Дагавору парог абмежавання складае 20% ад сумы папярэдняй аплаты, неабходнай для ажыццяўлення званкоў Кліентам, якая вызначаецца ў адпаведнасці з пунктам 3.1. дадзенага Парадку, Кліент абавязаны здзяйсняць авансавыя плацяжы ў памерах, неабходных для падтрымлівання яго балансу на ўзроўні, які перавышае парог абмежавання.
    3.4. Калі сума папярэдняй аплаты дасягае парога абмежавання, Кампанія праз службу SMS-паведамленняў ці іншым чынам паведамляе Кліента пра неабходнасць унесці авансавы плацеж, зыходзячы з меркаванага аб’ёму спажывання паслуг Кампаніі Кліентам за справаздачны месяц, каб пазбегнуць адключэння ад сеткі Кампаніі. У выпадку неатрымання па якой-небудзь прычыне такога паведамлення Кліентам, Кампанія пакідае за сабой права прыпыніць дзеянне Дагавору ў аданабаковым парадку шляхам адключэння Кліента ад сеткі Кампаніі (выходныя і ўваходныя званкі) у выпадку, калі сродкі на балансе Кліента выкарыстаны цалкам.
    3.5. Паўторнае падключэнне Кліента да сеткі адбываецца пасля паступлення грашовых сродкаў на баланс Кліента. У выпадку аплаты Кліентам неабходнай сумы ў тэрмін, які перавышае 30 дзён з моманту адключэння Кліента ад сеткі, спаганяецца плата за перападключэнне згодна з тарыфным планам.
    3.6. Калі на працягу 30 дзён з моманту адключэння ад сеткі Кліент не папоўніць свой баланс, Кампанія мае права прыпыніць накіраванне рахункаў Кліенту за карыстанне паслугамі сувязі, а таксама скасаваць Дагавор у аднабаковым парадку. Далейшае падключэнне Кліента да сеткі Кампаніі адбываецца на агульных падставах з заключэннем новага дагавору.
    3.7. Кампанія мае права адключыць Кліента ад сеткі таксама ў наступных выпадках:
    3.8 пры тэхнічных пашкоджаннях абсталявання Кампаніі;
    3.8.1. пры прафілактычных працах, якія праводзяцца Кампаніяй;
    3.8.2. у выпадку ўзнікнення ў Кампаніі падстаў меркаваць, што Кліентам здзяйсняецца правапарушэнне, якое наносіць шкоду Кампаніі, трэцім аосбам ці дзяржаве з выкарыстаннем каналаў сувязі і абсталявання Кампаніі. Рашэнне пра прыпыненне паслуг сувязі ў дадзеным выпадку прымаецца камісіяй, спецыяльна створанай для гэтых мэт у Кампаніі.
    3.8.3. пры выкарыстанні Кліентам мабільнага тэлефона з незаконна змененым ідэнтыфікацыйным нумарам (IMEI).
    3.9. Кліент у любым выпадку мае права самастойна звярнуцца ў Кампанію з заявай аб яго часовым адключэнні ад сеткі сувязі, без скасавання Дагавору.
    3.10. Кампанія мае права здзейсніць замену Кліенту тэлефоннага нумара і SIM-карты ў выпадках, калі гэта прадыктавана тэхнічнымі патрабаваннямі. Пра такую змену Кліент паведамляецца загадзя.
    3.11. Кліент не мае права перадаваць SIM-карту трэцім асобам, а таксама змяняць, капіраваць ці замяняць праграмнае забеспячэнне SIM-карты.
  • Асобыя ўмовы прадастаўлення паслуг сувязі стандарта GSM па тарыфным плане «Усе на velcom"
    4.1. Кліенту прадастаўляецца права аформіць толькі адзін абаненцкі нумар па тарыфным плане «Усе на velcom». У выпадку калі Кліент афармляе больш за адзін абаненцкі нумар па тарыфным плане «Усе на velcom», Кампанія мае права па сваім меркаванні скасаваць такія дагаворы ў аднабаковым парадку ці патрабаваць пераафармлення абаненцкіх нумароў на іншых Кліентаў.
    4.2. Пры падключэнні па тарыфным плане «Усе на velcom» Кліенту прадастаўляюцца даступныя для прызначэння нумары з масіву +375 44 5хххххх.
    4.3. Кліенты, падключаныя па тарыфным плане «Усе на velcom», атрымліваюць штомесяц адпаведную тарыфнаму плану колькасць уключаных у абаненцкую плату выходных галасавых вызаваў на абаненцкія нумары нумарнога масіву +375 44 5хххххх (далей Трафік).
    4.4. Трафік тарыфікуецца пасекундна пасля 1 (першай) хвіліны размовы. Ва ўсім іншым парадак і асаблівасці прадастаўлення Трафіка рэгламентуюцца Правіламі прадастаўлення выходнага галасавога трафіка, уключанага ў абаненцкую плату.
    4.5. Выходныя вызавы звыш уключанага Трафіка тарыфікуюцца згодна з тарыфным планам «Усе на velcom».
    4.6. Пры пераходзе на іншы тарыфны план астатак Трафіка за бягучы каляндарны месяц, у якім адбылася змена тарыфнага плана, абаненту не прадастаўляецца. Трафік у адпаведнасці з новым тарыфным планам будзе прадастаўлены з першага чысла месяца, наступнага за месяцам такой змены.
    4.7. Пры дасягненні Кліентам узросту 28 гадоў ён мае права далей карыстацца тарыфным планам «Усе на velcom».
    4.8. Кліент мае права перадаць з пісьмовай згоды Кампаніі права карыстання абаненцкім нумарам новаму Кліенту без змянення тарыфнага плана, новым Кліентам зможа стаць толькі фізічная асоба ва ўзросце ад 14 да 27 гадоў уключна ў адпаведнасці з дадзеным Парадкам. Астатак Трафіка за бягучы каляндарны месяц, у якім адбылося пераафармленне, у поўным аб’ёме пераходзіць да новага Кліента.
    4.9. Кліент мае права перадаць з пісьмовай згоды Кампаніі права карыстання абаненцкім нумарам новаму Кліенту са змяненнем тарыфнага плана, астатак Трафіка за бягучы каляндарны месяц, у якім адбылося пераафармленне, новаму Кліенту прадастаўляцца не будзе.
  • Кошт паслуг і парадак іх аплаты
    5.1. Кошт паслуг, якія аказваюцца Кампаніяй, вызначаецца згодна з тарыфам Кампаніі, які дзейнічае на дзень прадастаўлення паслуг.
    5.2. Кампанія накіроўвае рахункі на аплату за карыстанне паслугамі сувязі Кліентам да 10 чысла месяца, наступнага за справаздачным.
    5.3. Кліент абавязуецца аплаціць рахунак на працягу 3 (трох) банкаўскіх дзён з дня атрымання рахунку, інакш ён можа быць адключаны ад сеткі Кампаніі ў адпаведнасці з дадзеным Парадкам. Пры неатрыманні Кліентам рахунку пасля даты, указанай у п. 5.2. дадзенага Парадку, ён абавязуецца самастойна ўдакладніць у службе сэрвісу Кампаніі суму, што падлягае аплаце, і здзейсніць плацеж. Рахунак сапраўдны на працягу месяца з даты яго выстаўлення.
    5.4. Кліент можа, а ў выпадку дасягнення «парога абмежавання» альбо адсутнасці грашовых сродкаў на балансе – абавязаны самастойна без атрымання рахунку аплаціць паслугі сувязі Кампаніі ў аддзяленні банка, аддзяленні сувязі, перагаворным пункце РУП «Белтэлеком», праз банкамат (АТМ) ці інфакіёск.
    5.5. Кліент нясе адказнасць за праўдзівасць, паўнату і карэктнасць інфармацыі, указанай у плацежным дакуменце. Пры гэтым Кліент абавязаны захаваць квітанцыю ці іншы дакумент, які пацвярджае аплату, да атрымання пацвярджэння пра залічэнне сумы здзейсненага плацяжу на баланс. У выпадку адсутнасці ў плацежным дакуменце праўдзівай, поўнай і карэктнай інфармацыі Кампанія не нясе адказнасці за неадпаведнае і/альбо несвоечасовае залічэнне грашовых сродкаў, якое можа прывесці да прыпынення аказання паслуг сувязі.
  • Адказнасць бакоў
    6.1. За невыкананне альбо неадпаведнае выкананне Дагавору бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Кампанія не нясе адказнасці за ўскосныя страты Кліента, уключаючы ўпушчаную выгаду, нанесеныя неадпаведным выкананнем дадзенага Парадку.
    6.2. За пратэрміноўку аплаты паслуг сувязі, у выніку чаго ў Кліента ўзнікае запазычанасць перад Кампаніяй, Кліент аплачвае Кампаніі пеню ў памеры 0,5% ад сумы запазычанасці за кожны дзень пратэрміноўкі.
    6.3. Кампанія не нясе адказнасці за любыя наступствы карыстання сотавай сувяззю стандарта GSM.
    6.4. Кліент нясе поўную адказнасць у выпадку карыстання тэлефонным апаратам і паслугамі сувязі ў адпаведнасці з Дагаворам трэцімі асобамі, у тым ліку і ў выпадку страты ці крадзяжу тэлефоннага апарата і/ці SIM-карты і несвоечасовага звароту Кліента ў аддзел абслугоўвання Кампаніі з просьбай прыпыніць аказанне паслуг сувязі.
    6.5. У выпадку сістэматычнага вяртання выстаўляемых Кліенту рахункаў у адрас Кампаніі і не паведамлення Кліентам іншага адраса дастаўкі рахункаў Кампанія мае права спыніць дастаўку рахункаў Кліенту. Пры гэтым Кампанія не нясе адказнасці за неаплату аказаных паслуг Кліентам.
    6.6. У выпадку любога ўмяшання ў SIM-карту Кліента і (ці) яе праграмнае забеспячэнне, у выніку чаго SIM-карта і (ці) яе праграмнае забеспячэнне былі якім-небудзь чынам зменены, дапоўнены, скапіраваны (кланіраваны), а таксама ў выпадку выкарыстання вынікаў гэтай дзейнасці Кліент аплачвае страты Кампаніі, прычыненыя ў выніку такіх дзеянняў, а таксама аплачвае Кампаніі штраф у памеры дзвюх базавых велічынь.
    6.7. Бакі не нясуць адказнасці адзін перад другім за невыкананне сваіх абавязкаў па Дагаворы, калі іх невыкананне выклікана дзеяннямі неадольнай сілы (стыхійныя бедствы, катастрофы, ваенныя дзеянні, выданне заканадаўчых актаў і іншыя дзеянні дзяржаўных органаў кіравання, у выніку якіх абмяжоўваюцца магчымасці Кампаніі прадастаўляць сувязь).
  • Дадатковыя ўмовы
    7.1. Кліент не мае права перадаваць свае правы і абавязкі па Дагаворы трэцім асобам без пісьмовай згоды Кампаніі. У тым ліку гэта азначае, што ў выпадку аплаты рахункаў Кліента трэцяй асобай ён абавязуецца аформіць трохбаковы дагавор пераводу доўгу ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.
    7.2. Пераафармленне Кліента на новага Кліента адбываецца згодна з тарыфным планам Кампаніі, які дзейнічае на момант пераафармлення. У выпадку змянення тарыфнага плана дзейнічаюць палажэнні дадзенага Дагавору, за выключэннем палажэнняў, якія супярэчаць парадку аказання паслуг па новым тарыфным плане.
    7.3. Кліент паведамлены пра зону дзеяння паслуг сувязі Кампаніі, а таксама пра тое, што якасць прадастаўленай сувязі можа змяняцца ў залежнасці ад тэхнічных характарыстык тэлефоннага апарата, рэльефу мясцовасці, умоў надвор’я, у тунэлях, падвалах, пад уплывам высотнай інтэрферэнцыі і г.д.
    7.4. Кампанія звяртае ўвагу Кліента, што пры міжнародным роўмінгу аплаце падлягаюць як выходныя, так і ўваходныя званкі, на што ўказваецца ў тарыфным плане Кампаніі. Пры выкарыстанні Кліентам паслугі пераадрасацыі (у тым ліку і пры міжнародным роўмінгу) час размоў аплачваецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі.
    7.5. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку абмежаваць доступ Кліента да даведачна-інфармацыйнай службы Кампаніі ў выпадках неаднаразовага звароту да спецыялістаў службы па пытаннях, якія не датычаць дзейнасці Кампаніі, а таксама пры парушэнні этычных норм і правілаў адносін.
    7.6. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, бакі кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    7.7. Спрэчкі па Дагавору вырашаюцца ў ходзе ўзаемных перамоў. У выпадку недасягнення бакамі ўзаемнай згоды спрэчкі паміж імі разглядаюцца ў судах Рэспублікі Беларусь па месцы знаходжання адказчыка.
    7.8. Пры скасаванні дагавору Кампанія здзяйсняе пераразлік авансавага плацяжу ў залежнасці ад фактычна аказаных паслуг.
    7.9. Кампанія не нясе адказнасці за часовыя збоі ў працы сеткі сувязі (да 48 гадзін), якія ўзніклі ў выніку правядзення выпрабоўванняў, мантажу, абнаўлення і тэхнічнага абслугоўвання.
    7.10. Умовы прадастаўлення выбраных Кліентам паслуг больш падрабязна апісаны ў правілах/парадках аказання паслуг і даведачна-інфармацыйных матэрыялах, што выдаюцца Кампаніяй, а таксама на афіцыйным сайце Кампаніі www.velcom.by у Інтэрнеце. Указаныя дакументы знаходзяцца ў Цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі і патрабуюцца Кліентам пры заключэнні дагавору ці дадатковым выбары паслуг.
    7.11. Дадзены Парадак набывае моц са дня яго апублікавання на афіцыйным сайце Кампаніі www.velcom.by і/ці ў рэспубліканскіх СМІ.
    7.12. Кліент мае права ў любы час адмовіцца ад паслуг сувязі і скасаваць Дагавор у аднабаковым парадку, пісьмова папярэдзіўшы пра гэта Кампанію не пазней за 10 дзён з моманту скасавання Дагавору і пры ўмове, што Кліент не мае запазычанасці перад Кампаніяй. У выпадку адмовы Кліента ад абслугоўвання абаненцкага нумара на працягу 90 дзён з моманту яго падключэння Кліент аплачвае Кампаніі плату за тэрмінацыю такога абаненцкага нумара згодна з тарыфным планам, зацверджаным Кампаніяй і дзеючым на момант заявы Кліента пра спыненне абслугоўвання абаненцкага нумара.
    7.13. Кампанія мае права скасаваць дагавор у аднабаковым парадку ў выпадках:
    • калі Кліент сістэматычна парушае ўмовы аплаты паслуг;
    • калі Кліент не аплаціў паслугі сувязі на працягу 30 дзён з моманту яго адключэння ад сеткі;
    • калі Кліент аформіў больш за 1 (адзін) абаненцкі нумар па тарыфным плане «Усе на velcom».

  • Звязацца з намi:
    150
    без аплаты
    ў сетцы A1