Парадак выкарыстання Кода доступу для кліентаў ЗП «Вэлком»

01 ліпеня 2010

У дадзеным парадку выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх азначэнні:

Кліент – фізічная асоба, якая заключыла з ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор).
Абанент – карыстальнік паслуг сувязі на ўмовах дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, якому выдзелены абаненцкі нумар.
Код доступу – паслядоўнасць літар і/ці лічбаў, якая ўказваецца абанентам у заяве ўстаноўленага ўзору і служыць для ідэнтыфікацыі абанента пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі, а таксама пры асабістым звароце ў цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі (далей – ЦПіА) 

1. Кліент можа назначыць/змяніць ці адмовіцца ад выкарыстання Кода доступу, звярнуўшыся асабіста ў ЦПіА з пісьмовай заявай устаноўленага ўзору. Код доступу можа быць выкарыстаны абанентам (акрамя абанентаў PRIVET) для падключэння ці адключэння наступных дадатковых паслуг кампаніі:
«Паўза»
«Канферэнц-сувязь»
«Пейджынг»
«Перадача факс»
«Перадача дадзеных»
«Прапушчаны званок»
«Антывызначальнік нумара»
«Міжнародныя званкі»
«Міжнародны роўмінг»
«velcom міжнародны 100/250»
«Роўмінг адпачынак»
«Роўмінг бізнес»
ІССА
здзяйсненне наступных дзеянняў па паслузе «Галасавая пошта»:
Падключэнне/адключэнне пакета «Плюс»;
Абнуленне пароля;
Устаноўка/адмена праверкі пароля.
здзяйсненне наступных дзеянняў па паслузе CLICK:
Устанавіць поўную блакіроўку работы паслугі CLICK
Змяніць спіс тэм
Актываваць/дэактываваць паслугу CLICK
здзяйсненне наступных дзеянняў па дагаворы:
атрымання інфармацыі аб PIN і PUK кодах;
атрымання агульнай інфармацыі аб налічэннях за паслугі сувязі, у тым ліку і па накірунках злучэнняў;
забарона ўсіх выходных званкоў у выпадку страты SIM-карты/R-UIM-карты;
адмова ад атрымання інфармацыі рэкламнага характару па інфармацыйных каналах Кампаніі;
адмова ад аператарскай пераадрасацыі.
2. За выкарыстанне Кода доступу аплата не спаганяецца. Пры падключэнні дадатковых паслуг аплата спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфным планам абанента. Кліентам, якія аплачваюць паслугі сувязі па перадаплаце, паслугі аказваюцца пры наяўнасці на балансе сумы перадаплаты ў памеры, неабходным для аказання дадзенай паслугі ў адпаведнасці з тарыфным планам абанента.
3. У працэсе назначэння паслугі з баланса кліента спісваюцца разавыя ўзносы за аказваемыя паслугі, калі яны прадугледжаны тарыфамі кампаніі.
4. Выкарыстанне Кода доступу для падключэння паслуг пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу, ЦПіА з’яўляецца гарантыяй аплаты паслуг кліентам.
5. Калі на балансе кліента недастаткова сродкаў для падключэння выбранай паслугі па Кодзе доступу, то заяўка на падключэнне паслугі можа быць адхілена. Кліенту паведамляюць пра адхіленне заяўкі вусна пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу ці ў ЦПіА.
6. Змены ў пераліку выбраных кліентам паслуг пры дапамозе Кода доступу ўступаюць у дзеянне на працягу 24 гадзін з моманту атрымання вуснай заявы ад кліента.
7. Усе дзеянні, здзейсненыя з выкарыстаннем Кода доступу, прыраўноўваюцца да дзеянняў, здзейсненых кліентам асабіста.
8. Кліент нясе персанальную адказнасць за захаванне Кода доступу. У выпадку выдавання Кода доступу кліент абавязаны аператыўна паведаміць пра гэта, звярнуўшыся ў даведачна-інфармацыйную службу па нумары 411 (з мабільнага тэлефона ў сеткі velcom, без спагнання аплаты) ці ў ЦПіА.
9. Кліент мае права выкарыстаць Код доступу для падключэння і/ці адключэння адной і той жа дадатковай паслугі адзін раз у суткі. У выпадку калі кліент звернецца па падключэнне і/ці адключэнне адной і той жа паслугі больш за адзін раз у суткі, кампанія мае права адмовіць кліенту ў аказанні гэтай паслугі.
10. Кліент можа адмовіцца ад магчымасці выкарыстаць Код доступу ці змяніць Код доступу. Для гэтага кліенту неабходна асабіста звярнуцца ў ЦПіА ці ў ППА і аформіць заяву, прад’явіўшы пашпарт.
11. Калі пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу ці ЦПіА кліент паведаміў Код доступу няправільна, то яму будзе адмоўлена ў магчымасці падключэння і/ці адключэння дадатковых паслуг кампаніі.
12. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку абмежаваць ці поўнасцю прыпыніць магчымасць выкарыстання Кода доступу ў выпадку ўзнікнення падставы лічыць, што кліентам здзяйсняецца правапарушэнне, якое наносіць страту кампаніі ці трэцім асобам.
13. Кампанія не нясе адказнасці за змяненне ўмоў абслугоўвання, зробленае з выкарыстаннем Кода доступу.
14. Умовы прапанавання выбраных кліентам паслуг апісаны ў даведачна-інфармацыйных матэрыялах, апублікаваных на афіцыйным сайце www.velcom.by.
15. Кампанія мае права мяняць набор дадатковых паслуг, мяняць характар і спосаб аказання дадатковых паслуг, якія могуць быць падключаны ці адключаны кліентам пры выкарыстанні Кода доступу.
16. ЗП «Вэлком» мае права змяніць у аднабаковым парадку дадзены Парадак, апублікаваўшы гэтыя змены на афіцыйным сайце www.velcom.by.
17. Ва ўсіх іншых выпадках, не ўрэгуляваных дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

    Звязацца з намi:
    150
    без аплаты
    ў сетцы A1