Парадак прадастаўлення тавару ў растэрміноўку кліентам ЗП «Вэлком»

14 мая 2010

У дадзеным Парадку ўжываюцца наступныя тэрміны і іх вызначэнні:

  • Кліенты – фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), якія заключылі з ЗП «Вэлком» (далей – кампанія), дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагаворы) па любым з тарыфных планаў кампаніі, за выключэннем тарыфных планаў ПРИВЕТ.
  • Абаненты — фізічныя асобы, якія карыстаюцца прызначаным кампаніяй абаненцкім нумарам на ўмовах дагавору, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.
  • Тавары – тэлефонныя апараты, мадэмы, іншае абаненцкае абсталяванне, якія рэалізуе кампанія, за выключэннем тавараў, на якія парадак прадастаўлення растэрміноўкі агавораны асобна.
  • Растэрміноўка – аплата кошту тавару, што набываецца ў кампаніі з размеркаваннем плацяжу на 12 месяцаў наступным чынам: унясенне першапачатковага ўзносу пры афармленні куплі-продажу тавару і чарговае ўнясенне астатняга кошту шляхам спісання роўных штомесячных сум з балансу асабовага рахунку кліента (чарговы штомесячны плацёж).
  1. Кліенты маюць магчымасць набыць прапанаваныя кампаніяй тавары ў растэрміноўку.
  2. Колькасць адзінак тавару, якія кліент можа набыць у растэрміноўку, вызначаецца колькасцю абанентаў кліента наступным чынам:
    2.1. Тавары вартасцю да 335 000 беларускіх рублёў (уключаючы ПДВ) маюць права набыць:
    2.1.1. Абаненты пры заключэнні дагавора, а таксама якія карыстаюцца паслугамі сувязі кампаніі да трох месяцаў. На абанента можа быць аформлена адна адзінка тавара ў растэрміноўку. Пры гэтым калі на дадзенага абанента раней быў аформлены тавар у растэрміноўку альбо са зніжкай, то скарыстацца  прапановай кліент зможа пасля заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняга дадатковага пагаднення. Пры набыцці тавару ў растэрміноўку абанент уносіць перадаплату. Перадаплатай з'яўляецца розніца паміж 40% ад кошту тавару і першапачатковым узносам пры афармленні куплі-продажу тавару. Перадаплата залічаецца на рахунак абанента і можа быць выкарыстана на паслугі сувязі. Абаненты, якія карыстаюцца паслугамі сувязі кампаніі да трох месяцаў і адначасова з'яўляюцца абанентамі ПРИВЕТ, мае права набыць адну адзінку тавару ў растэрміноўку. Пры гэтым на момант афармлення тавару ў растэрміноўку абанент ПРИВЕТ павінен знаходзіцца ў статусе "Актыўны» не менш за 12 месяцаў. Перадаплата, апісаная сапраўдным пунктам, на рахунак абанента не ўносіцца.
    2.1.2. На кожнага абанента, які абслугоўваецца ў кампаніі на працягу трох да шэсцi месяцаў, можа быць аформлена адна адзінка тавару ў растэрміноўку. Пры гэтым, калі на дадзенага абанента раней ужо набываўся ў кампаніі тавар у растэрміноўку ці па спецыяльнай цане/альбо са скідкай, то скарыстаць дадзеную спецыяльную прапанову кліент зможа пасля заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняга дадатковага пагаднення; 

    2.2. Тавары вартасцю звыш 335 000 да 650 000 беларускіх рублёў (уключаючы ПДВ):
    2.2.1. На кожнага абанента, які абслугоўваецца ў кампаніі ад шасці да дванаццацi месяцаў, можа быць аформлена адна адзінка тавару ў растэрміноўку. Пры гэтым, калі на дадзенага абанента раней ужо набываўся ў кампаніі тавар у растэрміноўку ці па спецыяльнай цане/ці са скідкай, то скарыстаць дадзеную спецыяльную прапанову кліент зможа пасля заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняга дадатковага пагаднення; 

    2.3. Тавары вартасцю звыш 650 000 беларускіх рублёў (уключаючы ПДВ):
    2.3.1. На кожнага абанента, які абслугоўваецца ў кампаніі на працягу дванаццаці і больш месяцаў, можа быць аформлена адна адзінка тавару ў растэрміноўку. Пры гэтым, калі на дадзенага абанента раней ужо набываўся ў кампаніі тавар у растэрміноўку ці па спецыяльнай цане/ці са скідкай, то скарыстаць дадзеную спецыяльную прапанову кліент зможа пасля заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняга дадатковага пагаднення; 
    2.4. Пры наяўнасці ў кліента дзеючых абанентаў, якія знаходзяцца ў актыўным статусе і пры падключэнні новых абанентаў, кліент мае права набыць тавары ў растэрміноўку у коштавым дыяпазоне паводле тэрміну абслугоўвання абанентаў у кампаніі. Пры набыцці тавару ў растэрміноўку коштам да 335 000 беларускіх рублёў (з НДС) перадаплата не ўносіцца
    2.5. Пры ўмове датэрміновай аплаты кліентам поўнага кошту набытага тавару ў растэрміноўку, кліент мае права на набыццё новага тавару ў растэрміноўку з заключэннем новага дадатковага пагаднення, тэрмін дзеяння якога вызначаецца 12 месяцамі з даты афармлення куплі-продажу тавару.
  3. Чарговыя штомесячныя плацяжы адлюстроўваюцца на асабовым рахунку кліента штомесяц у межах рахункаў за аказаныя паслугі сувязі і спісваюцца з балансу асабовага рахунку кліента не пазней за 5 (пятае) чысло кожнага месяца. Інфармацыю аб памеры штомесячнай плацяжу, пазасталай кошту тавару і тэрміне пагашэння можна атрымаць, адправіўшы USSD-запыт * 100 * 3 # і клавіша выкліку.
  4. Кампанія ўстанаўлівае наступную чарговасць спісання грашовых сродкаў з балансу асабовага рахунку кліента: у першую чаргу спісваюцца грашовыя сродкі для пагашэння плацяжэй за тавар, набыты ў растэрміноўку, у другую чаргу – аплата за паслугі электрасувязі.
  5. Памер чарговага штомесячнага плацяжу застаецца нязменным на працягу тэрміну дзеяння дадатковага пагаднення.
  6. Кліент мае права ў любы час у межах перыяду растэрміноўкі аплаціць набыты ў растэрміноўку тавар у поўным памеры, павядоміўшы пра гэта кампанію.
  7. Працэнты за растэрміноўку плацяжу не налічваюцца.
  8. Кліент, набываючы тавар з растэрміноўкай плацяжу, абавязуецца:
    8.1. карыстацца паслугамі сувязі кампаніі не менш за 12 месяцаў з даты афармлення куплі-продажу тавару ў растэрміноўку (за выключэннем выпадку датэрміновай аплаты поўнай вартасці набытага тавару ў растэрміноўку);
    8.2. не пераафармляць абанента на працягу 12 месяцаў з даты афармлення куплі-продажу тавару ў растэрміноўку (за выключэннем выпадку датэрміновай аплаты поўнай вартасці набытага тавару ў растэрміноўку).
  9. У выпадку несвоечасовай аплаты кожнага чарговага штомесячнага плацяжу, Кліент аплочвае кампаніі пеню ў памеры 0,5% ад сумы кожнага неаплочанага чарговага штомесячнага плацяжу за кожны дзень пратэрміноўкі.
  10. У выпадку калі пратэрміноўка аплаты чарговага плацяжу складае 60 і больш каляндарных дзён, кліент абавязаны аплаціць чарговы і ўсе наступныя плацяжы адзіным плацяжом на рахунак кампаніі.
  11. У выпадку адсутнасці на балансе асабовага рахунку кліента грашовых сродкаў для пагашэння любога чарговага плацяжу кампанія мае права прыпыніць аказанне паслуг сувязі кліенту.
  12. У выпадку скасавання дагавору і/ці пераафармлення абанента па ініцыятыве кліента ці скасавання дагавору па ініцыятыве кампаніі, калі такое скасаванне звязана з парушэннем кліентам умоў дагавору, раней 12 месяцаў з даты афармлення куплі-продажу тавару ў растэрміноўку, кліент аплочвае кампаніі чарговы і ўсе наступныя плацяжы адзіным плацяжом, а таксама аплочвае штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні.
  13. Пры ўмове датэрміновай аплаты кліентам поўнай вартасці тавару, набытага ў растэрміноўку, кліент мае права скасаваць дагавор і/ці перааформіць абанента без спагнання штрафу.
  14. Кампанія мае права адмовіць кліенту ў набыцці тавару ў растэрміноўку: пры наяўнасці ў кліента запазычанасці па дагаворах, заключаных з ЗП «Велком», альбо перад іншымі юрыдычнымі асобамі; ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не тлумачачы прычын адмовы.
  15. Кампанія мае права запытаць ў кліента страхавое пасьведчаньне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання для прыняцця рашэння аб продажы тавара ў растэрміноўку.
  16. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  17. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1