Парадак правядзення конкурсу «Кульны аватар»

28 верасня 2010

«Кульны аватар» – адкрыты публічны конкурс (далей па тэксце Конкурс), які праводзіцца ЗП «Вэлком» (таварны знак/знак абслугоўвання velcom) (далей – Арганізатар) з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу таленавітай беларускай моладзі.

Удзельнікі конкурсу
Удзельнічаць у Конкурсе могуць фізічныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Да ўдзелу ў Конкурсе не дапускаюцца супрацоўнікі ЗП «Вэлком», а таксама іх блізкія сваякі і муж/жонка.

Тэрміны правядзення конкурсу
Конкурс праводзіцца з 28 верасня 2010 года па 10 снежня 2010 года.

Прызы для пераможцаў Конкурсу
Кожны пераможца Конкурсу атрымлівае мабільны тэлефон Huawei G6600 коштам 315 000 (трыста пятнаццаць тысяч) беларускіх рублёў.

Парадак правядзення конкурсу
1. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ўступіць у спецыяльную групу velcom Crazy avatar у сацыяльнай сетцы www.vkontakte.ru альбо ў аднайменную групу ў сацыяльнай сетцы www.facebook.com і прадставіць свой аватар у выглядзе фотаздымка, апублікаванага ў дадзенай групе.
2. На фотаздымку абавязкова павінен быць выяўлены ўдзельнік Конкурсу. Фотаздымак павінен быць арыгінальным, а таксама выкананы ў цікавых або незвычайных умовах. Фотаздымак можа суправаджацца каментарыем пра яго стварэнне і магчымыя варыянты выкарыстання аватара ў Інтэрнэце (неабавязковая ўмова).
3. Аватары ўдзельнікаў прымаюцца не пазней за 23 гадзіны 59 мінут 7 лістапада 2010 года.

Парадак вызначэння пераможцаў
1. Пераможцамі Конкурсу становяцца два ўдзельнікі:
• удзельнік, які набраў найбольшую колькасць водгукаў у групе velcom Crazy avatar у сацыяльнай сетцы www.facebook.com;
• удзельнік, які набраў найбольшую колькасць каментарыяў у групе velcom Crazy avatar у сацыяльнай сетцы www.vkontakte.ru.
2. Пераможцам Конкурсу паведамляецца пра гэта пры дапамозе запісу ва ўказаных групах velcom Crazy avatar у сацыяльных сетках www.vkontakte.ru і www.facebook.com не пазней за 23 гадзіны 59 мінут 1 снежня 2010 года.

Парадак выдачы прызоў
1. Для атрымання і афармлення прыза неабходна звярнуцца да 10 снежня 2010 года (уключна) па адрасе: г. Мінск, пр-т Машэрава, 19, к. 404 у рабочыя дні з 10.00 да 17.30 і прадаставіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт).
2. Калі пераможцам з'яўляецца ўдзельнік, які не дасягнуў 16-ці гадовага ўзросту, прыз выдаецца яго бацькам/законным прадстаўнікам на падставе дакумента, які сведчыць асобу (пашпарта).
3. Арганізатар не аплачвае пераможцам выдаткі, звязаныя з праездам да месца атрымання прызоў.
4. Уладальнікі прызоў нясуць адказнасць за выплату належных падаткаў і збораў за выйграны прыз у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
5. Пераможцы павінны запоўніць усе неабходныя дакументы, прадастаўленыя Арганізатарам і звязаныя з атрыманнем прыза.
6. Удзельнічаючы ў Конкурсе, пераможцы згаджаюцца з Парадкам правядзення Конкурсу, а таксама з тым, што іх ідэі, а таксама імёны, прозвішчы, фотаздымкі і відэавыяўленні, могуць быць выкарыстаны ЗП «Вэлком» у рэкламных мэтах без іх папярэдняй згоды і без якіх-небудзь грашовых выплат.
7. Парадак і вынікі Конкурсу публікуюцца на сайце www.velcom.by.
8. У выпадку непрадастаўлення ў ЗП «Вэлком» звестак для афармлення прыза ва ўстаноўлены тэрмін і/або адмовы пераможцы ад атрымання прыза прыз застаецца ва ўласнасці ЗП «Вэлком».

 

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1