Парадак аказання паслуг электрасувязі ЗП «Вэлком» у межах тарыфных планаў WEB 250 і WEB 500

31 жніўня 2009

У дадзеным Парадку аказання паслуг электрасувязі ў межах тарыфных планаў WEB 250 і WEB 500 ужываюцца наступныя тэрміны і іх вызначэнні:

Тарыфныя планы (далей - ТП) WEB 250 і WEB 500 – гэта тарыфныя планы, асаблівасцю якіх з’яўляецца адсутнасць галасавога трафіка.

GPRS-трафік – сумарны аб’ём перададзеных і атрыманых даных па тэхналогіях GPRS/EDGE у межах карыстання паслугай «Мабільны Інтэрнэт» (далей – GPRS-трафік).

  1. Магчымасць абслугоўвання па ТП WEB 250 і WEB 500 прадастаўляецца ўсім кліентам – фізічным і юрыдычным асобам (акрамя абанентаў ПРИВЕТ), якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку заключэння новых дагавароў аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагаворы), а таксама пераафармлення існуючых альбо змянення ТП на ТП WEB 250 і WEB 500 у межах раней заключаных дагавароў.
  2. Абаненцкая плата:
    • па ТП WEB 250 улучае 250 Мбайт GPRS-трафіка;
    • па ТП WEB 500 улучае 500 Мбайт GPRS-трафіка.
  3. GPRS-трафік, уключаны ў абаненцкую плату, не расходуецца пры выкарыстанні паслугі «Міжнародны GPRS-роўмінг» у сетках роўмінг-партнёраў і разлічваецца ў адпаведнасці з роўмінгавымі тарыфамі кампаніі.
  4. Для абанентаў ТП WEB 250 і ТП WEB 500 паслуга «Мабільны Інтэрнэт» аўтаматычна падключаецца па ТП WEB 250 і WEB 500 адпаведна і прадастаўляецца без абаненцкай платы і дадатковай колькасці Мбайт, уключаных у абаненцкую плату паслугі «Мабільны Інтэрнэт» па ТП WEB 250 і ТП WEB 500.
  5. Абаненты ТП WEB 250 і ТП WEB 500 не могуць змяніць прызначаны тарыфны план паслугі «Мабільны Інтэрнэт».
  6. Абанентам velcom прадастаўляецца магчымасць змяняць тарыфны план з/на ТП WEB 250 і ТП WEB 500 адзін раз на месяц, пакінуўшы заяву пры дапамозе:
       5.1. USSD-запыту *141*3*4# і клавіша вызаву;
       5.2. ІССА, пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента (для юрыдычных асоб абанент з узроўнем доступу Адміністратар).
  7. Змяненне тарыфнага плана з/на ТП WEB 250 і ТП WEB 500 адбываецца аўтаматычна першага чысла месяца, наступнага за месяцам фарміравання заявы. Да фактычнага змянення ТП абаненцкая плата і плата за GPRS-трафік спаганяюцца ў адпаведнасці з першапачатковым ТП.
  8. Пры змене тарыфнага плана з ТП WEB 250 і ТП WEB 500 на:
       8.1 ТП BUSINESS.PRO, ТП «Паўкеды», ТП «Кеды»: абаненту аўтаматычна будзе зменены тарыфны план паслугі «Мабільны Інтэрнэт», які ў яго дзейнічае, на ТП WEB 25 з 1 чысла месяца, наступнага за месяцам фарміравання заявы на змену тарыфнага плана;
       8.2 ТП BUSINESS.PRO.WEB: абаненту аўтаматычна будзе зменены тарыфны план паслугі «Мабільны Інтэрнэт», які ў яго дзейнічае, на ТП WEB 250 з 1 чысла месяца, наступнага за месяцам фарміравання заявы на змену тарыфнага плана;
       8.3 Іншыя ТП (акрамя ТП BUSINESS.PRO. ТП BUSINESS.PRO.WEB, ТП «Паўкеды», ТП «Кеды», ТП WEB 250 і ТП WEB 500): абаненту аўтаматычна будзе адключана паслуга «Мабільны Інтэрнэт» па тарыфным плане, які ў яго дзейнічае, з 1 чысла месяца, наступнага за месяцам фарміравання заявы на змену тарыфнага плана. Абанент мае магчымасць самастойна падключыць паслугу «Мабільны Інтэрнэт» пры дапамозе USSD-запыту *135*1# клавіша вызаву ці ІССА (пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента).
  9. GPRS-трафік, уключаны ў абаненцкую плату па ТП WEB 250 і ТП WEB 500, тарыфікуецца ў адпаведнасці з правіламі акруглення па тарыфным плане паслугі «Мабільны Інтэрнэт», якім карыстаецца абанент (WEB 250 – па 50 Кбайт; WEB 500 – па 1 Кбайце).
  10. ТП WEB 250 і ТП WEB 500 прадугледжваюць спецыяльныя тарыфы на паслугу «Міжнародны GPRS-роўмінг» (далей – спецыяльныя тарыфы). Інфармацыя пра спецыяльныя тарыфы прадастаўляецца на афіцыйным сайце ЗП «Вэлком» (далей – кампаніі) www.velcom.by, у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі і ў даведачна-інфармацыйнай службе кампаніі па нумарах 411, 410.
  11. Кліентам – фізічным асобам, якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам у сетцы velcom у выніку заключэння новых дагавароў, а таксама пераафармлення раней заключаных дагавароў па ТП WEB 250 і WEB 500, прадастаўляецца магчымасць аплочваць паслугі, што прадастаўляюцца кампаніяй, па факце іх аказання на падставе рахункаў і актаў аказаных паслуг, якія выстаўляюцца кампаніяй у адпаведнасці з Парадкам прадастаўлення паслуг электрасувязі – фізічным асобам з магчымасцю аплаты па факце іх аказання.
  12. Кампанія мае права ў аданабаковым парадку змяняць дадзены Парадак без дадатковага паведамлення, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце www.velcom.by.
  13. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1