Парадак прадастаўлення паслугі «Галасавая пошта» ЗП «Вэлком»

28 сакавіка 2011

У дадзеным Парадку прадастаўлення паслугі «Галасавая пошта» ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) (далей – Парадак) выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх азначэнні:
Абанент – карыстальнік паслуг сувязі на ўмовах дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі/ дагавора аб аказанні паслуг PRIVET (далей – дагаворы), заключанага паміж кліентам і кампаніяй, якому выдзелены абаненцкі нумар.

Паслуга «Галасавая пошта» (далей – паслуга) – гэта персанальны мабільны аўтаадказчык, які дазваляе абаненту атрымліваць галасавыя паведамленні, калі яго мабільны тэлефон заняты, не адказвае, выключаны ці знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі velcom.

Пароль – гэта паслядоўнасць чатырох лічбаў, якая служыць для ідэнтыфікацыі абанента ў выпадку звароту да галасавой скрынкі.

1. Паслуга ўключана ў базавы набор паслуг для ўсіх абанентаў кампаніі.
2. З 15.06.2010г. паслуга аўтаматычна падключаецца ўсім абанентам кампаніі, у тым ліку і новым. Пры гэтым новым абанентам устанаўліваецца пераадрасацыя на нумар +375296000210 па ўмовах «няма адказу (30 сек)», «недаступны». Абанентам, якім паслуга не аказвалася да 15.06.2010г., паслуга падключаецца без устанаўлення пераадрасацыі на нумар +375296000210.
3. Для выкарыстання паслугі абаненту неабходна ўстанавіць пераадрасацыю па выбранай умове на нумар +375296000210 праз меню тэлефоннага апарата ці пры дапамозе USSD-запыту *441*1# і клавіша вызаву.
4. Абаненты кампаніі, акрамя абанентаў PRIVET, могуць падключыць/адключыць пакет «Плюс» – расшыраны пакет функцый паслугі «Галасавая пошта» (далей – пакет):
4.1. самастойна пры дапамозе: 
- USSD-запыту *441*2# вызаў;
- Інтэрнэт-служба сэрвісу абанента (ІССА);
4.2. па кодзе доступу пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі па тэлефоне: 411 (з мабільнага тэлефона ў сетцы velcom без спагнання аплаты);
4.3. у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі (далей – ЦПіА) ці ў афіцыйных павераных кампаніі, аформіўшы заяву ўстаноўленага ўзору.
5. Падключэнне/адключэнне пакета здзяйсняецца на працягу 24 гадзін з моманту фарміравання заяўкі.
6. За карыстанне пакетам спаганяецца штомесячная абаненцкая плата (далей – АП) згодна з тарыфам, зацверджаным кампаніяй. Спісанне АП адбываецца штодзённа роўнымі долямі прапарцыянальна колькасці дзён у месяцы.
7. Абанентам, якія абслугоўваюцца па тарыфных планах (далей – ТП) BUSINESS.PRO, BUSINESS.PRO.WEB, Smart500, Smart1000 і ТП лінейкі «Супрацоўнік», у рамках паслугі пакет назначаецца аўтаматычна і прапаноўваецца без спагнання АП.
8. Пакет аўтаматычна адключаецца пры змене тарыфнага плана на ТП, які адрозніваецца ад ТП «BUSINESS.PRO», «Smart500», «Smart1000» і ТП лінейкі «Супрацоўнік». Пры неабходнасці абанент можа самастойна падключыць пакет у адпаведнасці з п.4 дадзенага Парадку.
9. Абанентам, якія падключылі пакет, прапаноўваецца магчымасць атрымання копій галасавых і факсімільных паведамленняў на адрас электроннай пошты на падставе заявы ўстаноўленага ўзору, аформленай у ЦПіА ці ў афіцыйных павераных кампаніі, а таксама пры дапамозе ІССА.
10. Абаненты – карыстальнікі паслугі могуць устанавіць праверку пароля пры доступе да галасавой скрынкі па нумарах +375296000200, 441, 443, +375296000441, +375296000443. Дадзеная магчымасць прапаноўваецца:
10.1. абаненту кліента – фізічнай асобы: па кодзе доступу пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу па тэлефонах 411 ці па заяве ўстаноўленага кампаніяй ўзору, аформленай у ЦПіА ці ў афіцыйных павераных кампаніі;
10.2. абаненту кліента – юрыдычнай асобы: па заяве ўстаноўленага кампаніяй узору, аформленай у ЦПіА ці ў афіцыйных павераных кампаніі.
11. Паслуга не прапаноўваецца ў выпадку адключэння абанента ад выходнай і ўваходнай сувязі па прычыне неаплаты паслуг сувязі ці выкарыстання паслугі «Паўза», абаненцкая плата за карыстанне пакетам, калі пакет паслугі прапаноўваецца з АП, не спаганяецца да таго часу, пакуль абанент не адновіць абслугоўванне.
12. Абанентам PRIVET паслуга аказваецца толькі ў статусе «Актыўны» ў выпадку адсутнасці дабравольнай блакіроўкі.
13. Выходныя вызавы на нумар агульнага доступу ў галасавое меню +375 29 6000201 тарыфікуюцца згодна з ТП абанента як выходны вызаў унутры сеткі velcom, у тым ліку для абанентаў PRIVET.
14. Для доступу да галасавой скрынкі выдзелены спецыяльныя тэхналагічныя нумары: 441, 443, +375296000441, +375296000200, +375296000443 без спагнання аплаты.
15. Трафік на перадачу факсімільных паведамленняў на ўстаноўлены нумар і выходны вызаў адпраўшчыку паведамлення аплачваецца згодна з тарыфам кампаніі як выходны вызаў згодна з тарыфным планам абанента. Для абанентаў PRIVET дадзеныя паслугі не прапаноўваюцца.
16. Абанент нясе поўную адказнасць за захоўванне свайго пароля, а таксама за любыя дзеянні, зробленыя з выкарыстаннем яго галасавой скрынкі, і вынікі, якія магло выклікаць ці выклікала падобнае яго выкарыстанне.
17. Кліенты кампаніі – юрыдычныя асобы пры неабходнасці могуць забараніць самастойнае падключэнне абанентам пакета «Плюс». Устаноўка забароны адбываецца на падставе пісьмовай заявы ўстаноўленага ў кампаніі ўзору, аформленай кліентам у ЦПіА ці ў афіцыйных павераных кампаніі ці пры дапамозе ІССА для юрыдычных асоб (узровень доступу Адміністратар).
18. Кампанія пакідае за сабой права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
19. Ва ўсіх іншых выпадках, не ўрэгуляваных дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1