Парадак аказання паслуг «Роўмінг. Адпачынак», «Роўмінг. Бізнес»

01 кастрычніка 2010

1. Паслугі «Роўмінг. Адпачынак» і «Роўмінг. Бізнес» (далей – паслуга) прадастаўляюцца ўсім абанентам ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) пры наяўнасці падключанай паслугі «Міжнародны роўмінг» (акрамя абанентаў PRIVET).
2. Паслуга «Роўмінг. Адпачынак» уключае 30 хвілін уваходных і выходных галасавых вызаваў у любым накірунку і 5 выходных SMS у сетках пажаданых роўмінг-партнёраў кампаніі (далей – трафік);
3. Паслуга «Роўмінг. Бізнес» уключае 60 хвілін уваходных і выходных галасавых вызаваў у любым накірунку і 10 выходных SMS у сетках пажаданых роўмінг-партнёраў кампаніі (далей – трафік).
4. Для адначасовага падключэння і выкарыстання даступна толькі адна з дзвюх паслуг.
5. Абанент – фізічная ці юрыдычная асоба – можа самастойна падключыць/змяніць паслугу «Роўмінг. Адпачынак» і падключыць/адключыць/змяніць паслугу «Роўмінг. Бізнес» пры дапамозе:
- USSD-запыту *141*3*2*3# і клавіша вызаву,
- ІССА (калі дадзены сэрвіс падключаны ў абанента),
- па заяве ўстаноўленага ўзору ў цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі (далей – ЦПіА) і пунктах продажу і абслугоўвання павераных (далей – ППА).
6. Паслуга падключаецца на працягу 24 гадзін з моманту фарміравання заяўкі. Да фактычнага назначэння паслугі ўсе здзейсненыя абанентам вызавы ў роўмінгу аплачваюцца згодна з роўмінгавым тарыфам і дзеючым тарыфным планам (далей – ТП) абанента.
7. Абанент можа выкарыстаць трафік паслугі «Роўмінг. Адпачынак» на працягу 30 дзён (далей – тэрмін дзеяння паслугі) з моманту назначэння. Абанент можа выкарыстаць трафік паслугі «Роўмінг. Бізнес» толькі на працягу аднаго каляндарнага месяца (далей – тэрмін дзеяння паслугі) незалежна ад даты назначэння.
8. Абанент можа самастойна праверыць тэрмін заканчэння дзеяння назначанай паслугі «Роўмінг. Адпачынак» з дапамогай USSD-запыту *141*3*2*3# і клавіша вызаву.
9. У выпадку невыкарыстання ці няпоўнага выкарыстання трафіка на працягу тэрміну дзеяння паслугі яго астатак не пераносіцца на наступны тэрмін дзеяння паслугі. Грашовы эквівалент трафіка не выплачваецца. Нявыкарыстаны трафік абнулёўваецца ў апошні дзень тэрміну дзеяння паслугі ў 23:59.
10. Паслуга «Роўмінг. Адпачынак» будзе аўтаматычна адключана ў апошні дзень тэрміну дзеяння паслугі ў 23:59. Паслуга «Роўмінг. Бізнес» аўтаматычна працягваецца на наступны каляндарны месяц да моманту адключэння/змянення дадзенай паслугі абанентам.
11. За падключэнне паслугі «Роўмінг. Адпачынак» спаганяецца разавы ўзнос, які спісваецца з балансу кліента адзінай сумай згодна з тарыфам кампаніі на працягу 24 гадзін пасля падключэння паслугі незалежна ад парадку разлікаў кліента за паслугі сувязі кампаніі.
12. За карыстанне паслугай «Роўмінг. Бізнес» спаганяецца штомесячная абаненцкая плата, якая спісваецца з балансу кліента адзінай сумай згодна з тарыфам кампаніі на працягу 24 гадзін пасля падключэння паслугі незалежна ад парадку разлікаў кліента за паслугі сувязі кампаніі. У далейшым, калі абанент не адключыў паслугу «Роўмінг. Бізнес», абаненцкая плата за паслугу «Роўмінг. Бізнес» будзе аўтаматычна спісвацца адзінай сумай з балансу кліента не пазней як 5 (пятага) чысла кожнага месяца і адлюстроўвацца ў рахунку за паслугі сувязі таго месяца, у якім было здзейснена спісанне.
13. Незалежна ад дня падключэння/змены паслугі разавы ўзнос/абаненцкая плата спаганяецца цалкам.
14. У выпадку адключэння абанента ад выходнай і ўваходнай сувязі па прычыне неаплаты паслуг сувязі ці выкарыстання паслугі «Паўза» абаненцкая плата за карыстанне паслугай «Роўмінг. Бізнес» не спаганяецца да той пары, пакуль абанент не адновіць абслугоўванне. Пасля аднаўлення абслугоўвання абаненцкая плата ў бягучым месяцы будзе спісана цалкам незалежна ад дня аднаўлення, калі ў бягучым месяцы яе спісанне не здзяйснялася раней.
15. Тарыфікацыя выходных і ўваходных галасавых вызаваў у рамках паслугі ажыццяўляецца пахвілінна.
16. Пры змене паслугі з/на «Роўмінг. Адпачынак»/«Роўмінг. Бізнес» спісваецца разавы ўзнос/абаненцкая плата згодна з новай паслугай. Трафік па папярэдняй паслузе абнулёўваецца з моманту такой змены. Трафік па новай паслузе абанент атрымлівае на працягу 24 гадзін з моманту падключэння новай паслугі.
17. Пры адключэнні абанентам паслугі «Роўмінг. Бізнес» трафік абнулёўваецца з моманту адключэння паслугі.
18. Падключыць адну і тую ж паслугу на працягу каляндарнага месяца немагчыма. У выпадку паўторнага прызначэння паслугі на працягу каляндарнага месяца для выбару будзе даступна тая паслуга, якая не выкарыстоўвалася абанентам у бягучым месяцы.
19. Выходныя і ўваходныя галасавыя вызавы і SMS звыш уключаных у паслугу «Роўмінг. Адпачынак»/«Роўмінг. Бізнес» тарыфікуюцца і аплачваюцца згодна з дзеючым роўмінгавым тарыфам і дзеючым тарыфным планам абанента.
20. Выходныя і ўваходныя галасавыя вызавы і SMS у сетках аператараў-партнёраў па роўмінгу, што не ўваходзяць у спіс пажаданых, тарыфікуюцца і аплачваюцца згодна з дзеючым роўмінгавым тарыфам і дзеючым тарыфным планам абанента.
21. Для здзяйснення выходных вызаваў у роўмінгу за межы краіны знаходжання неабходна падключаная паслуга «Міжнародныя званкі».
22. Абанент абавязаны самастойна кантраляваць рэгістрацыю свайго мабільнага тэлефоннага апарата ў сетках пажаданых роўмінг-партнёраў. Са спісам пажаданых роўмінг-партнёраў можна азнаёміцца на спецыяльнай старонцы сайта кампаніі (www.velcom.by), у друкаваных рэкламных матэрыялах кампаніі, а таксама пры дапамозе USSD-запыту *141*3*2*3*3# і клавіша вызаву.
23. Кампанія не нясе адказнасці за выбар аператара пры рэгістрацыі абанента ў роўмінгу.
24. У сувязі з асаблівасцямі тарыфікацыі ў роўмінгу, кампанія не прадастаўляе тэхнічнай магчымасці прагляду астатку хвілін і SMS, уключаных у паслугу.
25. Кампанія не нясе адказнасці за якасць і зону пакрыцця аператараў – партнёраў па роўмінгу.
26. З асаблівасцямі аказання паслугі «Міжнародны роўмінг» і яе тарыфамі кліент можа азнаёміцца на сайце www.velcom.by.
27. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяніць дадзены Парадак, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
28. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1