Правілы рэкламнай акцыі «3G нэтбук»

26 кастрычніка 2010

Спецыяльная прапанова:

Удзельнікі рэкламнай акцыі, якія заключылі ў цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) ці ў пунктах продажу і абслугоўвання (далей – ППА) Павераных дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) па негаласавых тарыфных планах (далей ТП) WEB 750, WEB 1500 і WEB 3000 або ў ЦПіА, змянілі тарыфны план на дадзеныя ТП або перааформілі дагаворы з выбарам аднаго з дадзеных ТП, у перыяд падпіскі маюць права набыць нэтбук Lenovo S10-3 (у камплектацыі «Basic» ці «Premium») і атрымаць дадатковы аб’ём інтэрнэт-трафіка ў памеры 1Гб штомесячна на працягу 12 месяцаў з моманту набыцця нэтбука (далей інтэрнэт-трафік) пры ўмове заключэння дадатковага пагаднення да дагавора з абавязацельствам карыстацца паслугамі электрасувязі ў рамках негаласавых ТП кампаніі не менш за 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення (далей – дадатковае пагадненне).

Выкарыстаць спецыяльную прапанову і набыць нэтбук Lenovo S10-3 магчыма:

у ЦПіА са зніжкай i ў растэрміноўку - фізічным і юрыдычным асобам;
у ППА Павераных са зніжкай - фізічным асобам.

Удзельнікі рэкламнай акцыі:
Кліенты ЗП «Велком» - фізічныя i юрыдычныя асобы (акрамя абанентаў PRIVET), грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама юрыдычныя асобы (далей - кліенты).

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога можна стаць удзельнікам рэкламнай акцыі,  называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду  падпіскі –  1 чэрвеня 2010 года ў ЦПіА, 26 кастрычніка 2010 года ў ППА Павераных. Дата заканчэння перыяду падпіскі – да рэалізацыі апошняга нетбука Lenovo S10-3, вылучанага ў рамках рэкламнай акцыі.

Правілы:
1. Інтэрнэт-трафік прапаноўваецца на працягу 24 гадзін з моманту заключэння дадатковага пагаднення.
2. У працэсе карыстання паслугай «Мабільны Інтэрнэт» спачатку расходуецца інтэрнэт-трафік у рамках акцыі, а потым інтэрнэт-трафік, уключаны ў абаненцкую плату тарыфнага плана абанента.
3. Астатак нявыкарыстанага на працягу каляндарнага месяца дадатковага інтэрнэт-трафіка на наступны месяц не пераносіцца. Грашовы эквівалент нявыкарыстанага інтэрнэт-трафіка не выплачваецца.
4. Пры змене ТП паміж WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 на працягу тэрміну, вызначанага дадатковым пагадненнем, дзеянне спецыяльнай прапановы захоўваецца. Пры гэтым дадатковы інтэрнэт-трафік будзе прапанаваны на працягу 24 гадзін з моманту змены ТП.
5. Дадатковы інтэрнэт-трафік не расходуецца пры карыстанні паслугай «Міжнародны GPRS-роўмінг» у сетках роўмінг-партнёраў кампаніі. Аплата інтэрнэт-трафіка здзяйсняецца па роўмінгавых тарыфах.
6. Кампанія мае права адмовіць кліенту ў набыцці нэтбука Lenovo S10-3 са зніжкай ці ў растэрміноўку ў выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па заключаных дагаворах.
7.  Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
8.  Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, дадатковага пагаднення да дагавора, а ў выпадку продажу нэтбука ў растэрміноўку – таксама Парадкам прапановы тавару ў растэрміноўку ЗП «Велком» i Парадкам атрымання тавару ў растэрміноўку
кліентамі – юрыдычнымі асобамі.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1