Правілы рэкламнай акцыі «Лета кліча размаўляць!»

01 чэрвеня 2010

Спецыяльная прапанова:
Кліенты ЗП «Вэлком»– фізічныя асобы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – кліенты), пры заключэнні дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) у цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) альбо ў пунктах продажу і абслугоўвання (далей – ППА) Павераных па тарыфным плане (далей – ТП) «Лета кліча» ў перыяд падпіскі дадаткова да ўключанага ў абаненцкую плату выходнага галасавога трафіка на «любімыя» нумары (далей – ЛН) атрымліваюць па 100 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі штомесяц да канца 2010 года (далей – Дадатковы трафік).

Перыяд падпіскі:
Дата пачатку перыяду падпіскі – 1 чэрвеня 2010 года.
Дата заканчэння перыяду падпіскі – 26 верасня 2010 года.

Правілы:
1. Дадатковы трафік не выдаткоўваецца пры званках на «любімыя» нумары і на вызавы ў рамках Закрытай групы карыстальнікаў.
2. Абанент можа выкарыстаць дадатковы трафік толькі на працягу каляндарнага месяца. У выпадку невыкарыстання дадатковага трафіка ў бягучым каляндарным месяцы яго астатак на наступны месяц не пераносіцца, грашовы эквівалент не выплачваецца.
3. Нявыкарыстаны дадатковы трафік, прадастаўлены ў рамках рэкламнай акцыі, абнулёўваецца ў апошні каляндарны дзень месяца ў 23:59.
4. Дадатковы трафік тарыфікуецца пасекундна пасля першай хвіліны.
5. Інфармацыю пра астатак трафіка на «любімыя» нумары і астатак дадатковага трафіка можна атрымаць пры дапамозе USSD-запыту *100*1# і клавіша вызаву і ІССА.
6. Пры змене ТП абанент можа выкарыстаць астатак дадатковага трафіка да канца месяца, у якім адбылася змена ТП.
7. Калі кліент у перыяд падпіскі перадае з пісьмовай згоды кампаніі права карыстання абаненцкім нумарам трэцяй асобе з захаваннем ТП «Лета кліча» то новы кліент атрымлівае астатак дадатковага трафіка ў поўным аб’ёме.
8. Калі абаненту была адключана выходная і/ці ўваходная сувязь за неаплату, ці абанент падключыў паслугу «Паўза», то астатак дадатковага трафіка будзе абнулены ў адпаведнасці з п. 3 дадзеных Правілаў.
9. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
10. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1