Парадак аказання паслуг velcom міжнародны 100 і velcom міжнародны 250

28 сакавіка 2011

1. Паслугі velcom міжнародны 100 і velcom міжнародны 250 (далей – паслугі) прадастаўляюцца абанентам кампаніі – фізічным і юрыдычным асобам (далей абаненты) (за выключэннем абанентаў ПРИВЕТ і абанентаў, падключаных па тарыфных планах (далей ТП): «Лёгкі», «На сувязі», «Лета кліча», «Я+ТЫ», «Пара», «Пара па парах», «Карпаратыўны 1000 Індывідуальны», «Мая кампанія», «Партнёр», па негаласавым ТП, за выключэннем ТП «Перадача даных») пры наяўнасці падключанай паслугі «Міжнародныя званкі».
2. Абаненцкая плата паслуг уключае:
 velcom міжнародны 100 - 100 мінут выходных галасавых вызаваў у краіны СНД і Еўропы (далей — трафік 1);
• velcom міжнародны 250 - 250 мінут выходных галасавых вызаваў у краіны СНД і Еўропы (далей — трафік 2).
3. Тарыфікацыя ўключанага ў АП паслугі трафіка ажыццяўляецца згодна з тарыфікацыяй міжнародных званкоў па дзеючым ТП абанента.
4. Выходныя вызавы зверх уключанага ў паслугі трафіка тарыфікуюцца згодна з дзеючым ТП абанента.
5. Уключаны ў АП паслуг трафік у роўмінгу не выдаткоўваецца.
6. Абанент можа выкарыстоўваць трафік паслугі толькі на працягу каляндарнага месяца. У выпадку невыкарыстання або няпоўнага выкарыстання трафіка ў бягучым каляндарным месяцы яго астатак на наступны месяц не пераносіцца і грашовы эквівалент нявыкарыстанага трафіка не выплачваецца. Нявыкарыстаны трафік абнуляецца ў апошні каляндарны дзень месяца ў 23:59
7. Абаненты могуць самастойна падключыць/адключыць/замяніць паслугу пры дапамозе USSD-запыту *141*3*1*3# і клавіша вызаву, альбо пры дапамозе ІССА, альбо па заяве ўстаноўленага ўзору ў ЦПіА і пунктах прадаж павераных.
8. Для ўдакладнення інфармацыі аб астатку трафіка 1/ трафіка 2 выкарыстоўваецца USSD-запыт *100*4# і клавіша вызаву.
9. Паслуга падключаецца на працягу 24 гадзін з моманту фарміравання заяўкі. Да фактычнага прызначэння паслугі ўсе здзейсненыя абанентам міжнародныя вызавы ў краіны СНД і Еўропы аплачваюцца згодна з дзеючым ТП абанента.
10. За карыстанне паслугай спаганяецца адпаведная абаненцкая плата. Абаненцкая плата спісваецца з балансу абанента адзінай сумай на працягу 24 гадзін пасля падключэння паслугі. У далейшым абаненцкая плата спісваецца з балансу кліента не пазней за 5 (пятае) чысло кожнага месяца і адлюстроўваецца ў рахунку за паслугі сувязі таго месяца, у якім было праведзена спісанне.
11. У першы месяц падключэння паслугі незалежна ад дня падключэння, спаганяецца поўная сума абаненцкай платы.
12. Пры адключэнні абанентам паслугі магчымасць карыстання трафікам захоўваецца да канца каляндарнага месяца, у якім адбылося адключэнне (за выключэннем выпадкаў, апісаных у п.12)
13. У выпадку змены дзеючага ТП на ТП «Лёгкі», «На сувязі», «Лета кліча», «Я+ТЫ», «Пара», «Пара па парах», «Карпаратыўны 1000 Індывідуальны», «Мая кампанія», «Партнёр», па негаласавым ТП, за выключэннем ТП «Перадача даных»  нявыкарыстаны трафік абнуляецца на працягу 24 гадзін з моманту такой змены. 
14. У выпадку змены дзеючага ТП на ТП, адрозны ад ТП «Лёгкі», «На сувязі», «Лета кліча», «Я+ТЫ», «Пара», «Пара па парах», «Карпаратыўны 1000 Індывідуальны», «Мая кампанія», «Партнёр», па негаласавым ТП, за выключэннем ТП «Перадача даных» магчымасць карыстання паслугай захоўваецца.
15. Абанент можа падключыць і выкарыстоўваць адначасова толькі адну з дзвюх паслуг velcom міжнародны 100 або velcom міжнародны 250.
16. Пры замене паслугі velcom міжнародны 100 на velcom міжнародны 250 і наадварот астатак трафіка папярэдняй паслугі захоўваецца, абаненцкая плата за карыстанне новай паслугай спісваецца ў поўным аб'ёме, незалежна ад дня змены паслугі, і абанент атрымлівае трафік згодна з новай паслугай.
17. Падключыць адну і тую ж паслугу на працягу каляндарнага месяца немагчыма. У выпадку паўторнага  прызначэння паслугі на працягу месяца, для выбару будзе даступная тая паслуга, якая не выкарыстоўвалася абанентам у бягучым месяцы.
18. У выпадку адключэння абанента ад выходнай і ўваходнай сувязі па прычыне неаплаты паслуг сувязі або выкарыстання паслугі «Паўза» абаненцкая плата за карыстанне падключанай паслугай velcom міжнародны 100 або velcom міжнародны 250 не спаганяецца да таго часу, пакуль абанент не адновіць абслугоўванне. Пасля аднаўлення абслугоўвання абаненцкая плата ў бягучым месяцы будзе спісана цалкам незалежна ад дня аднаўлення, калі ў бягучым месяцы яе спісанне не адбывалася раней. У далейшым спісанне будзе адбывацца ў адпаведнасці з п.9.
19. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяніць парадак аказання паслуг velcom міжнародны 100 або velcom міжнародны 250, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
20. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй. 

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1