Парадак аказання паслуг электрасувязі ў межах тарыфнага плана «Я+ТЫ».

01 красавіка 2010

Кліенты - фізічныя асобы грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне альбо асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (акрамя абанентаў ПРИВЕТ) (далей – кліенты), якія заключылі ў перыяд падпіскі дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) у цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) альбо ў пунктах продажу і абслугоўвання (далей – ППА) Павераных (дылераў) па тарыфным плане (далей ТП) «Я+ТЫ».

Абанент – карыстальнік паслуг сувязі на ўмовах дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй па ТП «Я+ТЫ», якому выдзелены абаненцкі нумар.

Перыяд падпіскі:
Дата пачатку перыяду падпіскі – 1 красавіка 2010 года.
Дата заканчэння перыяду падпіскі – 31 ліпеня 2010 года.

1. Кліенту, які заключыў дагавор і выбраў ТП «Я+ТЫ», прадастаўляецца два абаненцкія нумары – нумар абанента Я і нумар абанента ТЫ. Падключэнне абанентаў Я і ТЫ да сеткі velcom ажыццяўляецца адначасова, на адзін дагавор, з агульным балансам.
2. Змена ТП на ТП «Я+ТЫ» і перадача права карыстання абаненцкімі нумарамі новаму кліенту з выбарам ТП «Я+ТЫ» магчыма толькі з ТП «ПАРА». Кліенты - фізічныя асобы, падключаныя па іншых ТП, не могуць змяніць свой ТП на ТП «Я+ТЫ».
3. Штомесячна ў абаненцкую плату (далей – АП) па ТП «Я+ТЫ» для абанента Я ўключаны мінуты выходнага галасавога трафіка (далей - трафік), якія выдаткоўваюцца на вызавы ўнутры сеткі velcom, акрамя званкоў на «любімыя» нумары (далей - ЛН).
4. Акрамя гэтага штомесячна ў АП па ТП «Я+ТЫ» для абанентаў Я і ТЫ ўключаны мінуты ўнутрысеткавага выходнага галасавога трафіка, якія выдаткоўваюцца толькі на вызавы на ЛН (далей – трафік на ЛН).
5. Галасавы трафік прадастаўляецца ў адпаведнасці з «Парадкам прадастаўлення выходнага галасавога трафіка, уключанага ў абаненцкую плату/прадастаўляемага без аплаты» за выключэннем указанага ў п.4 дадзеных правілаў.
6. Па ТП «Я+ТЫ» абанентам Я ў якасці першага ЛН (далей – ЛН) можа быць выбраны толькі нумар абанента ТЫ, а абанентам ТЫ – толькі нумар абанента Я.
7. Прызначэнне/змена кліентам другога ЛН для абанента Я адбываецца ў адпаведнасці з «Правіламі аказання паслугі «любімы» нумар кліентам ЗП «Вэлком» (за выключэннем абанентаў ПРИВЕТ)».
8. Кліент мае права змяніць ТП «Я+ТЫ» на іншы ТП, які прапануе кампанія, звярнуўшыся з пісьмовай заявай у ЦПіА або ППА Павераных. Пры гэтым змена ТП ажыццяўляецца адначасова для двух абанентаў. ЛН пры змене ТП у абанентаў Я і ТЫ будуць выдалены.
9. Пры змене ТП «Я+ТЫ» на іншыя ТП кампаніі трафік на ЛН анулюецца адразу пасля змены ТП. Галасавы трафік па новым ТП будзе прадастаўлены абаненту на працягу 24-х гадзін першага чысла наступнага месяца.
10. У выпадку аказання паслугі «Паўза» абаненту Я, паслуга аўтаматычна аказваецца і абаненту ТЫ, і наадварот адпаведна. Аднаразовы ўзнос за паслугу спісваецца з кожнага абанента ТП.
11. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
12. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

 

 

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1