Правілы аказання паслуг электрасувязі стандарта GSM у межах тарыфных планаў «ПАРА» і «ПАРА ПА ПАРАХ!»

10 ліпеня 2008

Для абанентаў, падключаных па тарыфных планах (далей – ТП) «ПАРА» і «ПАРА ПА ПАРАХ!» у перыяд дзеяння спецыяльнай прапановы (далей – перыяд падпіскі) з 1 лютага да 30 красавіка 2008 года, а таксама для абанентаў, падключаных па ТП «ПАРА» з 2 мая 2008 года.

  1. Магчымасць абслугоўвання па тарыфным плане «ПАРА» і «ПАРА ПА ПАРАХ!» прадастаўляецца ўсім кліентам – фізічным асобам (акрамя абанентаў ПРИВЕТ), якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку заключэння дагавароў аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM (далей – дагаворы).
  2. Кліенты – фізічныя асобы, якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM, не могуць выбраць ТП «ПАРА» ці «ПАРА ПА ПАРАХ!».
  3. Кліенты – фізічныя асобы, якія заключылі дагавор, не могуць змяніць свой ТП на ТП «ПАРА» ці «ПАРА ПА ПАРАХ!».
  4. Кліенты – фізічныя асобы, падключаныя да сеткі velcom на падставе дагавароў аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM па тарыфным плане «ПАРА», не могуць змяніць дадзены ТП на ТП «ПАРА ПА ПАРАХ!» і наадварот адпаведна.
  5. Кліенту – фізічнай асобе, які заключыў дагавор і выбраў ТП «ПАРА», прадастаўляюцца два абаненцкія нумары – ПАРА 1 і ПАРА 2. Падключэнне абанентаў ПАРА 1 і ПАРА 2 да сеткі velcom ажыццяўляецца адначасова, на адзін дагавор з агульным балансам асабовага рахунку.
  6. Кліент – фізічная асоба – можа пры заключэнні дагавору ці ў працэсе абслугоўвання па ТП «ПАРА» ці «ПАРА ПА ПАРАХ!» заказаць паслугу «Выбар нумара». Пры гэтым для выбару прадастаўляюцца толькі вольныя для прызначэння з інснуючых у базе даных ЗП «Вэлком» нумары.
  7. Па ТП «ПАРА» ў якасці любімага нумара (далей – ЛН) абанентам ПАРА 1 можа быць выбраны толькі нумар абанента ПАРА 2, а абанентам ПАРА 2 – толькі нумар абанента ПАРА 1.
  8. Па ТП «ПАРА ПА ПАРАХ!» у якасці ЛН можа быць выбраны любы нумар абанента velcom.
  9. Абаненты ТП «ПАРА», аформленыя на адзін дагавор, маюць магчымасць змяніць ТП на іншы, пры гэтым змена ТП здзяйсняецца адначасова для двух абанентаў.
  10. Пры змене ТП абанентамі, падключанымі па ТП «ПАРА» ці «ПАРА ПА ПАРАХ!» на іншы ТП кампаніі, любімыя нумары аўтаматычна выдаляюцца. Далейшае прызначэнне ЛН абанент здзяйсняе самастойна ў адпаведнасці з новым ТП.
  11. У выпадку аказання паслугі «Паўза» абаненту ПАРА 1 паслуга аўтаматычна аказваецца і абаненту ПАРА 2, і наадварот адпаведна.
  12. У выпадку калі кліент, абаненты якога падключаны па ТП «ПАРА», перадае з пісьмовай згоды ЗП «Вэлком» права карыстання абаненцкімі нумарамі новаму кліенту, пераафармленне дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM адбываецца ў адносінах да двух абанентаў адначасова з улікам палажэнняў дагавору з новым кліентам.
  13. У выпадках недобрасумленнага карыстання паслугамі мабільнай сувязі кампаніі абанентамі ТП «ПАРА» ці «ПАРА ПА ПАРАХ!» (узровень спажывання паслугі ЛН перавышае сумарна 1000 хвілін у месяц для двух абаненцкіх нумароў аднаго дагавору для ТП «ПАРА» і для аднаго абаненцкага нумара для ТП «ПАРА ПА ПАРАХ!») кампанія мае права ўстанавіць забарону выходнай сувязі і/ці ў аднабаковым парадку скасаваць дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі.
  14. Абанент можа атрымаць інфармацыю пра колькасць хвілін здзейсненых выходных вызаваў на «любімы» нумар пры дапамозе USSD-запыту (*100*12# і клавіша вызаву). Інфармацыя пра сумарную колькасць хвілін на любімы нумар для двух абаненцкіх нумароў аданаго дагавору для ТП «ПАРА» і для аднаго абаненцкага нумара для ТП «ПАРА ПА ПАРАХ!» прадастаўляецца на працягу дня паводле стану на 23.59.59 папярэдняга дня.
  15. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя правілы, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  16. Дзеянне іншых рэкламных акцый ЗП «Вэлком», аб’яўленых да 1 лютага 2008 года, не распаўсюджваецца на дадзеную спецыяльную прапанову.
  17. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.
Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1