У А1 стартаваў перадзаказ на Xiaomi Smart Band 7 са зніжкай | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

У А1 стартаваў перадзаказ на Xiaomi Smart Band 7 са зніжкай

Апісанне акцыі

Толькі да 11 жніўня ўключна, аформiўшы перадзаказ фітнес-бранзалета Xiaomi Smart Band 7 у А1, усе пакупнікі атрымаюць зніжку да 20 рублёў. Такім чынам, аксэсуар можна набыць у растэрміноўку за ўсяго ад 7,45 рублi ў месяц або за 149 рублёў аднаразовым плацяжом.

 

Ключавыя вартасці гэтай мадэлі – 1,62-цалёвы безрамочны дысплей, які змяшчае яшчэ больш карыснай інфармацыі ў параўнанні з папярэднімі мадэлямі. Дадзеныя, якія карыстальнік зможа атрымліваць з дапамогай Xiaomi Smart Band 7, уключаюць частату сардэчных скарачэнняў, насычанасць крыві кіслародам, узровень стрэсу, якасць сну. Акрамя таго, дэвайс мае вільгацеахову, падтрымлівае больш за 110 спартыўных рэжымаў, а таксама дазваляе праглядаць апавяшчэнні, пераключаць музычныя трэкі і выконваць іншыя аперацыі. Пры гэтым зарадка батарэі Li-ion 180 мАг хапае на 14 дзён аўтаномнай працы.

 

У камплекце фітнес-бранзалет Xiaomi Smart Band 7 пастаўляецца разам з чорным раменьчыкам.

 

Кошт фітнес-бранзалета і ўмовы правядзення акцыйнай прапановы актуальны з 04.08.2022 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы