Смартфоны Apple у А1 – з выгадай да 440 рублёў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфоны Apple у А1 – з выгадай да 440 рублёў

Апісанне акцыі

Жадаеце, каб лета было яркім і запамінальным? Тады звярнiце ўвагу на папулярныя смартфоны брэнда Apple у А1, якія можна набыць з эканоміяй да 440 рублёў. Акрамя таго, акцыйныя прылады можна набыць у доўгую растэрміноўку да 11 месяцаў з мінімальным штомесячным плацяжом ад 174,44 рубля.

 

Смартфон iPhone 11 абсталяваны яркім і кантрасным 6,1-цалевым экранам, падвойнай камерай на 12 Мп і надзвычайнай аўтаномнасцю. Акцыйная прапанова дзейнічае на дзве мадэлі: iPhone 11 64GB i iPhone 11 128GB у розных каляровых выкананнях. Набыць смартфоны можна ў доўгую растэрміноўку да 11 месяцаў ад 217,18 рубля за месяц.

 

Сярод акцыйных прылад прадстаўлены і элегантны iPhone 12, які мае 6,1-цалевы Super Retina XDR-дысплей са звышмоцным шклом Ceramic Shield, пазнавальны дызайн з выразнымі абрысамі бакавых граняў корпуса, а таксама працэсар A14 Bionic і падтрымку аксесуараў MagSafe. Спецыяльная цана дзейнічае для двух аб'ёмаў памяці: 64 ГБ і 128 ГБ, а мінімальны плацеж у растэрміноўку да 11 месяцаў складае ад 308,09 рубля ў месяц.

 

Мадэль iPhone SE мае кампактны дызайн, а корпус смартфона зроблены з аэракасмічнага алюмінію і моцнага шкла. Акрамя таго, 4,7-цалёвы дысплей Retina HD і працэсар A13 забяспечвае высокую прадукцыйнасць пры выкананні задач любога ўзроўню складанасці. Асноўная камера на 12 Мп дазваляе рабіць выразныя фота і здымаць відэа ў раздзяленнi 4K-відэа на хуткасці да 60 кадраў у секунду, а таксама ў рэжыме запаволенай здымкі на хуткасці да 240 кадраў у секунду. iPhone SE можна набыць у выгадную растэрміноўку да 11 месяцаў ад 174,44 рубля ў месяц.

 

Каб скарыстаць спецыяльную прапанову, дастаткова падключыцца або абслугоўвацца на тарыфным плане з абаненцкай платай не ніжэй чым «Без Ліміта 2.0» на працягу 12 месяцаў. Пры гэтым стыльныя дэвайсы таксама даступны ў растэрміноўку без пераплат на 6 месяцаў.

 

Яшчэ больш акцыйных смартфонаў Apple, даступных для набыцця са зніжкай і ў растэрміноўку да 11 месяцаў, – па спасылцы.

 

Рабіце выгадныя пакупкі ў А1 і радуйцеся доўгачаканаму лету з новым смартфонам Apple! А ўсіх пакупнікоў iPhone 12 з аб'ёмам памяці 64 ці 128 ГБ у інтэрнэ-краме А1 чакае прыемны сюрпрыз. У якасці бонуса яны атрымаюць промакод на пакупку Deppa Mage Safe ўсяго за 10 капеек. Магутныя магніты аўтамабільнага трымальніка надзейна зафіксуюць прыладу, а гумовыя лапкі-фіксатары не пакінуць драпін на вентыляцыйнай рашотцы. Акцыя працягнецца да таго часу, пакуль трымальнікі будуць у наяўнасці.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы