Смартфон-бестселер 2019 года «А1 Альфа» – ад 149 рублёў для новых абанентаў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфон-бестселер 2019 года «А1 Альфа» – ад 149 рублёў для новых абанентаў А1

Апісанне акцыі

А1 распрацавала спецыяльную прапанову для сваіх новых абанентаў. Кожны, хто скарыстаецца паслугамі кампаніі пасля 4 жніўня, зможа памяняць не толькі тарыф, але і набыць на выгадных умовах смартфон-бестселер 2019 года «А1 Альфа».

 

Гэта не толькі самая прадавальная мадэль за апошнія 12 месяцаў у рознічнай сетцы кампаніі, але і першы смартфон, выпушчаны пад гандлёвай маркай А1. Набыць яго па спецыяльнай цане за 159 рублёў змогуць толькі новыя абаненты кампаніі. Калі ж аформіць куплю «А1 Альфа» праз віртуальную краму А1, смартфон абыдзецца яшчэ танней – ад 149 рублёў. Набыць прыладу можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 30 месяцаў. Прапанова даступная карыстальнікам тарыфных планаў актуальнай лінейкі «Камфорт», моладзевай лінейкі lemon, тарыфаў «Без Ліміту», «Анлім М», «Smart-Бясконцы», «Бізнес-клас», «Раздавай Wi-Fi», «Раздавай Wi-Fi Pro», а таксама тарыфных планаў карпаратыўнай лінейкі «Бізнес-план 2.0», «Бізнес-план 3.0» і «Бізнес-план 4.0».

 

«А1 Альфа» – гэта аптымальнае спалучэнне цаны і тэхнічных характарыстык. Прыладу адрознівае сучасны дызайн, вялікі 6,26-цалёвы экран для камфортнага сёрфінгу ў інтэрнэце і прагляду відэакантэнту, двайная асноўная камера 13+2 Мп з падтрымкай тэхналогіі штучнага інтэлекту для якаснай фота- і відэаздымкі, а таксама 64 ГБ убудаванай памяці з магчымасцю пашырэння да 256 ГБ. Акрамя таго, смартфон падтрымлівае інавацыйныя тэхналогіі галасавой сувязі VoLTE і VoWiFi для прыняцця і здзяйснення якасных выклікаў у зонах дзеяння 4G і Wi-Fi.

 

Самы час абнавіцца ў А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.  

Прома-прапановы