Апісанне акцыі
Канец зімы – час выбіраць падарункі для любімых. Каб дапамагчы кліентам пацешыць блізкіх і зрабіць святы па-сапраўднаму прыемнымі, А1 распрацаваў адразу некалькі эксклюзіўных прапаноў са зніжкамі да 50% і бонусамі на куплю папулярных смартфонаў, планшэтаў, разумных гадзіннікаў і бесправадных навушнікаў.
Бестселер Xiaomi – POCO M3 4|128 Gb з 6,53-цалёвым экранам і трайной камерай са штучным інтэлектам – будзе даступны па акцыі ўсяго за 449 рублёў. Прычым смартфон можна не толькі купіць з выгадай да 100 рублёў, але яшчэ і атрымаць у падарунак да яго фітнес-бранзалет Xiaomi Mi Smart Band 4C.
Акрамя таго, у самы рамантычны перыяд года можна зэканоміць да 130 рублёў пры куплі HONOR 9X 6|128GB з 6,59-цалёвым экранам і падтрымкай Google-сэрвісаў. Святочныя зніжкі на прылады Xiaomi, HONOR даюцца пры ўмове абслугоўвання не менш як 12 месяцаў на тарыфным плане «Камфорт M» ці на тарыфах з больш высокай абаненцкай платай.
Пакупнікам планшэта HUAWEI MatePad T 10s ці HUAWEI MatePad T 10 у перыяд акцыі даецца зніжка 99% на чахол HUAWEI MatePad T Flip Cover. А аматары актыўнага ладу жыцця могуць набыць разумныя гадзіннікі Apple Watch Series 5 з рознымі памерамі экрана з выгадай да 150 рублёў ці бесправадныя навушнікі ELARI EarDrops са зніжкай да 50%.
З яшчэ большай колькасцю святочных прапаноў ад А1 можна азнаёміцца па спасылцы. Парадуйце дарагіх вам людзей падарункамі ад А1!
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.