Зніжка плюс растэрміноўка – выдатная прычына набыць Xiaomi 11 Lite 5G NE у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Зніжка плюс растэрміноўка – выдатная прычына набыць Xiaomi 11 Lite 5G NE у А1

Апісанне акцыі

У А1 будуць дзейнічаць асаблівыя ўмовы для пакупнікоў смартфона Xiaomi 11 Lite 5G NE 8/128GB. У гэты час прылада будзе прадавацца са зніжкай да 80 рублёў, прычым аформіць пакупку можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Xiaomi 11 Lite 5G NE – лёгкі, тонкі і элегантны смартфон для ўсіх, хто шануе стыль. Прылада абсталявана вялікім 6,55-цалёвым AMOLED-дысплеем з частатой абнаўлення да 90 Гц, акумулятарам ёмістасцю 4250 мАг і прадукцыйным працэсарам Snapdragon 778G. Пры гэтым яго вага – усяго 158 грамаў. Індывідуальнасць уладальніка падкрэсляць чатыры яркія колеры корпуса: "снежны белы", "блакітны баблгам", "чорны жэмчуг" і "ружовы персік".

 

Трайная камера з асноўным модулем на 64 Мп і 8-мегапіксэльным шырокавугольным аб'ектывам адкрывае бязмежны прастор для творчасці. А для бездакорных сэлфi Xiaomi 11 Lite 5G NE мае франтальную камеру з разрашэннем 20 Мп.

 

Цяпер на Xiaomi 11 Lite 5G NE 8/128GB у А1 дзейнічае спецыяльны кошт са зніжкай да 80 рублёў. Прыладу таксама можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 52,08 рублеў.

 

Кошт смартфона актуальны ад 29.09.2022 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы