Сезонны распродаж у А1: зніжкі і бонусы на навінкі Xiaomi, HONOR і HUAWEI | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Сезонны распродаж у А1: зніжкі і бонусы на навінкі Xiaomi, HONOR і HUAWEI

Апісанне акцыі

Канец летніх канікул і пачатак новага сезона – выдатная нагода купіць сабе ці дзіцяці смартфон. Тым больш, што з 31 ліпеня па 20 верасня А1 дае бонусы і зніжкі на навінкі ад Xiaomi, HONOR і HUAWEI, якія могуць стаць незаменнымі памочнікамі ў навучанні і на працы.

 

А1 зніжае цэны на мадэль, якая толькі паступіла ў продаж, – цяпер Xiaomi Redmi 9A абыдзецца ўсяго ў 179 рублёў замест 259. Навінка атрымала 6,53-цалёвы экран з раздзяленнем HD+, што дазволіць глядзець любімыя відэаролікі ці відэаўрокі з максімальна магчымым камфортам. Дзякуючы ёмістаму акумулятару 5000 мАг вы і ваша дзіця заўсёды будзеце на сувязі, нават калі пакінулі зарадку дома.

 

Па эксклюзіўнай цане можна набыць смартфон Xiaomi Redmi Note 8Pro 64GB. Купіць прылада па акцыйнай цане можна адначасовым плацяжом за 599 рублёў, а таксама ў растэрміноўку да 11 месяцаў ад 49,90 рубля. Эканомія пры гэтым складзе 100 рублёў. Xiaomi Redmi Note 8 Pro аснашчаны прафесійным гульнявым працэсарам Media Tek Helio G90T з сістэмай вадкаснага ахалоджвання. За фотаздымкі выдатнай якасці адказвае асноўная камера з чатырма модулямі, адзін з якіх атрымаў сэнсар на 64 Мп. Крамя таго, Xiaomi Redmi Note 8 Pro атрымаў 6,53-цалевы экран, корпус, пакрыты Corning Gorilla Glass 5 з абодвух бакоў, узмоцненыя вуглы рамы і абарону IP52.

 

З выгадай 100 рублёў таксама можна набыць HUAWEI Y7 2019 64GB – у рамках акцыі на смартфон дзейнічае спецыяльная цана 329 рублёў. Незвычайны дызайн і яркія колеры корпуса гэтай мадэлі спадабаюцца нават самаму патрабавальнаму карыстальніку, а ўбудаванай памяці 64 ГБ хопіць не толькі каб усталяваць карысныя дадаткі для працы і навучання, але і захаваць усе фота з сям'ёй і аднакласнікамі.

 

Кожны пакупнік апошняй навінкі ад HONOR – 9C – у дадатак да смартфона за 549 рублёў атрымае ў падарунак бесправадныя навушнікі HONOR Sport, каб лішнія шумы не адцягвалі ад праслухоўвання падкастаў ці любімых кампазіцый. Асноўная камера прылады з раздзяленнем 48 Мп можа стаць незаменнай прыладай для падрыхтоўкі відэапрэзентацый і запісу школьных віншаванняў. А яркі корпус дэвайса будзе складана не заўважыць і дзесьці забыць.

 

У новы сезон – з новым смартфонам, купленым на эксклюзіўных умовах у А1!

 

Звяртаем увагу, што кліенты-фізічныя асобы могуць набыць не больш за два смартфона Xiaomi Redmi 9A па спецыяльнай цане. Юрыдычная асоба гарантуе, што закупляе абсталяванне для ўласнага спажывання. Падрабязней з умовамі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы, а таксама даведацца на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы