Атрымлівайце падарункі і выйгравайце прызы з віртуальнай картай А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Атрымлівайце падарункі і выйгравайце прызы з віртуальнай картай А1

Апісанне акцыі

А1 і Visa запускаюць супольную акцыю «Рулім з віртуальнай картай А1». Усе яе ўдзельнікі – карыстальнікі А1 banking – атрымліваюць шанец выйграць універсальныя промакоды для разлікаў, а таксама каштоўныя прызы. Для гэтага ім трэба бескантактна аплачваць тавары і паслугі праз А1 banking з выкарыстаннем віртуальнай карты, аформленай у дадатку.

 

Акцыя «Рулім з віртуальнай картай А1» стартуе 1 кастрычніка і працягнецца да 30 лістапада 2020 года. У гэты перыяд усе жадаючыя далучыцца да яе павінны зарэгістравацца на сайце а1promo.by, запоўніўшы размешчаную там форму, а потым здзейсніць пяць асобных безнаяўных аперацый на суму не менш за 20 беларускіх рублёў кожная з выкарыстаннем віртуальнай карты. Пры гэтым важнай умовай з'яўляецца тое, што плацяжы павінны праходзіць бескантактна з выкарыстаннем тэхналогіі NFC.

 

Кожны ўдзельнік, які выканае гэтыя ўмовы, да 30 снежня 2020 года аўтаматычна атрымае ўніверсальны промакод на суму 20 рублёў у якасці падарунка. А ўзнагародай за кожныя пяць наступных бескантактных плацяжоў на суму не менш за 20 рублёў стане ўдзел у розыгрышы прызоў – планшэтаў Samsung Galaxy Tab S6 Lite LTE 64GB. Усяго ў рамках акцыі адбудзецца два розыгрышы, у кожным з якіх будзе разыграна па пяць планшэтаў: першы – 13 лістапада і другі – 11 снежня 2020 года.

 

Віртуальная карта А1 banking здольная замяніць сабой традыцыйную пластыкавую банкаўскую карту як пры разліках у інтэрнэце, так і пры бескантактнай аплаце любых пакупак праз тэрміналы. Каб аплаціць пакупку, дастаткова проста паднесці да тэрмінала смартфон. Пры гэтым сама паслуга даступная абанентам усіх мабільных аператараў Беларусі, якія выкарыстоўваюць Android-прылады з мінімальнай версіяй АС 5.0 і падтрымкай тэхналогіі NFC, а аформіць яе можна за пару хвілін без паходу ў банк – праз дадатак А1 banking. Яшчэ адна важная ўмова – прылада карыстальніка не павінна знаходзіцца ў рэжыме ROOT-правоў.

 

Чым больш тавараў і паслуг вы аплачваеце віртуальнай картай, аформленай у А1 banking, тым больш шанцаў выйграць прыз!

 

Падрабязней пра выкарыстанне падарунка «Універсальны промакод на 20 BYN» можна даведацца на сайце https://www.a1promo.360.by/.