Набывайце роўтар А1 Elegance – і атрымлівайце зніжку на «разумны» датчык адчыняння | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Набывайце роўтар А1 Elegance – і атрымлівайце зніжку на «разумны» датчык адчыняння

Апісанне акцыі

З 15 кастрычніка і да канца года абаненты А1 могуць скарыстацца спецыяльнай прапановай: паклапаціцца пра надзейны доступ у інтэрнэт у сябе дома і за яго межамі, а таксама пра бяспеку свайго жылля – і зэканоміць ад 34 рублёў.

 

У рамках спецыяльнай прапановы ўсе карыстальнікі паслуг мабільнай і фіксаванай сувязі ад А1 (за выключэннем абанентаў «Прывітанне»), якія купяць IoT-роўтар, могуць атрымаць датчык адчыняння Perenio PECWS01 усяго за 19,90 рубля. Прапанова дзейнічае незалежна ад таго, як набыць роўтар – аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку.

 

У пары гэтыя дзве прылады паклапоцяцца пра бяспеку вашай кватэры, дома ці лецішча: з дапамогай дадатку «А1 Разумны дом» вы ў любы момант зможаце праверыць, ці зачынены вокны і дзверы, абсталяваныя датчыкамі, а ў выпадку, калі нехта спрабуе адчыніць іх без вашага ведама – атрымаеце апавяшчэнне на смартфон. А ў перспектыве сістэму «разумнага дома» можна пашырыць, дадаўшы на выбар «разумную» калонку з галасавым памочнікам Аліса ад Яндэкса, відэаназіранне, а таксама іншыя датчыкі, якія рэагуюць на рух, задымленне ці затапленне, рэгулююць тэмпературу і вільготнасць у памяшканні.

 

Акрамя таго, партатыўны двухдыяпазонны IoT-роўтар А1 Elegance забяспечыць доступ у інтэрнэт – як па тэхналогіі Ethernet, так і з дапамогай 3G/4G-сетак дзякуючы слоту для SIM-карты і акумулятару, разлічанаму на 6 гадзін аўтаномнай працы. Гэта значыць, што з дапамогай роўтара карыстальнік зможа раздаваць інтэрнэт на іншыя прылады нават там, дзе няма праваднога злучэння ці проста атрымае падстрахоўку на выпадак адключэння электрычнасці дома.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.