Набывайце новыя планшэты ад HUAWEI у А1 – і атрымлівайце зніжкі па промакодзе | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Набывайце новыя планшэты ад HUAWEI у А1 – і атрымлівайце зніжкі па промакодзе

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы планшэтаў HUAWEI MatePad і MatePad T. Набыць прылады можна са зніжкай да 90 рублёў па спецыяльным промакодзе.

 

Тонкі, элегантны і стылёвы HUAWEI MatePad стане ідэальным памочнікам на кожны дзень. Бязрамкавы экран з дыяганаллю 10,4 цалі мае 2K-раздзяленне, падтрымлівае функцыю мультыскрын і выкарыстанне сцілуса. Чатырохканальная аўдыясістэма забяспечвае аб'ёмны гук, а магутны працэсар HUAWEI Kirin 810 спалучае ў сабе высокую прадукцыйнасць і энергаэфектыўнасць. У спалучэнні з батарэяй ёмістасцю 7250 мАг гэта дазваляе прыладзе працаваць да 12 гадзін у рэжыме прагляду відэа ці да 7 гадзін у рэжыме відэагульняў. Планшэт мае слот для nano-SIM, дзякуючы чаму падтрымлівае функцыі мабільнай сувязі, а таксама асобны слот для карты памяці. Камера прылады можа здымаць відэа ў раздзяленні Full HD 1080р. Набыць прыладу можна адным плацяжом за 899 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў. А па промакодзе «HUAWEI» яе можна купіць на 90 рублёў танней.

 

Кампактны HUAWEI MatePad T атрымаў яркі IPS-дысплей дыяганаллю 8 цаляў, энергаёмістую батарэю на 5100 мАг і лёгкі эрганамічны металічны корпус. Яго асаблівасцю з'яўляюцца інтэлектуальны рэжым для чытання электронных кніг, а таксама рэжым абароны зроку ад сіняга святла Eye Comfort Mode. Прылада падтрымлівае функцыі мабільнай сувязі і мае слот для карты памяці. Купіць яе можна за 419 рублёў адным плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Памер зніжкі па промакодзе «HUAWEI» складзе 40 рублёў.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам. З правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.  

Прома-прапановы