Набывайце HONOR 30 у А1 – і атрымлівайце навушнікі HONOR CHOICE TWS Earbuds у падарунак | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Набывайце HONOR 30 у А1 – і атрымлівайце навушнікі HONOR CHOICE TWS Earbuds у падарунак

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы новага смартфона HONOR 30 з бонусам для першых пакупнікоў – бесправоднымі навушнікамі HONOR CHOICE TWS Earbuds у падарунак. Набыць прыладу можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Смартфон HONOR 30 адкрывае новую флагманскую лінейку HONOR. Прылада атрымала 6,53-цалёвы OLED-экран з раздзяленнем 2400 x 1080 пікселяў, новы васьміядзерны працэсар HUAWEI Kirin 985 і падтрымку 5G. Але галоўная асаблівасць навінкі – асноўная камера з чатырма аб'ектывамі: галоўным звышадчувальным 40-мегапіксельным модулем, 5-кратным аптычным і 50-кратным лічбавым зумам, а таксама 8-мегапіксельным перыскапічным аб'ектывам з сістэмай аптычнай стабілізацыі. Франтальная камера HONOR 30 у выглядзе адтуліны ў верхнім куце экрана мае раздзяленне 32 Мп. А дзякуючы тэхналогіі хуткай зарадкі HONOR SuperCharge 40 ВТ акумулятар ёмістасцю 4000 мАг зараджаецца да 70% усяго за 30 хвілін.

 

Акрамя таго, усім пакупнікам HONOR 30 будзе прапанаваная бясплатная бонусная паслуга па абароне экрана. Так, калі кліент на працягу 90 дзён з дня набыцця смартфона пашкодзіць экран, пасля прад'яўлення чэка аб куплі смартфона або гарантыйнага талона сэрвісны цэнтр будзе гатовы перадаць яму арыгінальны дысплей бясплатна (кліенту неабходна будзе аплаціць толькі працу спецыяліста па замене экрана).

 

Поўны кошт смартфона HONOR 30 складзе 1299 рублёў. Дэвайс таксама даступны ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 59,36 рубля ў месяц. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам. З правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы