Апісанне акцыі
Толькі ў віртуальнай краме А1 пры набыцці смарт-гадзінніка HUAWEI WATCH GT 2 46 mm у тытанавым колеры можна атрымаць падарунак: фітнес-бранзалет HUAWEI Band 4e у ружовым колеры.
Гадзіннік HUAWEI WATCH GT 2 аснашчаны сенсарным AMOLED-дысплеем з ахоўным 3D-шклом. Прылада здольная паведамляць свайму ўладальніку пра новыя выклікі і паведамленні, сачыць за яго сном і нават зменамі сардэчнага рытму дзякуючы тэхналогіям TruSleep 2.0 і TruRelax.
HUAWEI Band 4e – гэта бранзалет для па-сапраўднаму актыўных людзей: яго можна насіць як на руцэ і выкарыстоўваць як звыклы памочнік у штодзённым жыцці, так і на назе, каб з максімальным камфортам займацца бегавымі ці баскетбольнымі трэніроўкамі.
Яшчэ адным падарункам для пакупнікоў HUAWEI WATCH GT 2 у афіцыйнай віртуальнай краме А1 стане магчымасць аформіць растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 29,12 рубля.
І, урэшце, трэцяя добрая навіна: па промакодзе «HUAWEI» разумны гадзіннік HUAWEI WATCH GT 2 можна набыць з дадатковай зніжкай 50 рублёў!
Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам. З правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы: Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Пры куплі разумнага гадзінніка HUAWEI WATCH GT 2 46 mm Titanium фітнес-бранзалет у падарунак».
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.