Аб завяршэнні бясплатнага перыяду карыстання інтэрнэт-сэрвісамі ў рамках ініцыятывы #заставайсяанлайн | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Аб завяршэнні бясплатнага перыяду карыстання інтэрнэт-сэрвісамі ў рамках ініцыятывы #заставайсяанлайн

Апісанне акцыі

Ініцыятыва #заставайсяанлайн, анансаваная кампаніяй у сакавіку бягучага года, па ўмовах якой абаненты A1 маглі да 31 жніўня 2020 года бясплатна выкарыстоўваць базавы безлімітны інтэрнэт, а таксама атрымаць доступ да відэакантэнту VOKA, завяршаецца.

 

Пачынаючы з 1 верасня пакет «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 Кбіт/с» будзе даступны для падключэння толькі абанентам тарыфных планаў «Стартавы», «Камфорт S», «Камфорт» і «Камфорт+» і тарыфікавацца па звычайным кошце ў памеры 2,99 рубля ў месяц.

 

Абаненты архіўных тарыфных планаў «Камфорт 2», «Камфорт 2+», «Камфорт 4», «Камфорт 4+», «Камфорт 8», «Камфорт 8+», «Камфорт 16», а таксама тарыфных планаў «Камфорт M/L/XL», якія падключылі базавы безлімітны інтэрнэт у рамках ініцыятывы, таксама змогуць працягнуць ім карыстацца за 2,99 рубля ў месяц. Калі абанент не жадае далей выкарыстоўваць безлімітны інтэрнэт-пакет на платных умовах, яму неабходна ў тэрмін да 31 жніўня 2020 года адключыць паслугу «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 Кбіт/с» у дадатку «Мой А1», у сваім асабістым кабінеце на сайце ці праз USSD-запыт, які будзе высланы да 31 жніўня ў SMS кожнаму абаненту, які выкарыстоўвае паслугу безлімітнага інтэрнэту бясплатна.

 

Абаненты архіўных тарыфных планаў, якія да 31 жніўня 2020 года пяройдуць на тарыф «Стартавы» ці на тарыфныя планы «Камфорт S/M/L/XL», змогуць працягнуць карыстанне пакетам безлімітнага інтэрнэту на хуткасці 512 Кбіт/с бясплатна да 31 снежня 2020 года. USSD-запыт для абанентаў гэтых тарыфных планаў для пераходу на тарыф «Стартавы» і тарыфы актуальнай лінейкі «Камфорт» – *141*3*4#выклік.

 

Акрамя таго, пачынаючы з 1 верасня абанентам архіўных тарыфаў лінейкі «Камфорт» стануць даступныя для падключэння наступныя пакеты:

  • абанентам архіўных тарыфных планаў «Камфорт», «Камфорт +», «Камфорт 2», «Камфорт 2+» – пакет «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці 1 Мбіт/с» па яго базавым кошце ў памеры 5,99 рубля ў месяц. USSD-запыт для падключэння паслугі – *135*7#.
  • абанентам архіўных тарыфных планаў «Камфорт 2», «Камфорт 2+», «Камфорт 4», «Камфорт 4+», «Камфорт 8», «Камфорт 8+», «Камфорт 16» – пакет «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці 2 Мбіт/с» па яго базавым кошце ў памеры 6,99 рубля ў месяц. USSD-запыт для падключэння паслугі – *135*7#.

 

Абаненты архіўных тарыфных планаў «Лета кліча», «Зручны», «Усе гавораць», «Адразу пра ўсё» і «Слова за слова» могуць карыстацца пакетам «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці 512 Кбіт/с» бясплатна да 30 верасня 2020 года.

 

Абаненты, якія падключылі падпіску «Фільмы і серыялы» відэасэрвісу VOKA у рамках акцыі #заставайсяанлайн, змогуць працягваць карыстацца ёю са зніжкай 50% – за 5,25 рубля ў месяц да 31 снежня 2020 года. На такую ж штомесячную плату могуць разлічваць і абаненты тарыфных планаў «Камфорт» і «Камфорт+», якія аформяць падпіску да 31 снежня 2020 года. А карыстальнікі тарыфных планаў «Камфорт L» і «Камфорт XL» могуць глядзець любы кантэнт з падпіскі «Фільмы і серыялы» бясплатна: цяпер паслуга ўключана ў абаненцкую плату (яе памер пры гэтым застаецца ранейшым).

 

Для абанентаў тарыфных планаў «Без Ліміту» і «Камфорт 16» кошт падпіскі «Фільмы і серыялы» складзе 10,5 рубля ў месяц. Пры гэтым карыстальнікі «Без Ліміту» могуць падключыць прапанову «Усё ўключана» (у яго ўваходзіць у тым ліку і кантэнт падпіскі «Фільмы і серыялы») – і на час дзеяння платнай падпіскі скарыстацца адмысловым памерам абаненцкай платы: 9,90 рубля замест 24,9 рубля ў месяц.

 

Таксама абанентам усіх беларускіх аператараў незалежна ад падключанага тарыфнага плана даступна адмысловая прапанова: зніжка 50% на 5 месяцаў па промакодзе 5ALLVOKA50 на падпіску «Усё ўключана», якая адкрывае доступ да ўсяго кантэнту відэасэрвісу VOKA, усяго за 10,5 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.