Новы брэнд у А1: пачаліся продажы смартфонаў vivo Y1s і vivo Y20 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Новы брэнд у А1: пачаліся продажы смартфонаў vivo Y1s і vivo Y20

Апісанне акцыі

У партфоліа прылад, даступных да куплі ў А1, з'явіўся новы брэнд – vivo. Першымі ў продаж паступілі дзве мадэлі: vivo Y1s і vivo Y20. Купіць іх можна па спецыяльнай цане – з выгадай да 115 рублёў.

 

vivo Y1s – гэта тонкі і лёгкі смартфон з вялікім 6,22-цалёвым экранам і акумулятарам 4030 мАг. Прылада працуе пад кіраваннем прадукцыйнага васьміядзернага працэсара, мае 32 ГБ убудаванай памяці і падтрымлівае карты памяці аб'ёмам да 256 ГБ. Акрамя таго, у смартфон можна адначасова ўставіць дзве SIM-карты, прытым абодва слоты маюць падтрымку 4G. vivo Y1s атрымаў аперацыйную сістэму Android 10 з праграмнай абалонкай FunTouch OS 10 і падтрымку ўсіх актуальных сэрвісаў Google. Асноўная камера ў смартфоне мае раздзяленне 13 Мп, франтальная – 5 Мп.

 

Цана навінкі ў А1 – ад 279 рублёў аднаразовым плацяжом ці ад 14,12 рубля ў месяц пры афармленні куплі ў растэрміноўку.

 

Яшчэ адна навінка – vivo Y20 – можа прапанаваць будучаму ўладальніку дысплей Halo FullView з дыяганаллю 6,51 цалі, акумулятар ёмістасцю 5000 мАг, працэсар Snapdragon 460 ад Qualcomm і 64 ГБ убудаванай памяці. Спецыяльны рэжым Multi-turbo 3.0 забяспечвае палепшаную працу сеткі, хуткае ахаладжэнне, бесперабойнае функцыянаванне штучнага інтэлекту і бесперапыннасць гульнявога працэсу. Смартфон атрымаў трайны блок камер: асноўную на 13 Мп, супермакра і камеру з эфектам баке (абодва модулі маюць раздзяленне 2 Мп). Франтальная камера ў vivo Y20 – 8-мегапіксельная. Як і папярэдняя мадэль, vivo Y20 працуе пад кіраваннем АС Android 10 з праграмнай абалонкай FunTouch OS 10 і падтрымлівае ўсе сэрвісы і абнаўленні Google.

 

Купіць vivo Y20 у А1 можна па цане ад 414 рублёў аднаразовым плацяжом і ад 20,36 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Адкрыйце для сябе цікавыя навінкі па выгаднай цане ў А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы