Мабільная сувязь у падарунак: новыя мабільныя тарыфы на лінейцы «Комбі» ад 0 рублёў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Мабільная сувязь у падарунак: новыя мабільныя тарыфы на лінейцы «Комбі» ад 0 рублёў

Апісанне акцыі

Кампанія A1 абнавіла і пашырыла магчымасці лінейкі тарыфных планаў «Комбі» для новых і дзеючых абанентаў хатняга інтэрнэту і тэлебачання. Цяпер кліенты могуць самі абіраць, якім з тарыфаў мабільнай сувязі яны хочуць карыстацца без абаненцкай платы: да ўжо існуючага тарыфу «Без Ліміту» дададзены два не менш папулярныя тарыфы «Камфорт S» і «Камфорт M».

 

Лінейка «Комбі» – гэта комплексныя тарыфныя планы для сем'яў і асобных карыстальнікаў, якія ўключаюць у сябе хатні інтэрнэт, тэлебачанне і мабільную сувязь ад А1, а таксама абсталяванне ў выглядзе ТБ-прыставак і двухдыяпазонных Wi-Fi роўтараў. Тарыфы лінейкі «Комбі» ад А1 скампанаваныя такім чынам, што карыстальнікі могуць самі абіраць патрэбны ім камплект паслуг і абсталявання. Пры гэтым да кожнага тарыфу прапануецца выкарыстанне да 3-х SIM-карт на самых папулярных тарыфах мабільнай сувязі і інтэрнэту без абаненцкай платы ці па адмысловай цане. Так, улічваючы свае патрэбы, абаненты хатняга інтэрнэту і тэлебачання лінейкі «Комбі» могуць выбраць тое, што патрэбна менавіта ім: безлімітны мабільны інтэрнэт на поўнай хуткасці на тарыфным плане «Без Ліміту» ці безлімітныя званкі ўнутры сеткі і мабільны інтэрнэт на «Камфорт S» і «Камфорт M».

 

Пры падключэнні на самы папулярны тарыф «Комбі Супер» абаненты атрымліваюць магчымасць стварыць у сябе хатнюю Wi-Fi сетку на хуткасці да 100 Мбіт/с, выкарыстоўваючы пры гэтым двухдыяпазонны Wi-Fi роўтар, які даецца бясплатна, глядзець больш за 140 папулярных беларускіх, расійскіх і міжнародных ТБ-каналаў відэасэрвісу VOKA, а таксама падключыць да трох SIM-карт, адна з якіх з тарыфам «Без Ліміту» ці «Камфорт М» без абаненцкай платы! Агулам за ўсе пералічаныя паслугі і абсталяванне абаненты «Комбі Супер» першыя 12 месяцаў будуць плаціць усяго 29,90 рубля ў месяц. Таксама на тарыфе даступнае дадаванне другой SIM-карты для членаў сям'і ці сяброў з тарыфам «Без Ліміту» ці «Камфорт М» і абаненцкай платай усяго 9,90 рубля ў месяц, а таксама трэцяй з тымі ж тарыфамі на выбар і абаненцкай платай 14,90 рубля ў месяц.

 

Калі абанент мабільнай сувязі, які карыстаецца тарыфамі «Камфорт S», «Камфорт М» ці «Без Ліміту», падключае тарыфны план «Комбі Супер» – абаненцкая плата на яго мабільным тарыфе абнуляецца на ўвесь перыяд карыстання паслугамі «Комбі». Пры гэтым калі абанент ужо абслугоўваецца на «Комбі», то для прызначэння даступнай зніжкі або поўнага абнулення абаненцкай платы яму неабходна перайсці або падключыцца на тарыф «Камфорт S», «Камфорт М» ці «Без Ліміту» ў Асабістым кабінеце або дадатку «Мой А1».

 

З падрабязным напаўненнем тарыфаў лінейкі «Комбі» можна азнаёміцца ў табліцы ніжэй:

 

Тарыфны план

«Комбі Супер»

«Комбі Стандарт»

«Комбі Старт»

«Комбі Сола»

Хатні інтэрнэт

Хуткасць, Мбіт / с

100

70

50

10

90+ ТБ-каналаў, руб./мес.

-

+

4,90

-

140+ ТБ-каналаў, руб./мес.

+

2,90

7,90

-

ТБ-прыстаўка

2

2

1

-

Акцыйная абаненцкая плата першыя 12 мес., руб./мес.

29,90

19,90

17,90

10,90

Мабільная сувязь

0 руб./мес.

«Без Ліміту»; «Камфорт М»

«Камфорт S»

-

-

9,90 руб./мес.

«Без Ліміту»; «Камфорт М»

«Без Ліміту»; «Камфорт М»

«Камфорт S»; «Камфорт М»

«Камфорт S»

14,90 руб./мес.

«Без Ліміту»; «Камфорт М»

««Без Ліміту»; «Камфорт М»

«Без Ліміту»; «Камфорт М»

«Камфорт М»

 

Падключыцца на адзін з тарыфных планаў лінейкі «Комбі» могуць як новыя, так і дзеючыя абаненты. Новым абанентам для падключэння неабходна пакінуць заяўку на internet.A1.by, па тэлефоне 150 (здзейсніўшы званок, трэба выбраць «1» і далей націснуць «2»), у крамах А1 ці дылерскіх салонах, уключаючы салоны «На связи», «Связной», «Евросеть» і «Алло!». Для дзеючых абанентаў фіксаванай сувязі даступная магчымасць перайсці на тарыфны план з дапамогай асабістага кабінета, у краме А1 ці ў салонах дылераў.

 

Кіраванне паслугамі хатняга інтэрнэту і мабільнай сувязі даступнае праз Асабістыя кабінеты карыстальніка, а таксама дадатак «Мой A1».

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.