Эканомце разам з А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Эканомце разам з А1

Апісанне акцыі

Паспейце на вялікія зніжкі ў А1! Толькі з 24 па 26 сакавіка ўключна новыя абаненты тарыфнага плана «МЕГА Макс» могуць скарыстацца спецыяльнай прапановай і сэканоміць да 500 рублёў, выгадна аб'яднаўшы комплекс паслуг мабільнай і фіксаванай сувязі ў адной прапанове:

  • Дамашні інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с;
  • Больш за 130 тэлеканалаў у межах відэасэрвісу VOKA;
  • Мабільная сувязь з безлімітным доступам у інтэрнэт і неабмежаванай колькасцю хвілін ва ўсе сеткі.

 

Цэлы год з моманту падключэння на тарыф «МЕГА Макс» абаненцкая плата будзе зніжана на 50% і больш – першыя два месяцы новыя абаненты будуць карыстацца ўсімі магчымасцямі тарыфнага плана ўсяго за 1 рубель у месяц. Наступныя 10 месяцаў плата будзе складаць 19,90 рубля ў месяц.

 

Прапанова дзейнічае таксама на тарыфныя планы «МЕГА Біт» і «МЕГА Хіт».

 

Падрабязней пра лінейку «МЕГА» чытайце на сайце А1.

 

Азнаёміцца з правіламі акцыі можна па спасылцы.

 

Для падключэння «МЕГА» трэба пакінуць заяўку на internet.A1.by, па тэлефоне 150, у магазінах А1 ці дылерскіх салонах, уключаючы салоны «Алло!» і «На связи».

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.