Купіце Honor – і атрымайце цэлую скрыню падарункаў! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Купіце Honor – і атрымайце цэлую скрыню падарункаў!

Апісанне акцыі

У А1 усе пакупнікі смартфонаў Honor 8A і Honor 10i атрымаюць у падарунак набор карысных аксесуараў для актыўнага жыцця.

 

Якую б мадэль Honor кліент ні выбраў – функцыянальны Honor 8A з эфектным дызайнам і па дэмакратычнай цане ці Honor 10i з трайной асноўнай камерай і франтальнай камерай з раздзяленнем 32 Мп – яго чакае спецыяльны падарунак ад брэнда. Дакладней, не адзін, а цэлыя тры: металічны тэрмас для напояў, кабель MicroUSB для падзарадкі і зручная торба-шопер.

 

Падарункі дастануцца ўсім: і тым, хто аплачвае пакупку аднаразовым плацяжом, і тым, хто набывае свой Honor у растэрміноўку.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы