iPhone Xs 64GB па неверагоднай цане ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

iPhone Xs 64GB па неверагоднай цане ў А1

Апісанне акцыі

Новы год адкрывае час яшчэ больш выгадных прапаноў! Так, з 3 студзеня зніжана цана на iPhone Xs 64GB. Цяпер смартфон можна набыць адным плацяжом за 1799 рублёў або ад 89 рублёў у месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Экран iPhone Xs займае практычна ўсю пярэднюю паверхню смартфона. Корпус прылады выкананы з шкла і сталі, дзякуючы чаму стала магчымай падтрымка функцыі бесправадной зарадкі. Ахова ад вады і пырскаў у гэтай мадэлі адпавядае стандарту IP68 і дапускае пагружэнне смартфона на глыбіню да 2 метраў працягласцю да 30 хвілінаў.

 

За якасць фатаграфій адказвае двайная асноўная камера 12 Мп з шырокавугольным аб'ектывам і аптычнай стабілізацыяй выявы, а таксама франтальная камера 7 Мп. Так, функцыя Smart HDR дазваляе рабіць здымкі з палепшанай прапрацоўкай дэталяў у светлых і цёмных участках, а павялічаныя пікселі паляпшаюць выразнасць выявы і змяншаюць узровень шумаў ва ўмовах нізкай асветленасці.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Зрабіце гэты год прыемнейшым з першых дзён!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.