Гульнявыя аксэсуары ў А1: зручныя дэвайсы для геймераў па выгадных цэнах | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Гульнявыя аксэсуары ў А1: зручныя дэвайсы для геймераў па выгадных цэнах

Апісанне акцыі

А1 прапануе шырокі выбар прывабных прылад для геймераў па выгоднай цане, з дапамогай якіх вы можаце цалкам пагрузіцца ў свет віртуальных гульняў. Гульнявыя аксэсуары можна набыць ў доўгую растэрміноўку да 11 месяцаў без першапачатковага ўнёску і пераплат.

 

Амаль ні адна гульня не можа быць пройдзена без зручнай мышкi з эрганамічнай канструкцыяй. Сярод гульнявых мышэй, якія можна набыць у растэрміноўку да 11 месяцаў усяго ад 4,81 рубля ў месяц, можна вылучыць такія папулярныя мадэлі як Razer Basilisk X HyperSpeed, Razer DeathAdder Essential i Canyon Sulaco GM-4. Акрамя таго, для мадэлі Razer DeathAdder Essential дзейнічае спецыяльная зніжка звыш 15 рублёў, што робіць куплю яшчэ прыемней і выгадней.

 

Немалаважным для максімальнай лёгкасці кіравання мышшу і дакладнага адсочвання рухаў з'яўляецца кілімок для мышы з ідэальнай паверхняй: Razer Goliathus Mobile i CANYON CNE-CMP4. Набыць аксэсуар можна ў растэрміноўку да 11 месяцаў усяго ад 1,72 рубля ў месяц.

 

Таксама не забывайце і пра гульнявую клавіятуру. Для максімальнай зручнасці падчас гульняў выдатна падыдзе яркая клавіятура Razer Ornata V2, якую можна набыць з выгадай звыш 50 рублёў як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 11 месяцаў ад 21,01 рубля ў месяц без пераплат. А надзейная і магутная клавіятура Razer Cynosa Lite даступна для пакупкі ўсяго за 11,27 рубля ў месяц у растэрміноўку на 11 месяцаў, вы можаце зэканоміць больш за 30 рублёў.

 

А за дакладную перадачу размовы і ўсіх гукавых эфектаў у анлайн-гульнях павінна адказваць надзейная гарнітура. Напрыклад, навушнікі Razer Kraken дапамогуць пачуць кожную дэталь гульні, а камфорт ад іх выкарыстання забяспечаць амбушюры напоўненыя астуджальным гелем для памяншэння назапашвання цяпла. Гарнітуры CANYON CND-SGHS7 i CANYON CND-SGHS3A не толькі пагрузяць вас ў гульню, але і здзівяць яркім дызайнам. Гульнявыя навушнікі даступны для пакупкі ў растэрміноўку без пераплат да 11 месяцаў са штомесячным плацяжом усяго ад 5,36 рубля.

 

Працяглая гульня з ультралёгкімі і зручнымі Razer Kraken X праходзіць на адным дыханні. Прычым набыць іх можна са зніжкай і ў растэрміноўку без пераплат да 11 месяцаў усяго ад 12 рублёў у месяц.

 

Выбірайце яркія дэвайсы для гульнi ў А1 і стварайце свой ідэальны гульнявы свет!

 

Цэны і ўмовы акцыі актуальныя з 31.05.2022

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы