HUAWEI WATCH FIT – са зніжкай па промакодзе ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HUAWEI WATCH FIT – са зніжкай па промакодзе ў А1

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы HUAWEI WATCH FIT – новай мадэлі смарт-гадзінніка з вялікай колькасцю фітнес-функцый – са зніжкай па промакодзе.

 

Пад лаканічным дызайнам і кампактнымі памерамі корпуса HUAWEI WATCH FIT тояцца вялікія магчымасці: можна карыстацца адным з 96 рэжымаў трэніроўкі, мераць пульс і сардэчны рытм, лічыць калорыі, адсочваць сон і шмат што іншае. Акрамя таго, смарт-гадзіннік мае абарону ад вады 5ATM, здольны працаваць да 10 дзён без падзарадкі, а сэнсарны AMOLED-дысплей з дыяганаллю 1,64 цалі ўмее распазнаваць гарызантальныя і вертыкальныя свайпы, што робіць кіраванне дэвайсам больш камфортным.

 

Набыць прыладу можна адным плацяжом за 299 рублёў з улікам зніжкі 30 рублёў па промакодзе «HUAWEI». Каб актываваць зніжку, паведаміце спецыяльны промакод супрацоўніку ў любой краме А1 ці ўвядзіце яго ў адмысловае поле пры афармленні замовы ў віртуальнай краме кампаніі. Акрамя таго, смарт-гадзіннік даступны ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 13,70 рубля. Падрабязней з правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Пацешце сябе выдатнай прыладай па выдатнай цане!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы