HONOR Watch GS Pro – выдатны падарунак са зніжкай 100 рублёў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HONOR Watch GS Pro – выдатны падарунак са зніжкай 100 рублёў

Апісанне акцыі

А1 прапануе зніжку на незвычайны разумны гадзіннік HONOR Watch GS Pro. Цяпер зрабіць па-сапраўднаму арыгінальны і карысны падарунак з па-сапраўднаму мужчынскім характарам будзе прасцей і выгадней на 100 рублёў.

 

HONOR Watch GS Pro – новая мадэль разумнага гадзінніка, арыентаваная найперш не на аматараў спорту і ЗЛЖ, а на аматараў актыўнага адпачынку і прыгод, у тым ліку самых экстрэмальных. Гэта адлюстроўваецца як у брутальным дызайне ўдаратрывалага корпуса, так і ў магчымасцях прылады. Сярод 100 спартыўных рэжымаў, якія падтрымлівае гадзіннік, ёсць і скалалажанне, і альпінізм, і баявыя мастацтвы, і аўтагонкі. Ён здольны весці маніторынг сардэчнага рытму, узроўню кіслароду ў крыві, сну і нават узроўню стрэсу. Ёмісты акумулятар на 790 мАг забяспечвае да 25 дзён працы ад адной зарадкі. А мноства ўбудаваных датчыкаў і функцый – ад альтыметра і компаса да прагнозу надвор'я і пабудовы зваротнага маршруту – будуць карыснымі ў любым падарожжы.

 

Поўны кошт разумнага гадзінніка HONOR Watch GS Pro складае 599 рублёў. Аднак у перыяд святаў купіць прыладу можна за 499 рублёў – у тым ліку і ў растэрміноўку на 24 месяцы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы