Эксклюзіўна ў А1: папярэдні заказ на realme 9i з падвойным бонусам | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Эксклюзіўна ў А1: папярэдні заказ на realme 9i з падвойным бонусам

Апісанне акцыі

Кампанія А1 адкрыла эксклюзіўны перадзаказ на навінку realme 9i з падвойным бонусам: зніжкай на сам смартфон, а таксама зніжкай на бесправадныя навушнікі Realme Buds Air 2.

 

Папярэднюю замову realme 9i можна аформіць у А1 да 14 жніўня ўключна як у растэрміноўку на 6 і 11 месяцаў без пераплат ад 61,72 рублi ў месяц або на 24 месяцы ад 35,36 рублi ў месяц, так і па зніжанай цане за 679 рублёў. Навушнiкі Realme Buds Air 2 у рамках перадзаказу даступны па зніжаным кошце ўсяго за 159 рублёў па промакодзе.

 

Навінка realme 9i адрозніваецца адважным дызайнам – таўшчыня корпуса ўсяго 8,4 мм. Сярод тэхнічных характарыстык – гульнявы працэсар Qualcomm Snapdragon 680, FHD + экран з дыяганаллю 6,6 цалі, камера з асноўным модулем на 50 Мп, а таксама акумулятар ёмістасцю 5000 мАг з падтрымкай хуткай 33-ватнай зарадкі.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.