Апісанне акцыі
Кампанія А1 запусціла праграму абмену старых мабільных прылад у рамках акцыі «Экабонус за здачу скарыстанага абсталявання»: цяпер кожны абанент можа зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя і здаць непатрэбныя гаджэты, каб атрымаць у падарунак бясплатныя хвіліны, інтэрнэт-трафік ці зніжку на ТБ-падпіску.
Для скарыстаных тэлефонаў, смартфонаў і планшэтаў у фірменных крамах А1 усталяваныя спецыяльныя боксы. Сабраныя ў іх прылады накіроўваюцца на ўтылізацыю, якая не наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю.
Падчас дзеяння акцыі за здачу непатрэбнага мабільнага абсталявання абаненты А1 могуць выбраць сабе экабонус. За кожную прыладу даецца на выбар 1 ГБ трафіку на 30 дзён ці промакод на падпіску «ТБ Пашыраны» без спагнання аплаты на 60 дзён. Пяць і болей непатрэбных гаджэтаў можна абмяняць на 5 ГБ трафіку на 30 дзён ці 50 хвілін ва ўсе сеткі на 30 дзён.
Акцыя дзейнічае для ўсіх абанентаў кампаніі – фізічных асоб і абанентаў юрыдычнай асобы, акрамя карыстальнікаў тарыфных планаў «Перадача даных», «Відэаназіранне», «WEB лёгкі», а таксама тарыфных планаў лінеек «ПРЫВІТАННЕ», «Тэлеметрыя», «V-тэлеметрыя».
З падрабязнасцямі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
З 2020 года экалогія стала адным з прыярытэтаў А1 у сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, і скарачэнне смеццевага следу, выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу і энергаэфектыўнасць – тры асноўныя напрамкі, у якіх кампанія плануе працаваць да 2025 года ў адпаведнасці з прынятай экалагічнай палітыкай.
Пазбаўляйцеся ад старых гаджэтаў з карысцю для прыроды і для сябе з А1!
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.