Двайная выгада пры куплі 4G Wi-Fi роўтара HUAWEI: зніжка на планшэт і тарыфны план «Анлім M» | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Двайная выгада пры куплі 4G Wi-Fi роўтара HUAWEI: зніжка на планшэт і тарыфны план «Анлім M»

Апісанне акцыі

Да 30 чэрвеня 2020 года, набываючы ў А1 4G Wi-Fi роўтар HUAWEI E5576-320, кліент атрымае зніжкавы прамакод на планшэт HUAWEI MediaPad T5 або MediaPad M5 Lite, а таксама магчымасць скарыстацца зніжкай 50% на абаненцкую плату тарыфу «Анлім М».

 

Набыць Wi-Fi роўтар можна аднаразовым плацяжом за 119 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 6,62 рубля ў месяц. Пасля афармлення пакупкі кліенту будзе адпраўлена SMS з прамакодам на зніжку для набыцця планшэта. Пры гэтым зніжка на тарыфны план «Анлім М» прызначаецца аўтаматычна на працягу 24 гадзін як новым, так і дзеючым абанентам пасля набыцця камплекта: планшэта і роўтара. Карыстальнікам дадзенага тарыфу даступны безлімітны інтэрнэт на хуткасці 4 Мбіт/с, а таксама падпіска VOKA ТБ з больш чым 70 каналамі. Акцыйная прапанова на абаненцкую плату дзейнічае 150 каляндарных дзён з моманту здзяйснення куплі.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам. З правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы