Акцыя выхаднога дня: спецыяльныя цэны ў А1 на прылады папулярных брэндаў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Акцыя выхаднога дня: спецыяльныя цэны ў А1 на прылады папулярных брэндаў

Апісанне акцыі

З 27 па 30 мая ўключна А1 зніжае цэны на прылады папулярных брэндаў. Паспейце набыць упадабаны дэвайс са зніжкамі да 330 рублёў. Шукайце блакітныя цэннікі ва ўсіх крамах А1.

 

Фаварытам сярод прылад, якія ўдзельнічаюць у акцыі, можна аднесці навінку Xiaomi 12X, якi мае эрганамічны дызайн у спалучэнні з закругленымі тарцамі і тонкім корпусам, што надае кампактны выгляд смартфону. Прылада абсталявана 6,28-цалевым AMOLED-дысплеем з частатой абнаўлення да 120 Гц, якi дазваляе гуляць і глядзець відэа, атрымліваючы асалоду ад хуткай і гладкай выявы. А за здымкі выдатнай якасці адказваюць прафесійная камера на 50 Мп і франтальная камера на 32 Мп. Пры гэтым акумулятар ёмістасцю 4500 мАг і ўльтрахуткая зарадка магутнасцю 67 Вт з лёгкасцю забяспечаць працяглую працу дэвайса. Набыць смартфон можна па прывабным кошце ў растэрміноўку да 11 месяцаў без першага ўнёску ад 245,36 рубля ў месяц.

 

Сярод акцыйных прапаноў таксама звярнiце ўвагу на смартфон Xiaomi 11T. Прылада пацешыць сваіх уладальнікаў патройнай камерай з раздзяленнем асноўнага модуля 108 Мп, якая забяспечвае выдатную якасць выявы нават ва ўмовах недастатковага асвятлення, яркім AMOLED-экранам з частатой абнаўлення да 120 Гц, прадукцыйным працэсарам MediaTek Dimensity 12000-хуткай зарадкай 67 Вт. Набыць дэвайс можна ў растэрміноўку да 11 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 136,27 рубля.

 

Яшчэ адным з хітоў продажаў сярод смартфонаў у А1 застаецца POCO M4 Pro 5G 128GB, набыць які можна ў растэрміноўку да 11 месяцаў за ўсё ад 90,80 рубля ў месяц. Чытаць, глядзець відэа, слухаць музыку, гуляць у гульні – усё гэта POCO M4 Pro 5G дазваляе рабіць з камфортам. А акумулятар ёмістасцю 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 33 Вт забяспечвае працяглую працу дэвайса, чым бы вы ні займаліся.

 

Таксама ў акцыі ўдзельнічаюць і папулярныя мадэлі планшэтаў, якія можна набыць як аднаразовым плацяжом, так і ў доўгую растэрміноўку да 11 месяцаў усяго ад 81,72 рубля ў месяц. Сярод акцыйных прылад прадстаўлены стыльныя і функцыянальныя планшэты HUAWEI MatePad 11 WiFi 128GB i HUAWEI MatePad 64GB LTE.

 

Поўны пералік акцыйных прылад даступны па спасылцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.