Мабільны інтэрнэт | Мабільны інтэрнэт і Пакеты | Паслугі | Мабільная і фіксаваная сувязь | Бiзнес

Мабільны інтэрнэт

Падрабязная інфармацыя

Мабільны інтэрнэт – гэта паслуга высакахуткаснай перадачы і прыёму даных з дапамогай устройства мабільнай сувязі: тэлефона, планшэта або мадэма. Работа паслугі ў сетцы кампаніі заснавана на тэхналогіях GPRS/EDGE і UMTS/HSPA/HSPA+. Каб скарыстацца паслугай у сетцы кампаніі, досыць:

  • Мець мабільны тэлефон ці мадэм, які падтрымлівае тэхналогію GPRS/EDGE/UMTS/HSPA/HSPA+. У нашым інтэрнэт-магазіне велізарны выбар тэлефонаў, планшэтаў і мадэмаў;
  • Падключыць паслугу «Мабільны інтэрнэт»;
  • Настороіць тэлефон/мадэм для работы з паслугай.

Паслуга «Мабільны інтэрнэт» уключаная ў набор паслуг тарыфнага плана абанента, даступная новым абанентам пры заключэнні дагавора, дзеючым абанентам (калі паслуга адключаная) – пры падключэнні пакета, змене тарыфнага плана.

Змена пакета паслугі «Мабільны інтэрнэт» адбываецца аўтаматычна на працягу 24 гадзін пры ўмове станоўчага балансу і актыўнага статусу абанента. Да фактычнага змянення пакета паслугі абаненцкая плата і плата за трафік спаганяюцца ў адпаведнасці з першапачатковым пакетам.

Пры адключэнні/змене пакета паслугі Мабільны інтэрнэт нявыкарыстаны астатак перадаплачанага трафіка абнуляецца.

Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі.

Кіраванне паслугай «Мабільны інтэрнэт» ажыццяўляецца абанентам адным са спосабаў:

  • USSD-запыт *135# выклік (для абанентаў тарыфных планаў з абаненцкай платай);
  • Асабісты кабінет;
  • у галасавым меню 150.

Для работы мабільнага інтэрнэту А1 неабходна ўстанавіць настройкі на мабільнае ўстройства адным з наступных спосабаў:

1. Аўтаматычна з дапамогай Майстра настроек Настройкі адпраўляюцца аўтаматычна пры першай рэгістрацыі ў сетцы А1, пры замене ўстройства ці SIM-карты, пры абнаўленні праграмнага забеспячэння ўстройства. Майстар настроек адпраўляе неабходныя канфігурацыі настроек, якія варта захаваць, пасля чаго выключыць і ўключыць устройства.

2. USSD-запыт *135*0# выклік

3. Асабісты кабінет (пункт меню Настройкі)

4. Адаслаць SMS са словам «internet» на нумар 512

У працэсе ўстаноўкі настроек, калі ласка, прытрымлівайцеся ўсіх падказкак у меню ўстройства.

Пасля захавання настроек рэкамендуем выканаць перазагрузку ўстройства.

За атрыманне настроек любым з прыведзеных спосабаў плата не спаганяецца. SMS і USSD-запыты не тарыфікуюцца.

Выключэнне складаюць выпадкі адпраўкі SMS з роўмінгу.

Аўтаматычная адпраўка настроек у роўмінгу не ажыццяўляецца. Калі, знаходзячыся ў роўмінгу, абанент самастойна адправіць запыт на атрыманне настроек праз SMS, USSD, Асабістага кабінета, карэктнае атрыманне настроек не гарантуецца.

5. Настроіць устройства ўручную

Калі Вашае ўстройства не падтрымлівае аўтаматычныя настройкі, Вы можаце настроіць яго самастойна, з дапамогай тыпавых настроек, папярэдне ўдакладніўшы інфармацыю аб пункце доступу падключанай паслугі «Мабільны Інтэрнэт».

Тыпавыя настройкі паслугі «Мабільны Інтэрнэт» для мабільных устройстваў:

Назвы пунктаў меню могуць адрознівацца ад прыведзеных у залежнасці ад вытворцы, мадэлі і версіі аперацыйнай сістэмы ўстройства.

Назва профілю/Імя злучэння: Profile name/Connection name:А1 (магчыма любая назва)
Дамашняя старонка/Homepage:https://m.a1.by
Канал даных/Data bearerGPRS/Пакетныя даныя
Пункт доступу (APN)

У залежнасці ад падключанай APN:

vmi.velcom.by або internet

Тып аўтэнтыфікацыі (тып праверкі сапраўднасці)PAP
Тып APNdefault
Імя карыстальніка і парольНе запаўняюцца
Адрас і порт проксі-сервераНе запаўняюцца

Пасля захавання настроек рэкамендуем выканаць перазагрузку ўстройства.