Сардэчна запрашаем у сетку А1 са сваім нумарам | Іншыя паслугі | Паслугі | Мабільная і фіксаваная сувязь | Бiзнес

Сардэчна запрашаем у сетку А1 са сваім нумарам

Падрабязная інфармацыя

Звярніцеся ў любы фірменны цэнтр А1 з наступнымі дакументамі, каб падключыць паслугу:

Для даверанай асобы: паўнамоцтвы на заключэнне дагавора і на атрыманне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей могуць быць запісаныя ў адной даверанасці.

Нельга скарыстацца паслугай, калі ў вас няма паўнамоцтваў на атрыманне SIM-карты.

Калі абанент А1 патэлефануе на нумар, перанесены ў новую сетку, ён пачуе запісанае паведамленне "Набраны нумар перанесены ў сетку іншага аператара". У роўмінгу паведамленне прайгравацца не будзе.

Перанесці свой нумар у А1 і атрымаць новую SIМ-карту вы можаце, выбраўшы любы актуальны тарыф А1.

Перанесці нумар можна толькі пры наяўнасці дагавора з першапачатковым аператарам. Мы падключым ваш нумар да сеткі А1 на працягу сутак пры адсутнасці фінансавых прэтэнзій ад папярэдняга аператара.

Перанесены ў сетку А1 нумар абавязкова трэба набіраць у міжнародным фармаце, бо ў сетцы можа існаваць яго двайнік з іншым кодам аператара.

Вы можаце паўторна перанесці нумар у іншую сетку праз 90 дзён пасля апошняга пераносу.

Для падключэння вам трэба выбраць тарыфны план і ўнесці перадаплату

Скасаваць дагавор у сувязі з пераносам нумара можна бясплатна.