Галасавая пошта | Базавыя паслугі | Паслугі | Мабільная і фіксаваная сувязь | Бiзнес

Галасавая пошта

Падрабязная інфармацыя

  • Запіс уласнага прывітання
  • Праслухоўванне паведамленняў з любога нумара
  • Магчымасць устаноўкі пароля для абароны ад узломаў
  • Атрыманне е-mail копій галасавой пошты (пакет «Плюс»)

Галасавая пошта даступная для ўсіх новых кліентаў А1, яна падключаецца аўтаматычна або пасля змены сім-карты.

Каб атрымаць доступ да сваёй галасавой скрыні, можна скарыстацца адным з спосабаў:

  • патэлефанаваць са свайго нумара – 441, 443, (375) 29 6000200
  • патэлефанаваць з любога нумара – (375) 296000201
  • у роўмінгу патэлефанаваць – (375) 29 6000441, (375) 29 6000443, (375) 29 6000200 або (375) 29 6000201.

Вы можаце самі вызначыць зручную мову, прызначыць пароль і запісаць галасавое паведамленне. Пароль павінен складацца з розных лічбаў.

Каб кіраваць паролем, можна выбраць адзін з варыянтаў:

  • патэлефанаваць па нумары 150
  • напісаць заяву ў фірменных цэнтрах A1. Пры сабе трэба мець дакумент, які сведчыць асобу, а таксама:

- для кіраўніка: дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка;
- для даверанай асобы: даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.

Паслуга працуе так: калі ваш нумар тэлефона заняты або адключаны, той, хто патэлефанаваў, пачуе аўтаадказчык. Яму будзе прапанавана запісаць вам паведамленне або адправіць факс пасля сігналу. А вы атрымаеце SMS-паведамленне.

Прыклад:
У вас 1 новае паведамленне ад +375291112233,17:35-18/01.

Падчас выкарыстання роўмінгу пераадрасацыя аўтаматычна выключаецца. Вы можаце аднавіць гэтую функцыю або адключыць зноў з дапамогай USSD *117# (у Беларусі).

Умоўная пераадрасацыя аплачваецца па тарыфах роўмінгу, a пры безумоўнай аплата не спаганяецца.

Таксама па тарыфах роўмінгу аплачваецца доступ да меню галасавой пошты.

Перад тым, як выехаць за мяжу, пераканайцеся, што памятаеце пароль.

Пакінутыя паведамленні захоўваюцца 168 гадзін.

Пры змене параметраў паслугі вашыя настройкі захоўваюцца.

Змяніць мову можна з дапамогай SMS на нумар 441, для гэтага трэба даслаць адпаведны код:
21 - беларуская
22 - руская
23 - англійская
24 - руская (translit)

Галасавая пошта і пакет "Плюс" надаюцца ўсім карпаратыўным кліентам А1.

Сэрвіс уключаны ў спіс асноўных паслуг тарыфнага плана абанента. Надаецца як новым, так і дзеючым абанентам А1. Аўтаматычна ўстанаўліваецца па нумары +375 29 6000210 , калі вы не адказваеце на працягу 30 секунд або недаступныя. Усе

ўмовы вы можаце змяніць самастойна. Падключыць або адключыць паслугу можна:

  • у меню тэлефона
  • USSD *441*1# выклік
  • Асабісты кабінет

Іншыя спосабы адключэння паслугі:

  • па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі 150;
  • на падставе заявы стандартнага ўзору, адпраўленай праз суполку А1 Беларусь у Viber або на адрас электроннай пошты legal@A1.by;
  • на падставе заявы стандартнага ўзору ў фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання А1, у офісе афіцыйных павераных пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а таксама:

- пры звароце кіраўніка: дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка;
- пры звароце даверанай асобы: даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.

Пакет "Плюс" – гэта Галасавая пошта з дадатковымі функцыямі. Сярод іх:

  • дубліраванне паведамленняў і факсаў на электронную пошту
  • перадача паведамленняў па факсе (максімальная колькасць старонак – 40).
  • захоўванне паведамленняў на працягу 240 і 168 гадзін.

Кіраваць сэрвісам можна:

  • з дапамогай USSD *441*2#;
  • у асабістым кабінеце;
  • патэлефанаваўшы па нумары 150 і паведаміўшы Код доступу;
  • у фірменных цэнтрах А1 або ў офісе афіцыйных павераных. Пры сабе трэба мець дакумент, які сведчыць асобу, а таксама:

- для кіраўніка: дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы;
- для даверанай асобы: даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.

Каб атрымліваць на сваю электронную пошту копіі паведамленняў з галасавой пошты, вам трэба паведаміць нам свой адрас:

  • у асабістым кабінеце;
  • у фірменных цэнтрах А1, у офісе афіцыйных павераных. Пры сабе трэба мець дакумент, які сведчыць асобу, а таксама:

- для кіраўніка: дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы;
- для даверанай асобы: даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.