Арганізацыя Віртуальнай карпаратыўнай сеткі (VPN) | Iнтэрнэт-рашэнні | Бізнес-рашэнні | Бiзнес

Арганізацыя Віртуальнай карпаратыўнай сеткі (VPN)

Падрабязная інфармацыя

Віртуальная карпаратыўная сетка (VPN) – паслуга, якая дазваляе стварыць адзіную карпаратыўную сетку прадпрыемства з высокім узроўнем гнуткасці і бяспекі на аснове GPRS/EDGE/UMTS/HSPA.

1. Віртуальная карпаратыўная сетка (VPN c арганізацыяй тунэля да сеткі кліента) – арганізацыя асобнага закрытага карпаратыўнага пункту доступу (APN) для кліента з пабудовай VPN-тунэля па адным з пратаколаў L2TP, GRE, IPSec і прызначэннем унутраных IP-адрасоў.

2. Віртуальная карпаратыўная сетка (VPN) – арганізацыя віртуальнай лакальнай сеткі кліента ў рамках закрытага карпаратыўнага пункту доступу (APN) (без пабудовы VPN-тунэля) і прызначэннем унутраных IP-адрасоў – віртуальная карпаратыўная сетка (VPN).

Для выкарыстання паслугі «Віртуальная карпаратыўная сетка» ўсё абсталяванне, аб’яднанае ў віртуальную карпаратыўную сетку, павінна падтрымліваць тэхналогіі GPRS/EDGE/UMTS/HSPA.
Паслуга надаецца ўсім кліентам кампаніі

На падставе заявы стандартнага ўзору, адпраўленай праз суполку А1 Беларусь у Viber або на адрас электроннай пошты legal@A1.by;

На падставе заявы стандартнага ўзору ў фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання А1 пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а таксама:

- пры звароце кіраўніка: дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка;

- пры звароце даверанай асобы: даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.

З парадкам аказання паслугі «Арганізацыя Віртуальнай карпаратыўнай сеткі (VPN)» можна азнаёміцца па спасылцы.