Падрабязная інфармацыя
А1 прапануе школам, гімназіям, ліцэям і вучылішчам магчымасць праводзіць урокі інфарматыкі ў воблаку нашага дата-цэнтра. Для гэтага мы надаём доступ да платформы, у якую ўваходзяць абсталяванне і неабходнае ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, уключаючы пакет Office і іншыя праграмы.
Мы зацікаўленыя ў тым, каб зрабіць працэс навучання больш тэхналагічным і інтэрактыўным, развіваючы электронную адукацыю ў Беларусі. Спецыялісты А1 правядуць першасную настройку абсталявання і праграмнага забеспячэння, навучаць настаўнікаў інфарматыкі і будуць аказваць гарантыйную сэрвісную падтрымку абсталявання і праграмнага забеспячэння. Таксама паслугай прадугледжана рэгулярнае абнаўленне парку ўстройстваў, каб беларускія школьнікі маглі карыстацца самымі сучаснымі тэхналогіямі.
Мы абсталюем кабінет інфарматыкі "тонкімі" кліентамі – аблегчанымі версіямі камп’ютараў без жорсткіх дыскаў – для вучняў і настаўніка з доступам да воблачнай платформы, у якой устаноўленае неабходнае ПЗ для навучальнага працэсу.
Преимущества для бизнеса
Мінімізацыя выдаткаў
Не трэба закупліваць камп’ютары з ліцэнзійным ПЗ і плаціць за электраэнергію
Гнуткае маштабаванне
Можна дакупліваць дадатковыя камплекты пры неабходнасці
Кантроль
Вучні не змогуць умяшацца ў навучальны працэс, напрыклад, выдаліць або ўстанавіць сваё ПЗ
Рэалізацыя дзяржаўнай праграмы
Дапаможам рэалізаваць дзяржпраграму развіцця лічбавай эканомікі і інф. грамадства
Работа з ліцэнзійным праграмным забеспячэннем па выгадных цэнах
Кругласутачная падтрымка сертыфікаваных спецыялістаў
Празрыстае цэнаўтварэнне