Смартфон POCO F4 – ужо ў А1
У А1 стартаваў продаж POCO F4 з яркім дызайнам і вялікім аб’ёмам памяці: 8 ГБ аператыўнай і 256 ГБ убудаванай памяці. Новую мадэль можна купіць у растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу ад 74,95 рубля ў месяц.
POCO F4 адрозніваецца новым стыльным дызайнам з люстраной паверхняй асноўнай часткі корпуса. Смартфон таксама атрымаў вялікі 6,67-цалёвы дысплэй, прадукцыйны працэсар Snapdragon 870 і сістэму трох камер: асноўны модуль з аптычнай стабілізацыяй на 64 Мп, звышшырокавугольны на 8 Мп, а таксама макрамодуль на 2 Мп – усё, што трэба для выдатных фота і відэа! Франтальная камера, урэзаная ў адтуліну па цэнтры верхняй часткі дысплэя, мае разрашэнне 20 Мп.
Дзякуючы акумулятару на 4500 мАг уладальнік POCO F4 можа быць упэўнены, што зарада ўстройства яму хопіць на доўгія гадзіны актыўнай работы. Пры гэтым папоўніць запас энергіі да 100% можна ўсяго за 38 мінут: у камплект пастаўкі ўваходзіць блок сілкавання з хуткай зарадкай 67 Вт.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.